21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кожная сустрэча — маленькае свята...

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК, Валянцiна ДОЎНАР, Сяргей ПРОТАС

Рэпартаж з колаў

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 19, 21 і 23 чэрвеня.)

Калi шанцуе, то шанцуе!

...Па дарозе на Быхаў прыкiнулi — раёнаў, дзе нi разу (пакуль) «не прызямляўся» маленькi звяздоўскi дэсант на карце, амаль не засталося: у Маларыцкiм, шкада, не былi, у Астравецкiм, Брагiнскiм, Ушацкiм... Затое тройчы — i з халадзiльнiкамi, тэлевiзарамi — на Маладзечаншчыне, двойчы — у Гродне, у Свiслачы... Да таго ж (як высвятлялася потым, падчас iх уручэнняў) асобныя, прычым з iстотных звяздоўскiх прызоў, траплялi, можна сказаць, у адну сям’ю — да нявесткi з Гомеля i да свёкра са Жлобiншчыны, да брата з Магiлёва i сястры са Слаўгарада...

I ўсё ж гэта здзiўляе менш, чым той факт, што Васiлю Андрэевiчу Калiнiну з вёскi Чырвоная Беларусь шанцавала ў латарэi... тройчы.

Адразу ж прызнаемся i пашкадуем — размаўляць са шчаслiўчыкам досыць складана. Васiлю Андрэевiчу ўжо дзевяты дзесятак, ваяваў (асколак у пазваночнiку носiць дагэтуль), з гадамi страцiў слых. Таму форма зносiнаў была такой — пытаннi пiсалi на паперы, ён чытаў, адказваў...

У чым яму ахвотна дапамагалi аднавяскоўцы. I ў першую чаргу, зразумела ж, яго сацыяльны работнiк Алена Iванаўна Мiткевiч. У вынiку мы даведалiся, што працаваў Васiль Андрэевiч слесарам на чыгунцы, выгадаваў дваiх дзяцей, жыве адзiн (жонка даўно памерла), але, па магчымасцi, годна: глядзiць за парадкам у доме i каля яго, сваiмi рукамi сабраў трактар, трымае дагэтуль казу, газету чытае — ад дошкi да дошкi, як кажуць. I выйграе. Бо, па-першае, як прызнаўся, адчувае сябе «ў курсе» ўсяго, што адбываецца навокал, па-другое — знаходзiць шмат парад па лячэнню хвароб, па вядзенню гаспадаркi, а па-трэцяе — проста пастаянна дасылае карткi на розыгрыш прызоў.

— У першы раз, ужо даўно — расказваў усiм у клубе, — выйграў майку з надпiсам «Звязда», яе па пошце прыслалi, у другi раз — чатырохражковы свяцiльнiк, у трэцi — во гэту мiкрахвалевую печ.

Што гэта за агрэгат, Васiль Андрээевiч дагэтуль, толкам не ведаў, перад пачаткам сустрэчы, зразумела ж, разгледзець не паспеў, а шыю напярэдаднi застудзiў. Таму ўслых парадаваўся, што цяпер — палечыць. I косцi пагрэе.

Павесялiў залу...

Але ж Алена Iванаўна Мiткевiч, якая дапамагае ветэрану, упэўнена, што яму толькi iнструкцыю ў рукi дай, — любую тэхнiку асвоiць.

Будзем спадзявацца.

Прычым не толькi на тое, што печ паслужыць нашаму падпiсчыку, — агiтуе ён за «Звязду»: усiм у вёсцы расказвае, як з ёй шанцуе!

Апроч яго ў Чырвонай Беларусi наша газета прыходзiць у сельскi Савет; даўно i пастаянна выпiсвае яе работнiца цэха дрэваапрацоўкi спадарыня Петрачкова. У цэлым — выбарам сваiм Ксенiя Мiхайлаўна задаволена, хвалiла нас, але ж, казала, мiжнароднага жыцця малавата. I Янка Крук сваю рубрыку закiнуў.

— Для нас — кiраўнiкоў сельскiх Саветаў «Звязда» цiкавая найперш сваiм «Мясцовым самакiраваннем», — адзначыў старшыня сельскага Савета спадар Бандарчук. — Выступаюць у iм многiя мае калегi, узнiмаюцца вострыя праблемы, даюцца падказкi, як што можна вырашыць... Таму газету варта i трэба чытаць, варта выпiсваць.

