Пенсiянераў навучаць гуляць у бiльярд
Бiльярдная адкрылася ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Савецкага раёна сталіцы. Стол для гульнi ў рускую пiрамiду ўстаноўлены ў гасцiнай для пажылых людзей. Паганяць шары бясплатна можна будзе з 14 да 18 гадзiн. Пры неабходнасцi супрацоўнiкi цэнтра навучаць правiлам гульнi.
— Анкетаванне паказала: сярод нашых падапечных нямала паклоннiкаў гэтага вiду спорту, — расказаў карэспандэнту агенцтва «Мiнск—Навiны» дырэктар цэнтра Мiкалай Арол. — Гэта адзiн з самых даступных вiдаў адпачынку. У перспектыве плануем праводзiць раённыя турнiры па бiльярду. Надзея ЛIСАВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бiльярдная адкрылася ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Савецкага раёна сталіцы. Стол для гульнi ў рускую пiрамiду ўстаноў |
|