Каталiцкiя епiскапы абмяркуюць праблемы мiграцыi
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Штогадовая сустрэча генеральных Сакратароў Епiскапскiх канферэнцый Еўропы, якая сёлета пройдзе ў Мiнску, распачне сваю дзейнасць Урачыстым набажэнствам у архiкатэдры з удзелам усiх бiскупаў Беларусi а палове сёмай вечара 14 чэрвеня.
Генеральныя сакратары 34 епiскапальных канферэнцый Еўропы прыбудуць у Мiнск па запрашэнню Канферэнцыi Каталiцкiх бiскупаў Беларусi i яе сакратара епiскапа Антонiя Дзям’янкi. Падобная сустрэча адбудзецца ў Беларусi ўпершыню. На сесii будуць абмяркоўвацца сiтуацыя Каталiцкага Касцёла на Беларусi, пытаннi, звязаныя з экуменiзмам, супрацоўнiцтва памiж епiскапскiмi канферэнцыямi ў ажыццяўленнi пастарскай апекi моладзi, у рабоце з грамадскiмi СМI, адносiнах з мусульманамi i iншыя. Адной з цэнтральных тэм стане мiграцыя. Прадстаўнiкi Епiскапскiх канферэнцый звернуць увагу на выклiканую гэтай з’явай абстаноўку ў розных Еўрапейскiх краiнах i на значнасць у ёй пастарскай апекi Касцёла. У пятнiцу, 15 чэрвеня, дэлегаты адслужаць Еўхарыстыю ў дзевяцi прыходах сталiцы а сёмай гадзiне вечара, у суботу, у той жа час, — у касцёле св. Сымона i Алены. 17 чэрвеня, напярэдаднi ад’езду, Сакратары Епiскапскiх Канферэнцый наведаюць Нясвiж, дзе таксама адбудзецца набажэнства. На пятнiцу запланавана сустрэча каталiцкiх епiскапаў Еўропы з кiраўнiком Беларускай праваслаўнай царквы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Штогадовая сустрэча генеральных Сакратароў Епiскапскiх канферэнцый Еўропы, якая сёлета пройдзе ў Мiнску, распачне сваю дзейнасць Урачыстым набажэнства |
|