Цi прыслухаюцца да гэтых слоў жыхары Чырвонай Беларусi, сказаць цяжка. Вёска вялiкая (раней тут было досыць буйное прадпрыемства па здабычы торфу), але цяпер народу няшмат. Ранейшай вытворчасцi няма, ёсць цэх па дрэваапрацоўцы. Выпускае аконныя рамы, дзверы, дошкi, плiнтусы, што-кольвечы з мэблi. Участковая бальнiца ўперад была адна з буйнейшых школ у раёне...

Але ж людзi (дзякуючы Быхаўскiм iдэолагам, паштавiкам i старшынi сельскага Савета) на сустрэчу сабралiся, слухалi нас досыць зацiкаўлена, пра нешта пыталi. Таму, пакiнуўшы Васiлю Андрэевiчу Калiнiну трэцi сумленна выйграны прыз, мы паехалi далей. Прычым з надзеяй на пашырэнне кола чытачоў.

Рагачоўшчына сустрэла сюрпрызамi...

Прычым — аж двума. Адзiн — ну надзвычай прыемны, другi — якраз наадварот. Калi па парадку — на сустрэчу ў Забалацце загадзя прыехалi аж тры падпiсчыцы з вёскi Лучын — загадчыца Дома культуры Надзея Аляксееўна Борыкава, загадчыца бiблiятэкi Таццяна Мiкалаеўна Царава i фанатка «Звязды» Соф’я Парфiр’еўна Кусянкова.

Сюрпрыз другi — больш у Дом культуры... не прыйшоў нiхто. На ўсю моц грымела бязглуздая музыка, блiшчэла толькi што памытая падлога, як на здзек, працавалi мiкрафоны.

«Людзi зараз... Зараз падыдуць, — казалi нам. — Пачакайце». Спачатку верылi i чакалi — у размовах з Лучынцамi, з паштавiкамi.

А час мiж тым няўмольна збягаў. У вынiку, калi людзей i насамрэч крыху сабралася, для таго, каб па-людску, так як прынята ў нас, пагаварыць, правесцi сустрэчу, часу ўжо не было — дзейнiчаць давялося па скарочанай праграме. Гэта значыць, вельмi коратка расказаць пра газету, правесцi вiктарыну, паслухаць падпiсчыкаў.

— Першы раз, — прызнавалася Людмiла Iванаўна Скрыпкiна, — я выпiсала «Звязду» гадоў 30 назад i не па добрай волi. Партограм тут быў Аксiнчык Вiктар Мiкалаевiч, прапанаваў... У нагрузку. Я давай адбiвацца: «Не трэба мне гэта газета. Не буду яе чытаць». Ён мне кажа: «А ты паспрабуй. Не спадабаецца, — нiхто прымушаць не будзе». Вось з той пары i ўлюбiлася. Адзiн раз толькi здрадзiла i «вярнулася» назад. Бо «Звязда» для мяне (я ўсiм пра гэта расказваю), як нейкi паратунак. Толькi з’явiцца якаясь праблема, не ведаю, што рабiць, — тыдня не пройдзе — газета падкажа. То ў юрыдычнай кансультацыi, то ў медыцынскай, то так, па жыццi. Добра, што пiшаце коратка. А то ведаеце — вёска. Зiмой яшчэ час ёсць, каб чытаць, а летам... Не заўважыла во нават, што да нас прыедзеце. З пошты пазванiлi, дык баклажаны свае кiнула, ледзь паспела рукi памыць.

Было аб чым пагаварыць дзвюм «баклажаннiцам»: Софья Парфiр’еўна Кусянкова з Лучына, друкавала ў газеце артыкул пра тое, як гэтую культуру вырошчвае яна, Людмiла Iванаўна, выразаўшы яго, прыняўшы, як кажуць, да дзеяння, мела, што дадаць. Знаёмства адбылося. Значыць ехалi мы не дарэмна...

Хоць па дарозе на Бабруйск думкi i даймалi. Няёмка было перад тымi, хто дабiраўся ў Забалацце з Лучына, за тое, што скомкалi сустрэчу. Вiдаць, трэба было нiкога не чакаць: хто хацеў, — прыйшоў. Тры чалавекi, значыць тры, пяць дык пяць. Але гэта людзi, якiм сапраўды цiкава было нас убачыць, паслухаць, людзi, якiм сапраўды хацелася ўручыць найлепшыя звяздоўскiя прызы.

Але ж прэзентацыi газеты на Рагачоўшчыне ўжо праходзiлi — i ў самiм райцэнтры, i ў Стаўпнянскай сярэдняй школе. Людзi на iх збiралiся, прыязджалi з ваколiц. Што ж адбылося на гэты раз?

Цалкам магчыма, што вiнаватыя мы — не параiлiся з паштавiкамi, паспадзявалiся на спецыялiстаў з iдэалагiчнага аддзела райвыканкама. Менавiта яны выбралi месца для гэтай сустрэчы, абяцалi абвясцiць людзей...

Буракi ў iх, казалi, сена, грады... I мы — усё разумелi. Але ж ведалi i тое, што разагнуцца чалавеку таксама трэба. Няўжо ж не цiкава было б — тым жа настаўнiкам, старшакласнiкам, вясковым бабулям i дзядулям выйсцi ў людзi, пасядзець (не на лаўцы, не ля тэлевiзара — гэта было пазаўчара, учора i нiдзе не дзенецца заўтра), а ў клубе: не кожны ж дзень туды з Мiнска журналiсты прыязджаюць?

Зрэшты, вёска магла падумаць, што нiчога цiкавага падчас гэтай сустрэчы не будзе, што iсцi на яе не варта. Але тыя ж iдэолагi, як мяркуецца, павiнны чытаць газеты, павiнны хоць нешта ведаць пра стыль работы рэдакцый, пра днi падпiсчыкаў?

— Нават на пошце вашых прыхiльнiкаў мы б болей сабралi, — зазначыла iнструктар па падпiсцы Рагачоўскага вузла паштовай сувязi Таццяна Кiрылаўна Бабцова.

— У наступны раз прыязджайце ў Лучын, — афiцыйна запрасiла загадчыца Лучынскага дома культуры Надзея Аляксееўна Борыкава. — Мы i людзей запросiм, i самадзейнасць падключым... Такое свята зробiм — i вёска будзе помнiць, i вы.

Сумнявацца ў гэтым не даводзiлася. Вось толькi хто ж ведае, як лёс размяркуе суперпрызы, у якi бок паклiчуць дарогi?

«...Народ на провадзе!»? «Аншлаг» адпачывае

З цяжкiмi думкамi (i, зразумела ж трывогай — а раптам зноў нiкога?) сталi спяшацца ў Бабруйск, у клуб аўтобуснага парка № 2...

Камень з душы — яшчэ на вулiцы нас сустрэла намеснiк дырэктара прадпрыемства Таццяна Уладзiмiраўна Iшчанка, а потым, лiчы, поўная зала — вадзiцелi, кандуктары, iтээраўцы... З аўтобуснага парка, з суседнiх мясакамбiната i Сельмаша, супрацоўнiкi аддзела адукацыi...

На ўсякi выпадак (па-беларуску ў горадзе анiчога, лiчы) спыталi, цi будуць разумець нас?.. З нашай першай дзяржаўнай? Заўсмiхаўся народ: «Ну канешне ж будзем!».

I разумелi.

За гады раз’ездаў, дзе толькi нi спыняўся маленькi звяздоўскi дэсант, перад кiм нi трымаў ён слова!.. Розныя былi аўдыторыi. Вось такой — не было даўно: нас слухалi, удумлiва шукалi адказы на пытаннi вiктарыны, а ўжо як смяялiся з любiмай рубрыкi «Алё, народ на провадзе!», — «Аншлаг» адпачывае.

Гэта, канешне, не гаворыць аб тым, што многiя з гэтай залы ў той жа дзень цi назаўтра выпiшуць «Звязду». Папрысутнiчалi (дзякаваць адмiнiстрацыi Першамайскага раёна Бабруйска! — Рэд.), паслухалi, мо нават проста адпачылi... Але ж i даведалiся, што адзiная ў краiне беларускамоўная газета дзевяносты год (!) выходзiць, што стараецца быць патрэбнай i цiкавай, што разыгрывае прызы i ладзiць сустрэчы. I што выбар заўсёды ёсць. Ён за падпiсчыкам, за чытачом.

Якi (нам хацелася б верыць!) будзе помнiць iмя сваё. I мову. Гэта — перспектыўна, гэта — па-еўрапейску ды i проста па-людску.


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Па дарозе на Быхаў прыкiнулi — раёнаў, дзе нi разу (пакуль) «не прызямляўся» маленькi звяздоўскi дэсант на карце, амаль не засталося: у Маларыцкiм,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика