ЗаДЖОНДЗIРылiся*?
Вiктар ХУРСIК
На замежнай мiжнароднай выставе прыярытэт у размяшчэннi экспазiцый належыць краiне-арганiзатару. Гэта робiцца для таго, каб нiкога не пакрыўдзiць. Спачатку наведвальнiкi ацэньваюць на што здатны гаспадар, а потым ўжо — на што варты iншыя.
Апошняя выстава тэхнiкi i тэхналогiй для сельскай гаспадаркi «Белагра-2007», якая адбылася ў Мiнску на пачатку чэрвеня, на мой погляд, не адпавядала такому прынцыпу. Склалася ўражанне, што яе арганiзатарам куды важней было прадэманстраваць дасягненнi замежных вытворцаў сельгастэхнiкi, чым прапагандаваць напрацоўкi айчынных машынабудаўнiкоў. Апошнiя ў плане размяшчэння экспазiцыi былi адсунуты. Хоць агульнавядома, што нашы заўсёды дэманстравалi неблагi ўзровень. I трактар «Беларус», i камбайны Гомсельмаша, iншая айчынная сельгастэхнiка ў сваiм класе — лепшыя вырабы. Яны ствараюцца розумам i рукамi айчынных спецыялiстаў, iх ведаюць i купляюць многiя замежныя краiны. Чаму ж тады такая непавага да свайго? Няўжо беларускiм вытворцам трэба прабiваць сабе дарогу ў роднай айчыне? Шмат чаго змянiлася ў сельскай гаспадарцы за апошнiя гады. Перш за ўсё дала пра сябе знаць дэмаграфiчная сiтуацыя. Вялiкi адток рабочых рук з вёскi выклiкаў да жыцця неабходнасць рэзкага павелiчэння механiзацыi працы i яе энерганасычанасцi, з’явiлiся новыя тэхналогii i тэхнiка ва ўсiх без выключэння галiнах сельскай гаспадаркi. Нi айчынная аграрная навука, нi машынабудаўнiкi не здолелi ў кароткi прамежак часу на гэта адрэагаваць, свабодныя нiшы рынку занялi замежныя вытворцы. Калi ўлiчыць, што Беларусь была зборачным цэхам Саюза i што нашы рабочыя i iнжынерныя кадры маюць рэпутацыю квалiфiкаваных i добрасумленных, то з такiм станам рэчаў можна было згадзiцца толькi часова. Аднак прайшоў час i сёння вiдавочна: старая добрая Еўропа зусiм не супраць пакармiць свайго рабочага за кошт беларускага селянiна. Нягледзячы на праграму iмпартазамяшчэння i iншыя добрыя дакументы, замежная сельгастэхнiка па-ранейшаму iмкнецца прапiсацца ў нас на пастаянна. Я паспрабаваў знайсцi адказ на пытанне, чаму так адбываецца, i ў думках прыкiнуў на сябе ролю адказнага супрацоўнiка аблвыканкама. Вядома, што напярэдаднi пасяўной цi ўборачнай кампанii на мне ляжыць адказнасць за забеспячэнне вобласцi тэхнiкай. Яе, як вядома, не хапае, а прадстаўнiкi замежных фiрмаў прапануюць: у крэдыт, лiзiнг, — толькi бяры! Хоць i з неахвотай, а бяру, тэхнiка неблагая, дзяржава падтрымлiвае, ды i гаспадаркi паступова за яе разлiчваюцца. З замежнымi вытворцамi ў мяне складваюцца добрыя «партнёрскiя» адносiны. Пабываўшы за мяжой, канчаткова пераконваюся, што нашым машынабудаўнiкам «iх» не дагнаць, станаўлюся схiльны да кантактаў з iншымi фiрмамi, мару арганiзаваць зборку iмпартнай тэхнiкi ў сваёй вобласцi. Па форме, здаецца, я раблю ўсё правiльна, мой участак працы не ў правале, хварэю за сельгасвытворцу. Але ад гэтай пазiцыi да дзяржаўнага падыходу — далячынь. Праца з замежнымi машынабудаўнiкамi толькi тады карысная, калi садзейнiчае прасоўванню нашай тэхнiкi на замежныя рынкi, захоўвае цi памнажае працоўныя месцы на радзiме. Мiж тым у айчынным