Мiнпрацы i сацабароны прапануе павысiць тарыфную стаўку першага разраду з 1 жнiўня
БЕЛТА
Аб гэтым паведамiў учора мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, якi прымаў удзел у пасяджэннi Верхнядзвiнскага райвыканкама.
На разгляд у Савет Мiнiстраў прадстаўлены два дакументы, якiя прадугледжваюць павелiчэнне стаўкi або з 1 жнiўня, або з 1 лiстапада. Гаворачы пра памер павышэння, мiнiстр адзначыў, што ён будзе «ў рамках параметраў сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на гэты год». Уладзiмiр Патупчык не выключыў, што павышэнне тарыфнай стаўкi першага разраду можа адбыцца ў два этапы — у жнiўнi i ў лiстападзе. У Беларусi не прадугледжваецца павялiчваць пенсiйны ўзрост, паведамiў Уладзiмiр Патупчык. Нягледзячы на тое, што ў многiх дзяржавах пенсiйны ўзрост настае з 65 гадоў i адсутнiчаюць адрозненнi памiж выхадам на пенсiю мужчын i жанчын, у Беларусi пенсiйны ўзрост пераглядацца не будзе, падкрэслiў Уладзiмiр Патупчык. У рэспублiцы зменiцца падыход да назначэння пенсiй — ён стане дыферэнцыраваным i выключыць ураўнiлаўку, сказаў мiнiстр. Гэтаму будуць садзейнiчаць персанiфiкаваны ўлiк, якi вядзецца ў краiне з 2003 года, сiстэма пенсiйных i страхавых узносаў. У адпаведнасцi з праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi да 2010 года, сярэднi памер пенсii да канца гэтага перыяду складзе Br486 тыс. супраць Br292 тыс., зафiксаваных на 1 чэрвеня гэтага года. Паводле слоў мiнiстра, у Беларусi на выплату пенсiй затрачваецца 11 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту ў адрозненне ад суседнiх дзяржаў, дзе гэты паказчык складае 7—8 працэнтаў. Закон аб пенсiйным забеспячэннi насельнiцтва, якi цяпер распрацоўваецца, дасць магчымасць наблiзiцца да сярэднесусветнага ўзроўню пенсiйных затрат i забяспечыць дыферэнцыраваны падыход да назначэння пенсiй. Дадатковы водпуск за стаж работы i ненармаваны рабочы дзень будзе аплачвацца за кошт прыбытку прадпрыемства i агаворвацца ў калектыўным дагаворы, паведамiў мiнiстр. Ён нагадаў, што новым заканадаўствам прадугледжаны працоўны водпуск у памеры 24 каляндарныя днi, дадатковы водпуск за ненармаваны рабочы дзень складзе 7 каляндарных дзён, за бесперапынны стаж работы ў адной арганiзацыi да 3 каляндарных дзён. Пры гэтым прадастаўляцца яны будуць наймальнiкам. За работу ў шкодных умовах працы водпуск не зменiцца i спiс асноўных катэгорый работнiкаў, якiм ён прадастаўляўся, захаваецца, сказаў мiнiстр. Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны прадставiць праект указа аб адраснай сацыяльнай падтрымцы ўраду 20 лiпеня, паведамiў Уладзiмiр Патупчык. У праекце ўказа прадугледжана дапамога студэнтам, навучэнцам, ветэранам працы, малалетнiм вязням канцэнтрацыйных лагераў, iнвалiдам трэцяй групы, сказаў мiнiстр. Такiм чынам, распрацоўшчыкi заканадаўчага акта прапануюць аказваць падтрымку тым малазабяспечаным катэгорыям грамадзян, якiя пазбавяцца льгот у сувязi з уступленнем у сiлу новага закона. Ён адзначыў, што пры распрацоўцы праекта выкарыстоўваюцца найбольш прымальныя варыянты сацыяльнай дапамогi гэтым катэгорыям насельнiцтва. Абавязкова будуць улiчаны iнтарэсы сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей да 3 гадоў, i сем’яў, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў учора мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык, якi прымаў удзел у пасяджэннi Верхнядзвiнскага райвыканкама
|
|