Бацькi-настаўнiкi... замест шпаргалкi
Надзея НIКАЛАЕВА
Сапраўдныя цуды вынаходлiвасцi дэманструюць беларускiя абiтурыенты для таго, каб павысiць свае шанцы на атрыманне на экзамене больш высокай адзнакi. Напрыклад, iдуць здаваць цэнтралiзаванае тэсцiраванне... усёй сям’ёй.
У мiнулую пятнiцу ў Беларусi праходзiў цэнтралiзаваны экзамен па гiсторыi Беларусi. У пункты правядзення тэсцiравання прыйшлi 34 654 абiтурыенты, а зарэгiстравалiся на ЦТ па гэтай дысцыплiне 37 721 чалавек. Такiм чынам прапусцiлi тэсцiраванне больш як 3 тысячы з агульнай колькасцi зарэгiстраваных. У гутарцы з журналiстам «Звязды» дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў паведамiў, што ў адным з рэгiянальных пунктаў правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання арганiзацыйная камiсiя выявiла i не дапусцiла да ўдзелу ў тэсцiраваннi цэлую сям’ю: на экзамен спрабавалi прайсцi мацi, бацька (абодва настаўнiкi гiсторыi) i iх дачка-абiтурыентка. У iншым пункце правядзення ЦТ пiльныя члены арганiзацыйнай камiсii разглядзелi «жывую энцыклапедыю», ролю якой выконвала абiтурыентка, якая ўсе гiстарычныя даты занатавала на сваiм целе. Усяго падчас тэсцiравання па гiсторыi Беларусi ад удзелу ў iм за розныя парушэннi былi адхiленыя 4 чалавекi. 19 чэрвеня ў краiне прайшло цэнтралiзаванае тэсцiраванне па матэматыцы, падчас якога быў пастаўлены новы рэкорд у правядзеннi ЦТ — удзел у цэнтралiзаваным экзамене ўзялi 116 тысяч 399 чалавек. Для таго каб забяспечыць усiх пасадачнымi месцамi, спатрэбiлася задзейнiчаць 2129 вучэбных аўдыторый. У сталiцы, на якую прыпадае асноўная нагрузка, у экстраным парадку давялося падключаць для размяшчэння абiтурыентаў школы i гiмназii. Тым больш крыўдна, што 10,6 тысячы абiтурыентаў так да пункта правядзення цэнтралiзаванага тэсцiравання i не дайшлi. За карыстанне мабiльнымi тэлефонамi, калькулятарамi i iншымi сродкамi, забароненымi на ЦТ, ад удзелу ў тэсцiраваннi былi адхiленыя 23 чалавекi. Адзiн з выдаленых з аўдыторыi абiтурыентаў спрабаваў выканаць тэст за свайго сябра, а яшчэ адзiн малады чалавек паспрабаў выкарыстаць шпаргалкi, зробленыя ў выглядзе наклееных на лiсты старонак з падручнiка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўдныя цуды вынаходлiвасцi дэманструюць беларускiя абiтурыенты для таго, каб павысiць свае шанцы на атрыманне на экзамене больш высокай адзнакi. Н
|
|