сельгасмашынабудаваннi i сапраўды ёсць праблемы. На мой погляд, аб’ядноўваць беларускiх вытворцаў сельгастэхнiкi ў адну магутную экспартную сiлу нiхто нiколi i не iмкнуўся. Нават на ўнутраным рынку iснуе непатрэбная канкурэнцыя (на выставе яна адчувалася выразна, многiя вырабы паўтаралiся, значна рознiлiся якасцю). Калi пакiнуць за межамi размовы Гомсельмаш i Мiнскi трактарны (якiя маюць уласныя магутныя праектныя арганiзацыi), i ў некаторай ступенi «Бабруйскаграмаш», то ў астатнiх вытворцаў адчувальны недахоп навуковай базы, у многiх вырабах закладзены старыя падыходы праектавання i старыя тэхналогii. Многiя рашэннi проста скрадзены з замежных узораў. З такiм падыходам гаварыць пра выхад на замежныя рынкi проста несур’ёзна. Машыны адвёртачнай зборкi, сабраныя на прадпрыемствах райагратэхнiкi, у большасцi складаюцца з iмпартных камплектуючых i з-за гэтага не могуць быць канкурэнтамi фiрмаў-донараў. У свой час у машынабудаваннi iснаваў паказчык нарматыўна-чыстай прадукцыi. З яго дапамогай удавалася адысцi ад практыкi «дзьмутых» лiчбаў пры рэалiзацыi прадукцыi, дзяржава кантралявала канкрэтны ўнёсак вытворцы ў цану вырабу. Калi б згаданы паказчык захаваўся, то сёння не было б падстаў гаварыць пра шырокi скрыты iмпарт сельгастэхнiкi. Мiж тым прадпрыемствы райагратэхнiкi (ды i iншыя дробныя вытворцы) маглi б i павiнны працаваць на ўнутраны рынак i экспарт на аснове шырокай унутрыгалiновай (а, магчыма, i мiжгалiновай) кааперацыi. Агульнадзяржаўны патэнцыял для вырабу сельгастэхнiкi яшчэ задзейнiчаны далёка не поўнасцю. Дзiўлюся, калi тая цi iншая гаспадарка хвалiцца набыццём сучасных даiльных комплексаў. Рэч i сапраўды вартая. Але цi настолькi яны, гэтыя комплексы, «хiтрыя», што беларускай прамысловасцi iх не засвоiць? Стаўлю гэта пытанне не рытарычна. Збыт iх на прасторах былога Саюза — неабмежаваны. Дзяржава ставiць на мэце стварэнне Парка высокiх тэхналогiй — «сiлiконавай» далiны — i ў той жа час можа страцiць рэальны сектар эканомiкi. Прычым з вялiкiм экспартным патэнцыялам! Зусiм вiдавочна, каб гэтага не адбылося, аднаго арганiзацыйнага аб’яднання вытворцаў сельгасмашын пад шыльдай канцэрна «Белаграмаш» мала. Наспела пытанне стварэння пад кантролем дзяржавы адзiнага магутнага праектна-канструктарска-тэхналагiчнага цэнтра, незалежнага ад чыноўнага люду. Працуючы поўнасцю на гаспадарчым разлiку, такая арганiзацыя ўзяла б на сябе функцыi кантролю над увозам iмпартнай сельгастэхнiкi, стварэння новых навуковаёмiстых узораў для прадпрыемстваў рэспублiкi, садзейнiчала б укараненню новых тэхналогiй, выступала б на знешнiх рынках арганiзатарам сумесных вытворчасцяў, вяла прамысловую разведку. Справаздача працы такога цэнтра была б простай — на падставе забеспячэння разрозненых вытворцаў сучаснымi распрацоўкамi, рост экспарту сельгасмашын. Упэўнены, праца цэнтра была б карыснай для вырашэння праблемы малых гарадоў, каардынацыi выкарыстання дзяржаўных сродкаў. Але галоўнае — краiна адышла б ад безданi залежнасцi ад замежных вытворцаў сельгастэхнiкi, у якую паступова спаўзае з дапамогай сваiх жа суайчыннiкаў. I выстава ў Мiнску, калi б быў такi