Не бойцеся ПЭТ-бутэлек
Святлана БАРЫСЕНКА
Бяспечнае харчаванне ПЭТ-бутэлька шырока прымяняецца для захавання вадкасцяў, той жа пiтной, салодкай газiраванай i мiнеральнай вады, ва ўсiм свеце, у тым лiку ў Беларусi. Магазiны д’юцi-фры прапануюць у такой тары нават моцнаградусныя напоi. Можна меркаваць, што вытворцы дарагiх спiртных напояў не сталi б выкарыстоўваць у дадзеным выпадку ўпакоўку невядомых вартасцяў.— Тара для прадуктаў харчавання, гэтаксама як i самi прадукты харчавання i нават абсталяванне, з дапамогай якога яны вырабляюцца, абавязкова праходзiць гiгiенiчную рэгiстрацыю, — тлумачыць кандыдат медыцынскiх навук, загадчыца лабараторыяй вывучэння статуса харчавання насельнiцтва Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра гiгiены Iрына КЕДРАВА. — Бутэлька з полiэтылентэрафталату яшчэ да пачатку свайго выкарыстання праходзiць гiгiенiчную экспертызу, падчас якой праводзяцца пэўныя iспыты. Выраб даследуецца з пазiцыi ўласна матэрыялу, мэтаў яго выкарыстання — якiя прадукты плануецца ў iм захоўваць, мадэлююцца ўмовы выкарыстання, iнакш кажучы, калi ў тары будзе захоўвацца не толькi пiтная вада, але i вада газiраваная, з насычэннем вуглекiслатой, то падчас iспыту будуць прымяняцца больш агрэсiўныя мадэльныя асяроддзi. Увесь парадак такога доследу прапiсаны ў адпаведных дзеючых дакументах. У прыватнасцi, у санiтарных правiлах i нормах прапiсана пранiкненне якiх хiмiчных злучэнняў i рэчываў у ваду i iншыя мадэльныя асяроддзi неабходна прасачыць. Для ПЭТ-тары актуальнымi з пункту гледжання хiмiчнага складу матэрыялу з’яўляюцца такiя рэчывы, як дыметылавы эфiр тэрафталевай кiслаты, фармальдэгiд, ацэтон, метылавы спiрт i некаторыя iншыя. Важна, каб колькасць пранiкнення гэтых рэчываў не перавышала дапушчальнага ўзроўню.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПЭТ-бутэлька шырока прымяняецца для захавання вадкасцяў, той жа пiтной, салодкай газiраванай i мiнеральнай вады, ва ўсiм свеце, у тым лiку ў Беларусi |
|