Iльготныя крэдыты — для размеркаваных у сельгасарганiзацыi
Я з’яўляюся выпускнiком сельскагаспадарчай акадэмii. Цi праўда, што маладым спецыялiстам, якiя былi размеркаваныя ў сельгасарганiзацыi, будзе аказвацца нейкая матэрыяльная дапамога?
Г.П., Мар’iна Горка. Напэўна, наш чытач мае на ўвазе Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 147 ад 27 сакавiка гэтага года. Згодна з гэтым дакументам, выпускнiкам дзяржаўных ВНУ i ССНУ, у тым лiку спажывецкай кааперацыi, якiя пачалi працаваць па размеркаваннi ў сельскагаспадарчых арганiзацыях, на працягу двух гадоў пасля заканчэння гэтых навучальных устаноў прадастаўляецца права на атрыманне льготных крэдытаў для набыцця хатняй маёмасцi i тавараў першай неабходнасцi. Iльготныя крэдыты будзе прадастаўляць ААБ «Беларусбанк» у памеры 15-разовага бюджэту пражытковага мiнiмуму тэрмiнам да пяцi гадоў. Сельскагаспадарчымi арганiзацыямi для мэтаў iльготнага крэдытавання маладых спецыялiстаў лiчацца такiя, асноўным вiдам дзейнасцi якiх з’яўляецца вырошчванне (вытворчасць або вытворчасць i перапрацоўка) сельскагаспадарчай прадукцыi, а таксама арганiзацыi, якiя маюць фiлiялы або iншыя адасобленыя падраздзяленнi, што ажыццяўляюць прадпрымальнiцкую дзейнасць па вытворчасцi або па вытворчасцi i перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з’яўляюся выпускнiком сельскагаспадарчай акадэмii. Цi праўда, што маладым спецыялiстам, якiя былi размеркаваныя ў сельгасарганiзацыi, будзе аказвацц
|
|