21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гранат i рубiн спрыяюць здароваму сэксу, яшма i нефрыт — зачаццю дзяцей

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе камянi валодаюць электрамагнiтным полем, каштоўныя — асаблiва. Яны здольныя выпраменьваць i паглынаць энергiю, маюць станоўчыя i адмоўныя вiбрацыi. На гэтым i заснаваны iх «астудныя» цi — наадварот — распаляючыя страсць якасцi. У старажытнасцi, калi ў мужчыны ўзнiкалi праблемы з патэнцыяй, кiтайскiя i iндыйскiя медыкi звярталiся да лiтатэрапii («лiтас» у перакладзе з грэчаскага азначае «камень») i прапiсвалi сваiм пацыентам той цi iншы каштоўны мiнерал.

Усё гэта мне расказаў прадавец аднаго са сталiчных магазiнаў падарункаў Андрэй, калi я забегла туды за сувенiрчыкам для сяброўкi. Вока зачапiлася за драўляныя абярэгi ў выглядзе дзядкоў-дамавiкоў з рознымi каменьчыкамi ў руках. Вось толькi якi з iх выбраць? Карыстаючыся адсутнасцю iншых пакупнiкоў, Андрэй прачытаў мне цэлую лекцыю пра асаблiвасцi ўздзеяння розных камянёў на чалавечы арганiзм.

— Камень звычайна «працуе» пры непасрэдным кантакце з целам, калi яго носяць як упрыгожанне, — распавядаў знаўца. — Аднак куды больш эфектыўным старажытныя лекары лiчылi прыём мiнi-доз здробненых камянёў унутр. Сучасная гамеапатыя падтрымлiвае большасць такiх рэцэптаў. Самым папулярным быў жэмчуг, якi валодае здольнасцю амаладжаць арганiзм у цэлым i палавую сферу ў прыватнасцi. У аптэках зараз сустракаецца жамчужны экстракт кiтайскай вытворчасцi, якi паляпшае ў тым лiку i патэнцыю.

— А як быць з iншымi каштоўнымi i паўкаштоўнымi камянямi?

— З некаторых можна самастойна прыгатаваць настоi, якiя будуць валодаць аналагiчным, хоць i слабейшым уздзеяннем. Трэба вечарам пакласцi камень у шклянку вады, а ранiцай выпiць. Камень насычае ваду сваiмi электрамагнiтнымi вiбрацыямi.

— Раскажыце падрабязней пра канкрэтныя якасцi найбольш вядомых нам каштоўных камянёў.

— Аметыст, паводле вучэння аюрведы (старажытнаiндыйскай медыцыны), падаўляе «буянства» гармонаў. Трактат «Сушрута Самхiта» яго рэкамендуе тым, хто пакутуе ад непадзеленага кахання. Напрыклад, калi юнак закахаўся ў Памэлу Андэрсан, то аметыст астудзiць яго пачуццё. Прынамсi, пра гэтую ўласцiвасць каменя добра ведалi ў сярэднявечнай Еўропе, дзе яго насiлi прадстаўнiкi вышэйшага духавенства, якiм каталiцкая вера прадпiсвала цэлiбат. Аметыст i сёння часам называюць «каменем епiскапаў». Насiць яго трэба на залатым ланцужку, каб ён ляжаў у мiжключычнай ямiне i кантактаваў са скурай. Аднолькава ўплывае на псiхафiзiчны стан месяцовы камень, апал, гранат, аквамарын i чырвоны карал, апошнi апроч iншага астуджае манiякальную рэўнасць. Усе пералiчаныя камянi, паводле ўсходняй класiфiкацыi, нясуць у сабе энергiю элемента Вады, якая процiпастаўляецца палымяным пачуццям Агню.

— Аднак стыхiя Агню таксама можа быць карыснай для арганiзма?

— Безумоўна. «Вогненныя» камянi — агат, гранат, рубiн — карысныя для здаровага сэксу. Такiмi ж якасцямi валодаюць элементы Паветра: нефрыт, хрусталь, хрызалiт, яшма. Прычым iх уласцiвасцi лепей за ўсё перадаюцца кантактным спосабам, горш за ўсё — праз ваду. Яшма i нефрыт спрыяюць зачаццю дзяцей i зараджэнню пачуцця — так лiчылi ў Старажытным Кiтаi. Там назвы гэтых камянёў выкарыстоўвалi ў эратычным жаргоне для абазначэння генiталiй i пазiцый падчас палавой блiзкасцi. На жаль, надзець упрыгажэнне з нефрыту цi яшмы недастаткова, каб стаць сэксуальна прывабным для ўсiх цi палавым гiгантам. Нагрэтыя да прыемна-гарачага стану маленькiя гладкiя шарыкi з яшмы i нефрыту эфектыўна прымяняюцца i сучаснымi кiтайцамi падчас лячэбна-сэксуальнага масажу. Уздзеянне такiх шарыкаў на бiялагiчна актыўныя кропкi (кропкi акупунктуры), звязаныя энергетычнымi мерыдыянамi з палавой сiстэмай, вылечвае фрыгiднасць у жанчын, палавую холаднасць у мужчын, iмпатэнцыю i бясплоддзе.

— Каштоўныя камянi часта прымяняюцца ў любоўнай магii...

— Я сустракаў узгадваннi 30 каштоўных i паўкаштоўных камянёў, якiя прымянялiся для магiчных манiпуляцый, самымi моцнымi сярод iх традыцыйна лiчацца iзумруд, малахiт, хрызапраз i апал. Апошнi, праўда, рэкамендаваны для нашэння толькi чараўнiкам — на астатнiх ён не ўздзейнiчае. З пункту гледжання магiчных уласцiвасцяў, аквамарыну прыпiсваюць здольнасць прыносiць згоду ў сям’ю, спрыяць палкаму каханню падчас падарожжаў. Александрыт прыносiць удачу i абараняе ад згвалтаванняў. Аметыст — страхуе ад рэўнасцi i сварак, надае мудрасць i мужнасць. Брыльянт абараняе ад непажаданых любоўнiкаў, дае фiзiчнае здароўе, мужнасць, прыносiць гармонiю ў сям’ю. Жэмчуг абаронiць ад сурокаў, прынясе ўдачу. Iзумруд — камень кахання, мудрасцi, вернасцi, надзеi. Насiць яго варта ў золаце. Месяцовы камень выкараняе шкодныя звычкi, ахоўвае цяжарных, спрыяе ўдалым родам, абараняе ад сурокаў. Нефрыт спрыяе духоўнасцi, надае мудрасць, прыносiць поспех у справах. Ружовы турмалiн дапамагае жанчыне зрабiць мужа палюбоўнiкам. Хрызапраз — абараняе ад гвалтаўнiкоў, надае мудрасць, прыносiць гармонiю ў сям’ю, дапамагае ў сэксуальных фантазiях. Аздабляць яго лепш у серабро. Янтар — камень шчасця i здароўя, надае фiзiчныя сiлы, прыносiць удачу.

Гутарыла Iна АРЭХАВА.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе камянi валодаюць электрамагнiтным полем, каштоўныя — асаблiва. Яны здольныя выпраменьваць i паглынаць энергiю, маюць станоўчыя i адмоўныя вiбрацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика