Семнаццаць дзён у моры без ежы
На працягу семнаццацi дзён капiтан катэра «Дзiк» Леанiд Касцючэнка знаходзiўся ў моры без ежы.
Як расказалi сябры Леанiда Касцючэнкi, 66-гадовы капiтан пераганяў па Чорным моры з Ачакава ў Севастопаль катэр «Дзiк». За 170 кiламетраў ад мыса Херсанес на катэры сапсаваўся рухавiк. Паблiзу катэра штодня праплывалi iншаземныя марскiя лайнеры i баржы. Нiхто не спынiўся. У капiтана пачалiся галюцынацыi: яму здавалася, што побач з iм у каюце знаходзяцца яго жонка i кот. Праз 17 дзён галоднага, змучанага Касцючэнку падабраў балгарскi сухагруз «Брыз». За гэтыя днi капiтан з’еў пачак солi i выпiў некалькi лiтраў вады. ПРЫМА-News. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу семнаццацi дзён капiтан катэра «Дзiк» Леанiд Касцючэнка знаходзiўся ў моры без ежы
|
|