21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бежанцы: кропка адлiку

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

Гасцiннасць i талерантнасць — такiя ж выразныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, як нямецкая ашчаднасць i англiйская вернасць традыцыям. Мы, вядома ж, не можам застацца ў баку ад адной з самых вострых праблем сучаснасцi — праблемы бежанцаў. 20 чэрвеня ў нашай краiне таксама адзначылі Сусветны дзень бежанцаў. З нагоды гэтай даты 7 гадоў запар праводзяцца спецыяльныя кiнапаказы. I арганiзатары (Прадстаўнiцтва Упраўлення Вярхоўнага камiсара ААН па справах бежанцаў у Беларусi i «Кiнавiдэапракат»), i наведвальнiкi Дзён кiно пра бежанцаў у мiнскiм кiнатэатры «Перамога» дэманструюць сваю неабыякавасць да тых, хто стаў чужымi сярод сваiх i, будзем спадзявацца, сваiмi сярод чужых.

На адкрыццi паказаў перад публiкай выступiлi Джыхан Султанаглу — рэзiдэнт-каардынатар, пастаянны прадстаўнiк Праграмы развiцця ААН у Беларусi, намеснiк старшынi дыпламатычнай мiсii пасольства Вялiкабрытанii ў Беларусi Дэбi Рэдграф i кiнакрытык Максiм Жбанкоў, якi расказаў пра асаблiвасцi фiльма «Афрыканскi рай», што адкрываў сёлетнi спецпаказ.

У сваёй эмацыянальнай прамове спадарыня Султанаглу казала аб тым, што тысячы людзей па ўсiм свеце штодзень пакiдаюць свае дамы ў пошуках лепшага жыцця, аднак яна хоча звярнуць увагу на тых, хто робiць гэта не па сваёй волi, а з-за боязi праследаванняў:

— Нягледзячы на тое, што ў кожнага бежанца свая гiсторыя i свая асабiстая бяда, усiх iх аб’ядноўвае неверагодная смеласць, патрэбная не толькi для таго, каб выжыць, але i пабудаваць нанова сваё разбуранае жыццё. Мы хочам аддаць данiну павагi гэтым людзям, якiя пераадольвалi шматлiкiя цяжкасцi i нiколi не гублялi надзею. Яны маюць патрэбу ў нашай цярпiмасцi, павазе, у нашым разуменнi, асаблiва найбольш безабаронныя з iх — жанчыны i дзецi.

Вернемся ж да нашых паказаў. Першую стужку, прадстаўленую ў рамках спецыяльнага паказу ў Беларусi, — «Афрыканскi рай» — смела можна перайменаваць у «З ног на галаву». Менавiта так перавернута ўсё ў фантастычна-iранiчнай, нават сатырычнай карцiне — у 2033 годзе Еўропа ў глыбокiм крызiсе: у Германii прыйшлi да ўлады туркi, Францыя стала калонiяй Гватэмалы, а Афрыканскi кантынент, наадварот, здолеў аб’яднацца i ўтварыць супердзяржаву — Злучаныя Штаты Афрыкi. Магутная дзяржава — рай для iмiгрантаў, якiя iмкнуцца трапiць туды ўсiмi праўдамi i няпраўдамi, не цураюцца яны нават нелегальнай вандроўкi.

Рэжысёр Сiльвестр Амусу (родам, дарэчы, з Бенiна) iранiзуе над усiм: у створаным iм свеце запатрабаваная ў сучаснай Еўропе прафесiя праграмiста можа гарантаваць галоўнаму герою толькi «пасаду» столяра; падчас iнтэрв’ю ўплывовага палiтыка з чорным колерам скуры камера тэлеаператара захоплiвае, як беласкуры прыбiральшчык старанна драiць лесвiцу; перамовы на ўрадавым узроўнi вядуцца наконт пытання iнтэграваць «белых» цi не iнтэграваць?..

Як у тэорыi адноснасцi ўсё залежыць ад кропкi адлiку, так i ў жыццi ўсё дастаткова ўмоўна. Хаос, створаны Сiльвестрам Амусу, — усяго толькi змена кропкi адлiку. Дык навошта людзi самi штучна ствараюць нейкiя шаблоны ў адносiнах да людзей з пэўным колерам скуры цi нацыянальнасцю? Няўжо не задумваюцца пра тое, як усё можа змянiцца з дакладнасцю да наадварот, як гэта адбылося ў фантастычным апавяданнi «Бумеранг», дзе ахвяры Ку-Клукс-Клана адлоўлiвалi сваiх праследвальнiкаў i... не, не забiвалi iх — яны помсцiлi куды больш вытанчана: ператваралi ў афраамерыканцаў i адпускалi...

Пры ўсёй фантастычнасцi падобных апавяданняў i фiльмаў, сэнс у iх глыбокi i надзвычай рэалiстычны: дзялiць людзей на лагеры i прыгнятаць процiлеглы бок — бессэнсоўна. Давайце паглядзiм на бежанцаў па-новаму, з iншай кропкi адлiку i скарыстаем параду Джыхан Султанаглу «знайсцi час на тое, каб пачарпнуць натхненне ў гэтых звычайных людзей, якiя праявiлi такую незвычайную мужнасць».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гасцiннасць i талерантнасць — такiя ж выразныя рысы нацыянальнага характару беларусаў, як нямецкая ашчаднасць i англiйская вернасць традыцыям. Мы, вяд
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика