Жыллё для «чаргавiкоў» у сталiцы падаражэе на 9—14 працэнтаў
Сяргей КУРКАЧ
Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама Алена Пяхота.
Паводле яе слоў, днямi рашэннем Мiнгарвыканкама была прынята такая норма, згодна з якой па жылых дамах, якiя пачынаюць будаўнiцтва з 1 лiпеня 2007 года, работы па правядзенню ўнутрыквартальных сетак добраўпарадкавання i азелянення новых дамоў будуць ажыццяўляцца за кошт забудоўшчыкаў. Аб’ём фiнансавання такiх работ складае прыкладна 9—14 працэнтаў ад агульнага кошту таго цi iншага жылога шматкватэрнага дома. Нагадаем, што раней гарвыканкамам было прынята рашэнне, згодна з якiм з 1 студзеня 2005 года па 1 лiпеня 2007 года гэтыя работы фiнансавалiся з мясцовага бюджэту горада. Сёння ў сувязi з масавым будаўнiцтвам шматкватэрных дамоў у новых мiкрараёнах горад ужо не мае магчымасцi працягваць такое фiнансаванне, бо ў бюджэце сталiцы на гэтыя мэты зараз не хапае каля 300 мiльярдаў рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым карэспандэнту «Звязды» паведамiла начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнгарвыканкама Алена Пяхота
|
|