21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Базарныя» днi будуць гарачымi

26.08.2009 08:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Фестывалi

Пачаўся продаж бiлетаў на канцэрты, якiя адбудуцца ў межах ХVI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Дарэчы, набыць квiткi можна толькi непасрэдна ў фестывальнай сталiцы — заказ бiлетаў праз Iнтэрнэт i ў гэтым годзе наладзiць не атрымалася.

Што пачым?

Танней за ўсё каштуе падтрымка маленькiх артыстаў у абодва днi дзiцячага музычнага конкурсу «Вiцебск-2007» — 3—5 тысяч рублёў (дарэчы, сёлета ў барацьбе за гран-пры конкурсу ўдзельнiчаюць прадстаўнiкi 19 краiн свету). Гэтаксама абсалютна ўсiм па кiшэнi «доступ» у глядзельныя залы Дома кiно (к/т «Спартак»), дзе будзе прэзентаваная «Фестывальная кiнапраграма-2007»: новыя мастацкiя фiльмы «Ворагi» (Беларусь), «Дзюймовачка» (Расiя), «Вiльнюскае гета» (Лiтва), «Пушкiн. Апошняя дуэль» (Расiя), «Запарожац за Дунаем» (Украiна), а таксама праграма «Новыя твары беларускага кiно». Бiлеты на ўсе паказы каштуюць усяго па 4 тысячы.

Крыху больш давядзецца выкласцi, каб трапiць на спектаклi «Тэатральных сустрэч-2007» — ад 5 да 20 тысяч беларускiх рублёў, у залежнасцi ад «зорнасцi» пастаноўкi. У гэтых жа цэнавых межах вагаецца кошт бiлетаў на абодва днi конкурсу выканаўцаў эстраднай песнi «Вiцебск-2007».

Самым дарагiм ва ўсiх сэнсах па традыцыi стане для гледачоў канцэрт урачыстага адкрыцця фестывалю, дзе занятыя ўсе адразу, ад узыходзячай зорачкi Андрэя Кунца да шыкоўнай дзiвы Патрысii Каас — бiлеты на канцэрт каштуюць сама меней 30, сама болей 200 тысяч рублёў. Зрэшты, якраз бiлеты на гэты канцэрт, як паведамiлi нам у фестывальных касах, карыстаюцца найбольшым попытам.

З «сольнiкаў», якiх сёлета зусiм небагата, адносна дарагiм можна назваць хiба што канцэрт Валерыя Лявонцьева ў ноч з 5 на 6 лiпеня — бiлеты каштуюць ад 20 да 80 тысяч.

Хто тут?

Сольныя канцэрты дадуць таксама любiмы многiмi пакаленнямi бард Алег Мiцяеў i арт-група «Хор Турэцкага». Легенда савецкай эстрады Эдзiта П’еха наладзiць бенефiс пад назвай «Паўстагоддзя з песняй» — з удзелам як «зорак» Iлоны Бранявiцкай, Лалiты, Аляксандры Пахмутавай i Мiкалая Дабранравава, Льва Лешчанкi, Iльi Рэзнiка, так i малавядомых пакуль што калектываў.

Са зборных выступленняў абяцаюць быць найбольш цiкавымi гала-канцэрты майстроў мастацтваў — Расii i асобна Масквы, Беларусi, Украiны, Iзраiля — а таксама праект «Vivа, «Еўрабачанне!». Дакладней, у фестывальнай праграме пазначана менавiта такая назва, але, паводле слоў кiраўнiка праекта «ЕўраФэст» Аляксандра Цiхановiча (ён жа будзе адным з вядучых канцэрта), у канчатковым выглядзе iдэя будзе рэалiзаваная як «ЕўраФэст»—«Славянскi базар». Песнi дружбы». У ноч з 7 на 8 лiпеня на адной сцэне збяруцца пераможца «Еўрабачання-2007» сербская спявачка Марыя Шэрыфавiч, расiйскi гурт «Серабро», беларус Дзмiтрый Калдун, а таксама ўдзельнiкi «Еўрабачання» мiнулых гадоў Дана Iнтэрнэшнл (Iзраiль), Цiна Караль (Украiна), Жэлька Йоксiмавiч (Сербiя), «Zdоb si Zdub» (Малдова), Анжэлiка Агурбаш, Палiна Смолава, дуэт «Аляксандра i Канстанцiн», трыумфатары дзiцячага «Еўрабачання» Ксенiя Сiтнiк i Андрэй Кунец. Плюс удзельнiкi нацыянальных беларускiх адборачных тураў — гурты «Thе Рrоjесt», «Борнео», «Далi», «Тяни-Толкай», Жанэт, Iрына Дарафеева, Аляксандра Гайдук, Алена Грышанава, i спачуваючыя iм (а мо будучыя прэтэндэнты?) — Пётр Елфiмаў, Саша Нема, Iскуi Абалян, Венера, «Dа Vinсi», Аляксей Хлястоў, Дзмiтрый Смольскi ды iншыя. Магчымы таксама ўдзел спецыяльных гасцей — напрыклад, вельмi верагоднае выступленне Фiлiпа Кiркорава. Дарэчы, арганiзатары мяркуюць, што падчас канцэрта можна будзе — з дапамогай галасавання публiкi — выявiць кандыдатаў на ўдзел у «Еўрабачаннi-2008».

У рэшце рэшт, на фестывалi кожны знойдзе сабе мерапрыемства даспадобы, няхай гэта будзе джазавы «Салют Луi Армстрангу», вечар раманса «Званы» з Пятром Елфiмавым, спектакль Санкт-пецярбургскага акадэмiчнага тэатра балета «Ганна Карэнiна» альбо фiнальная дыскатэка «Танцуй да ранiцы», якая дзiўным чынам аб’яднае кумiраў падлеткаў гурт «Чэлсi», Ларысу Грыбалёву i «салодкага» шведа Босана.

Новы расклад

Дарэчы, не палохайцеся, заўважыўшы, што з конкурснай праграмы маладых эстрадных выканаўцаў «Вiцебск-2007» знiкла iмя Анiкi. Гэта не значыць, што салiстка Нацыянальнага аркестра сiмфанiчнай i эстраднай музыкi адмовiлася ад спаборнiцтва. Проста яна выступiць пад новым iмем — Ганна Благава.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаўся продаж бiлетаў на канцэрты, якiя адбудуцца ў межах ХVI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску». Дарэчы, набыць квiткi м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика