21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

З наваселлем, мясцовая ўлада

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiталь КУЛАКОЎ

Працы гэтага тандэму жанчын-цёзак можна толькi па-добраму пазайздросцiць: старшыня Лiпеньскага сельскага Савета Надзея Цяхнюк разам з сакратаром Надзеяй Цымбарэвiч карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам не толькi сярод жыхароў усiх сваiх 14 населеных пунктаў, а i ў раённага кiраўнiцтва: у 2005 годзе Лiпеньскi сельвыканкам заняў другое месца ў раённым спаборнiцтве па выкананню асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна, у мiнулым — наогул першае, з занясеннем на раённую Дошку гонару.

Пазiцыi Лiпеньскага сельскага Савета па многiх паказчыках, безумоўна, заслугоўваюць павагi, а вось сама пабудова, дзе доўгi час месцiлася заканадаўча-выканаўчая ўлада, наўрад цi ў каго магла выклiкаць захапленне: даваенная драўляная хата нiяк не адпавядала сучасным патрабаванням.

Карацей, iнiцыятыва наконт новага адмiнiстрацыйнага будынка ў цэнтры вёскi была падтрымана Саветам дэпутатаў i выканаўчым камiтэтам раёна. Аб’ектам для будаўнiчых работ стала выкупленая ў ААТ «Гандаль» далёка не новая пабудова. Але праз пэўны час яе цяжка было пазнаць: так па-сучаснаму прыгожа выглядаў новы будынак Савета.

Сказаць, што гэта было лёгка зрабiць, — падмануць сябе i iншых. Колькi сiл ды часу з нервамi давялося аддаць дзеля ажыццяўлення задумы — пра гэта ведае толькi сама Надзея Цяхнюк.

Традыцыйнае ўручэнне хлеба-солi, мiнi-канцэрт самадзейных артыстаў, экскурсiя-знаёмства з новым будынкам мясцовай улады, наведванне аб’ектаў сацыяльна-культурнага жыцця аграгарадка, дзелавая размова кiраўнiцтва раённага i абласнога Саветаў дэпутатаў з сельскiмi калегамi — дзень 30 мая ў Лiпенi запомнiцца многiм.

— Але гэта не гаворыць аб тым, што iншыя Саветы засталiся па-за ўвагай, — сказаў старшыня Асiповiцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузiк. — Зараз у кожным з iх з’явiлiся сучасныя камп’ютары, прынтары i iншая аргтэхнiка, мабiльная сувязь. Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы Саветаў працягваецца: пастаянна робяцца бягучыя рамонты памяшканняў, сёлета вызначаны капрамонт будынка Лапiцкага сельскага Савета, у планах — Карытненскi i г.д. Так што задачу не спыняцца, шукаць новае i развiвацца не проста памятаем, а стараемся ажыццяўляць на справе.

Надзеi Цяхнюк я вырашыў, нiякiх пытанняў ужо не задаваць: калi вочы чалавека свецяцца ад радасцi, усё i так зразумела...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працы гэтага тандэму жанчын-цёзак можна толькi па-добраму пазайздросцiць: старшыня Лiпеньскага сельскага Савета Надзея Цяхнюк разам з сакратаром Надзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика