21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адпачынак у стылi хакi

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

У час школьных канiкулаў актуальна пытанне, куды адправiць дзяцей адпачыць на лета. Кожная сям’я мае свой варыянт — да бабулi i дзядулi, у замежную вандроўку i г. д. Дзе адпачываць дачцэ, у сям’i Стэфановiч з Жодзiна, вырашаць не трэба, бо 15-гадовая Iра сама вырашыла, як бавiць вольны ад заняткаў у школе час: другое лета запар дзяўчына адпраўляецца ў спартыўна-патрыятычны лагер «Вектар», што размяшчаецца на базе 72-га гвардзейскага Аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкi прапаршчыкаў i малодшых спецыялiстаў.

— Першапачаткова гэты лагер быў створаны для «цяжкiх» 12—16 гадовых падлеткаў, каб сваю энергiю яны накiроўвалi не на разбурэнне, а на карысць калектыву. У школе многiх з iх ужо «спiсалi», а мы прадастаўляем iм шанц, — кажа Iгар Лазараў, начальнiк цэнтра патрыятычнага выхавання «Вектар». — Былi выпадкi, калi самыя цяжкiя падлеткi, якiя б’юцца ў школе, крыўдзяць iншых, у лагеры пасля рытуалу клятвы курсанта ператваралiся ў сапраўдных памочнiкаў, напрыклад, у час марш-кiдкоў цягнулi на сабе слабых. Наш лагер карысны для моладзi дапрызыўнога ўзросту, — лiчыць Iгар Аляксеевiч, — пасля знаёмства з асновамi армейскай службы ў «Вектары» юнакi ўжо не баяцца цяжкасцяў армейскiх будняў, бо разумеюць, што такое ваенны абавязак. У прыватнасцi, мой сын Аляксандр калiсьцi адпачываў у нашым лагеры, а зараз ужо сяржант.

Зараз у «Вектар» сталi прыязджаць не толькi тыя, хто стаiць на ўлiку па справах непаўналетнiх, але i iншыя юнакi i дзяўчаты, каму неабыякава ваенная гiсторыя сваёй краiны, цiкава пераадольваць палосы перашкод, хадзiць у паходы. Зразумела, не ўсе могуць аклiматызавацца ў калектыве, асаблiва разбэшчаныя, хатнiя дзецi. Для такiх Iгар Лазараў спецыяльна ўвёў традыцыю: штодня дзяжурны па роце выносiць званочак i кажа, каб той, хто стамiўся ў лагеры, хоча дадому, пазванiў у званочак i тады падлетка адправяць да родных. «Гэты прыём дазваляе зразумець, хто на што варты, — тлумачыць Iгар Аляксеевiч. — Нехта праявiць слабасць i пазвонiць (такiх у першую змену было толькi два чалавекi, прычым адзiн перадумаў i застаўся ў лагеры), а большасць не жадае аказацца слабым звяном i такiм чынам гартуе свой характар».

— Я нiколi не хацела пазванiць у гэты званочак. Бацькi думалi, што я ў лагеры нават два днi не прабуду, — расказвае Iра Стэфановiч, — але мне настолькi тут спадабалася, што я б зноў прыехала б сюды.

Наогул мару звязаць сваё жыццё з армiяй. У мяне i тата, i старэйшы брат служылi. Буду паступаць у школу прапаршчыкаў. Дысцыплiна ў лагеры зрабiла мяне больш адказнай i навучыла пераадольваць сябе. Напрыклад, у мяне доўга не атрымлiвалася навучыцца разбiраць i збiраць зброю, але я шмат трэнiравалася i ўжо раблю гэта не горш за юнакоў.

Акрамя «Вектара», у Аб’яднаным вучэбным цэнтры дзейнiчаюць яшчэ тры лагеры — «Абаронца Айчыны» для школьнiкаў з Барысаўскага раёна, «Патрыёт» для падлеткаў са Смалявiцкага раёна i спартыўна-патрыятычны лагер для вучняў СШ № 62 г. Мiнска. Штогод у iх могуць адпачыць звыш 500 чалавек. Наогул сёлета арганiзавана звыш 170 спартыўна-патрыятычных лагераў. Запатрабаванасць ёсць: колькасць заяў ад устаноў адукацыi ў параўнаннi з 2006-м павялiчылася ў тры разы. Летась жа дзейнiчала 159 спартыўна-патрыятычных лагераў, у якiх адпачыла больш як 12 тысяч падлеткаў.

Барысаўскi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час школьных канiкулаў актуальна пытанне, куды адправiць дзяцей адпачыць на лета. Кожная сям’я мае свой варыянт — да бабулi i дзядулi, у замежную ва
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика