Укачвае? Трэнiруйце вестыбулярны апаратIнфарм-укол Марская хвароба — адно з самых распаўсюджаных вестыбулярных расстройстваў. З медыцынскага пункту гледжання, гэта не хвароба, а рэакцыя арганiзма на ненатуральны для яго спосаб перасоўвання.Па сутнасцi, гэта канфлiкт успрыняцця iнфармацыi ад розных органаў пачуццяў: вочы «сцвярджаюць», што вы рухаецеся, а ногi, якiя бяздзейнiчаюць, «лiчаць», што вы застаяцеся на месцы. Рознiца ў адчуваннях выклiкае галавакружэнне i млоснасць, iншымi словамi — укачванне. Часцей за ўсё ад укачвання пакутуюць дзецi — па прычыне неразвiтасцi iх вестыбулярнага апарату. Аднак «захварэць» на марскую хваробу могуць i дарослыя. ГIПАТОНIКI У такiх людзей назiраецца парушэнне кровазвароту. У адказ абарончыя сiстэмы, скiраваныя на падтрымку кроватоку галаўнога мозга, актывiзуюцца i павышаюць цiск эндалiмфы. Для адчувальных клетак вестыбулярнага апарату гэта згубна. ЖАНЧЫНЫ ПАСЛЯ 35 ГАДОЎ. У гэтым узросце пачынаецца гарманальная перабудова, што прыводзiць да змянення хiмiчнага складу эндалiмфы. СЛУЖАЧЫЯ. У кiраваннi вестыбулярным апаратам бяруць удзел мышцы шыi. Ад нязручнай сядзячай позы яны дэфармуюцца i ўжо не могуць добра спраўляцца са сваёй работай. У якасцi трэнiровак для вестыбулярнага апарату падыдуць самыя розныя практыкаваннi — скачкi, куляннi i г.д. Падыдуць таксама гамак, арэлi, каруселi або амерыканскiя горкi — любыя атракцыёны. Напярэдаднi паездкi неабходна выпiць што-небудзь для заспакаення, а за гадзiну-паўтары з’есцi штосьцi лёгкае i гарачае (але не тлустае i салодкае). Падчас руху не варта разглядваць прадметы, якiя «бягуць» за вокнамi, неабходна пераключыць увагу на размову са спадарожнiкамi. Лепей назiраць за дарогай праз лабавое шкло, так што ў машыне садзiцеся на пярэдняе сядзенне. Па прыбыццi на месца варта добра выспацца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Марская хвароба — адно з самых распаўсюджаных вестыбулярных расстройстваў. З медыцынскага пункту гледжання, гэта не хвароба, а рэакцыя арганiзма на не
|
|