21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як вы лодку назавяце...

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

— Ну што ты ў хаце сядзiш? Пойдзем на двор, пагуляем, — угаворвала дзеда трохгадовая ўнучка.

Вось i я ўслед за ёй... Толькi клiчу вас не на вулiцу, не ў сад, не да рэчкi якой (што б надзвычай дарэчы!), а ў сталiцу, на самы галоўны праспект: некалi — Сталiнскi, потым — Ленiнскi, потым — Францiшка Скарыны i Незалежнасцi... Зараз.

Ды не гэта цiкава. Цiкава, што ён (каб вы ведалi) шырэйшы крыху за Неўскi ў Санкт-Пецярбургу. I нават прыгажэйшы мо... будзе. Бо яно ж, калi мэтай задацца...

Задалiся. I не так даўно. Помнiце — на пачатку праспекта, пад плошчай (зноў жа цяпер Незалежнасцi) — у сцiслыя тэрмiны рашылi «Сталiцу» адкрыць: гандлёвы цэнтр цi мо нават горад. I што вы думаеце? Адкрылi. Праўда, пакуль узводзiлi (можна сказаць, з лiста, бо шмат што праектавалi «па ходу»...), адзін з начальнiкаў будоўлi, казалi, па два разы на дзень да касцёла хадзiў. Ранiчкай малiўся, каб хоць не спартачыць чаго, каб абышлося, а вечарам — Богу дзякаваў. Што пранесла.

Мусiць, Бог яго чуў, дапамог — прыгожы аб’ект атрымаўся, нават шыкоўны, як сказаў бы знаёмы папугай. Але ж (пакуль, прынамсi) амаль пусты: няшмат народу. Ды i той, што ёсць, як мне здалося, ходзiць не для таго, каб нешта купiць, — каб паглядзець, што там пад зямлёй? I колькi каштуе?

Хоць па зямлi, канешне, хадзiць цiкавей: галоўпаштамт бурлiць, гадоў колькi таму турэцкiя будаўнiкi гасцiнiцу «Мiнск» адрамантавалi...

Нашы — плiткай тратуары выклалi. Прыгожа... I нават зручна, калi па ёй — у тапачках цi галёшах якiх, альбо ў модным абутку. Гэта значыць, тупаносенькiм i на тоўстым абцасе. Калi ж на шпiльках...

Але тут, як у анекдоце. Помнiце, сусед да суседа прыйшоў. Кажа: «Iван, я чуў, ты да маёй жонкi ходзiш. Нядобра гэта». Той яму: «А чорт вас разабраў: жонка кажа, што добра, ты — што нядобра». Вось i з абуткам так. Мне подбегам на шпiльках па невялiчкiх плiтках, мякка кажучы, нядобра, а майстрам з фiрмы «Ялiна» — прыбытак, бо, лiтаральна, «гарыць» абутак. Толькi рамантуй. Ды i вытворцам рука: то чалавек, бывала, за пяцiгодку туфлi не зносiць, а то за месяц-другi...

Можна сказаць тады, што «ты — гэтага варты», i справiць новыя сабе?.. Калi грошы ёсць. А калi...

Зрэшты мы адхiлiлiся — не пра тое размова.

Праспект наш вечарам надзвычай прыгожы. Аж ззяе ўвесь! Прычым не толькi лiхтарамi ды рэкламамi — усе дамы «падсвечаны», каб бляск гэты кругласутачна бачны быў.

Не сляпыя мы — бачым... Праўда, не ўсе, а толькi асобныя, хто жыве тут, хто гуляе па начах. Але ж мы — людзi не зайздрослівыя. Нам i на нашых вулiцах добра, i на хутарах (нават цёмных). А вось госцi, прыехаўшы, хай падзiвяцца, хай паглядзяць, хай раскажуць паўсюль, як па-еўрапейску ў нас: хоць салому ямо, ды фасон не губляем...

Наконт саломы, канешне, перабольшванне. На праспекце столькi кафэ, рэстаранаў, крам... I ўсюды — еўрапейскi рамонт. Адзiн з калегаў голаў ламаў: адкуль, маўляў, гэта слова? Нiчога ж нi еўрапейскага, нi яўрэйскага... Памыляўся. Лiчы, усе матэрыялы з Польшчы, з Германii... А вось ад яўрэяў, мусiць, i сапраўды нiчога, бо яны спачатку думаюць, а потым робяць, а мы...

Зрэшты, зноў адхiляемся. Таму прызнаем, што еўрарамонт — гэта «функцыянальна», гэта па-свойму прыгожа. Хоць прыгажосць (ну, згадзiцеся) нейкая штучная, халодная, чужая... Не наша.