цэнтр, выглядала б iначай. Бо той жа амерыканскi трактар «Джон Дзiр» без шлейфа адпаведнай тэхнiкi — не больш чым калос у пустынi. Ведаю, дзеля забавы, разам з трактарам, кiраўнiкi гаспадарак купляюць i плугi для яго замежныя, i шмат чаго iншага з таго, што ўжо даўно вырабляецца ў Беларусi. На выставе, пра якую я згадаў, беларуская тэхнiка знаходзiлася далёка ад галоўнага ўваходу. «Беларусы», экспазiцыя завода «Бабруйскаграмаш», гомельскiя камбайны, прадукцыя iншых нашых вытворцаў сцiпла тулiлiся на газоне побач з праспектам Пераможцаў. Як зазначыў адказны супрацоўнiк выставачнага камiтэта, зроблена гэта было быццам бы для таго, каб нашу тэхнiку маглi бачыць са згаданага праспекту... Мiж тым, як бы нi адсоўвалi арганiзатары выставы беларускiя дасягненнi на задворак, а ўвага да айчыннай тэхнiкi на выставе была. I немалая. — «На прасторах былога Саюза Беларусь — адзiная краiна, якая здолела захаваць выраб сельгастэхнiкi, — сказаў мне генеральны дырэктар гандлёва-выставачнага цэнтра «Сельгастэхнiка» з Краснадарскага краю Пётр Сяргеевiч Сагрын. — Дастаткова сказаць, што камбайны Гомсельмаша i трактары «Беларус» набыць у Расii вельмi цяжка. На заводах гэта тэхнiка «распiсана» на некалькi месяцаў наперад. Я прыехаў на выставу «Белагра-2007» не для таго, каб падзiвiцца на заходнюю тэхнiку. Для мяне важней падтрымаць партнёрскiя сувязi з беларускiмi вытворцамi. У Краснадарскiм краi iх прадукцыю добра ведаюць. У нас, як i ў вас, ёсць сельгаспрадпрыемствы рознага дабрабыту, малыя i вялiкiя кааператывы. Ёсць сельгасхолдынгi, створаныя з дапамогай вялiкага капiталу, як сродак яго памнажэння. Аднак эфектыўнасць iх гаспадарання на зямлi нiзкая, грошы трацяцца на знешнi эфект, на набыццё дарагой тэхнiкi. Калi спынiць улiваннi — яны проста лопнуць. Калi б у вашай краiне дзяржава адмовiлася фiнансаваць сельскую гаспадарку, то паток замежнай тэхнiкi таксама спынiўся б. Не сакрэт, што заходнi капiтал ведае цану чыноўнiку. Так званы «адкат» там закладваецца ў цану вырабу. Таму, калi гаварыць пра справу сур’ёзна, пра зацiкаўленае гаспадаранне на зямлi, пра доўгатэрмiновы бiзнэс, заснаваны на гандлi сельгастэхнiкай, то мы ў Краснадарскiм краi грунтуем яго на продажы не заходняй, а менавiта беларускай тэхнiкi. Падкрэслю: той тэхнiкi, якая сабрана не з замежных камплектуючых, а менавiта выраблена па беларускiх чарцяжах. Гэта дазваляе без лiшнiх складанасцяў ствараць сумесныя прадпрыемствы i быць незалежнымi ад дыктату заходняга вытворцы. Скажам, мы хацелi б вырабляць у сябе металаёмiстыя i больш простыя па канструкцыi барты прычапной тэхнiкi «Бабруйскаграмаша», у той час як шасi пастаўляў бы сам завод. Ёсць шэраг iншых прапаноў, да якiх ваша прадпрыемства ставiцца прыхiльна. З беларусамi можна працаваць. Мой суразмоўца выказаў намеры i пажаданнi патэнцыяльнага пакупнiка, якi жадае купляць беларускае. Што ж цi хто перашкаджае гэтаму? ______________________________
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На замежнай мiжнароднай выставе прыярытэт у размяшчэннi экспазiцый належыць краiне-арганiзатару. Гэта робiцца для таго, каб нiкога не пакрыўдзiць. Спа
|
|