Забаронена наведваць лясы
Сяргей РАСОЛЬКА
Пастановай № 667 Мiнскага аблвыканкама ў сталiчнай вобласцi ўведзена забарона на наведванне насельнiцтвам лясоў i ўезд у iх аўтатранспарту. Дадзеная мера была прынята ў сувязi са спякотным надвор’ем, што працяглы час назiраецца як у сталiчным рэгiёне, так i ў цэлым па краiне.
Як удакладнiлi рэдакцыi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, згодна з артыкулам 76 Ляснога кодэкса Рэспублiкi Беларусь, падчас дзеяння забароны знаходзiцца ў лясных угоддзях дазваляецца толькi асобам, што ажыццяўляюць ахову лесу, займаюцца тушэннем пажараў. За парушэнне забароны, згодна з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, грамадзянам пагражае штраф у памеры да 25 базавых велiчынь (калi не было ўрону прыродзе) цi да 50 базавых велiчынь (калi апошнi быў нанесены). Да 12 базавых велiчынь можа быць накладзена на грамадзян за распальванне вогнiшча ў неналежным месцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай № 667 Мiнскага аблвыканкама ў сталiчнай вобласцi ўведзена забарона на наведванне насельнiцтвам лясоў i ўезд у iх аўтатранспарту
|
|