Гора... Нязбытнае
Валянцiна ДОЎНАР
Валянцінкай Бульбачка ўзышла — ды так гусценька, роўненька.На нечый погляд — гэта мо i не навiна, а тым больш — не падстава для радасцi, на яго ж... З месяц назад дзед паверыць не мог, што яе пасадзiць. На панядзелак з суседам дамовiўся. Пакуль чаркавалi (у нядзельку вечарам) той кулаком сабе ў грудзi бiў, казаў: дзед, ды для цябе, iнвалiда — усё, што хочаш, зраблю! Канька свайго — з дарагой душою, гною — хоць каўшамi бяры. Ды што там — сам я, гадам буду — дапамагу табе i вывезцi, i растрэсцi. За плугам пайду. Застанецца толькi баб папрасiць... Каб пасадзiлi. Бажыўся чалавек, слова даваў — ну як тут не верыць? Дзед да сонейка заўтра ўстаў, агледзеўся (чытай — котку пакармiў, курачак выпусцiў); да суседа падаўся. З гадзiну сядзеў, чакаў — пакуль той прачнецца, пакуль з хаты выпаўзе, пакуль скажа яму, што... халэмус: на сёння — усё адмяняецца... Галава балiць... Пасля ўчарашняга. Лячыць тую галаву стары не планаваў, пакрыўдзiўся. I работу адклалi. На заўтра. Таму заўтра дзед зноў прачнуўся на золку, зноў агледзеўся i зноў з гадзiну смалiў на суседскай прызбе — чакаў. Замест суседа з хаты выйшла жонка яго, на ўсю вёску пракрычала, што няма таго жываеда, крывасмока... Не начаваў — дзе пiў («ды смалiцы б якой!»), там, вiдаць, i ўлёгся... Каб не прачнуўся ўжо, во шчасце было б... А што? Могiлкi блiзка, кабылка свая... Завезла б i гора збыла... Гора, аднак, да палудня знайшлося. Нават да дзеда зайшло. «Супакоiла»: «Не гаруй, — сказала, — час не сышоў, у Бога дзён многа — зробiм. Вось у пятнiцу... Кроў з носа! А заўтра — не, i ў чацвер не. Бо канька дакляраваў. Дачнiкам. За дзве паўлiтроўкi. На двое сутак. Забралi яны i павялi. Пасля пятнiцы такая ж «крывавая» субота была, потым — нядзеля. I яшчэ адзiн панядзелак... Падчас якiх да цiкавай высновы дзядуля прыйшоў. Сказаў, што залежнасць ад алкаголю — яна, канешне, не дай Гасподзь, — страшэнная кара, хвароба, бяда. Залежнасць ад алкаголiка — лiчы, такая ж. Калi не горшая. Адзiнае... Колькi людцаў пакутуе ад першай, — статыстыка хоць прыблiзна ды ведае. Колькi ад другой — не злiчыў нiхто. Ды i цi ёсць яны ў нас ўвогуле, тыя «незалежныя»?
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бульбачка ўзышла — ды так гусценька, роўненька. На нечый погляд — гэта мо i не навiна, а тым больш — не падстава для радасцi, на яго ж... З месяц на
|
|