Як i абслуга ў тых самых крамах-кафэ. Не скажу: на беларускае прывiтанне яна адкажа яшчэ, але пашаны да сваёй «беларускамоўнай» персоны (калi вы «без аховы» i са сцiплым кашальком) чакаць не даводзiцца.

Адзiн з тутэйшых, расказвалi, выпiць хацеў. I не абы чаго: у адным месцы кубак кавы папрасiў. Нацыяналiстам абазвалi. Ён пакрыўдзiўся i сышоў. У другiм — на гарбату замахнуўся. Яшчэ больш дасталося. У трэцiм — на сок згадзiўся. Соку (i моўчкi) яму налiлi.

А маглi ж i вiна, i каньяку, i вiскi...

Што добра, бо аднолькава гучыць на абедзвюх мовах. I выбар вялiкi: чаго толькi няма.

Чаго? Ды няёмка i казаць, — гро...

Але ж — па вялiкiм рахунку — гэта ўжо другаснае. Галоўнае — тавары ёсць. I сэнс зарабляць.

Хто б сказаў яшчэ, дзе?!..

Але зноў жа мы адхiляемся, а не трэба: гуляць дык гуляць. Стамiлiся?

Няма праблем: на праспекце, пад парасонамi сталы i столiкi, афiцыянты мiж iмi снуюць, усё падаюць. Толькi плацi. I потым, пажадана, не затрымлiвайся.

Не, уголас вас адсюль не папросяць, але ж мы, у бальшынi, не ў турме гадавалiся. I калi той самы афiцыянт пры вас пачне стол прыбiраць...

Мы разумеем... I не крыўдуем. Чаго? Праспект даўжэзны. Маленькiх кафэ пад парасонамi i без яшчэ многа будзе...

Што крыўдна — назвы ў iх розныя (ёсць нават беларускiя: «Узвышша», «Крынiца», «У Францыска», «Паляўнiчы», даўно зачыненае на рамонт «Бульбяная»...) а, скажам так, негасцiннасць адна: не рады нам, клiентам са сцiплым кашальком.

А адкуль яму iнакшым быць, калi... Толькi адзiн «артыкул расходаў». З праспекта, па якiм мы «гуляем», гадоў колькi тралейбусы знялi: правады, маўляў, выгляд псуюць. Перасталi (псаваць). Мо i папрыгажэла. Для тых, хто па iм шпацыруе цi ездзiць на аўто. Для тых, хто ў горадзе гэтым жыве...

Ну мяркуйце самi: мне ад месца працы да ЦУМа кiламетры са два па тым самым праспекце. У абед, калi нешта патрэбна, пехам не паспееш, тралейбусаў (у мяне праязны на гэты вiд транспарту) няма, а за метро туды i назад тысячу аддай. Да таго ж — па рабоце ездзiць даводзiцца.

Але загваздка тут, як вы разумееце, зусiм не ў грашах. У прынцыпе, бо выходзiць — як нi пакруцi — што прыгажосць гэту, за... наш кошт увялi, у нас не спытаўшы.

Зараз яшчэ адна iдэя з’явiлася — з асноўных магiстраляў, з праспектаў кандыцыянеры паздымаць, «тэлеталеркi». Яны, маўляў, архiтэктуру псуюць...

Ды яно ж, калi толкам разабрацца, яшчэ шмат што псуе — трамвайная лiнiя за плошчай Перамогi, праставатыя, мякка кажучы, iнтэрнаты полiтэхнiчнага, «хрушчоўка» каля «Кастрычнiка»... А могiлкi (свят-свят-свят!) — там жа таксама праспект. Дык мо... Галоўнае ж нам, каб прыгожа было, каб сучасна, а што людзям нязручна...

Талеркi, кажуць, можна перанесцi. На дахi. Нам не прывыкаць — нервы папалiм i перанясём. А вось з кандыцыянерамi як, калi ў некага ўсе вокны на праспект (гэты цi iншы), а ў кватэры гiпертонiк, альбо астматык? Ён у прыстасаваннi гэтым паратунак знайшоў, за ўласныя грошы купiў, устанавiў, прывык карыстацца, а зараз што — павiнен адмовiцца. Дзеля чаго? Каб папрыгажэла?..

Прыгажосць, не спрачаемся, страшная сiла. Але ж яшчэ продкi казалi, што краса прыглядзiцца, розум прыгадзiцца i што красiць зусiм не яна (хоць чалавека, хоць сталiчны праспект), а пэўны, адметны стыль, пэўны характар. Дай Бог незалежны — нi ад вялiкiх по- дыхаў часу, нi ад чыiхсьцi маленькiх капрызаў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Ну што ты ў хаце сядзiш? Пойдзем на двор, пагуляем, — угаворвала дзеда трохгадовая ўнучка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика