Умовы палепшылiся
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Пасля выступлення «Звязды» У газеце за 21 красавiка быў надрукаваны артыкул «Крыўдзiцца цi не?», напiсаны па скарзе групы пацыентаў Кiраўскай бальнiцы сястрынскага догляду, што ў Жлобiнскiм раёне. Сутнасць яе заключалася ў тым, што людзi былi незадаволены ўмовамi, якiя створаны там, асаблiва павышэннем платных медыцынскiх паслуг.Як паведамiў нам намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь Валяр’ян Кароль, у дадзенай медыцынскай установе, як i ў астатнiх падобных ёй, пацыентам прадастаўляецца медыка-сацыяльная дапамога, якая ўключае ў сябе медыцынскi нагляд i догляд, лячэбнае харчаванне, комплекс сiмптаматычнай тэрапii i метадаў фiзiчнай рэабiлiтацыi i iншых мерапрыемстваў, накiраваных на падтрымку iхняй актыўнай жыццядзейнасцi. Фактычны кошт знаходжання чалавека ў бальнiцах сястрынскага догляду залежыць ад расходаў на iх утрыманне. Для прыкладу, на Гомельшчыне функцыянуе шаснаццаць такiх устаноў, i кошт знаходжання пацыента ў iх на працягу сутак розны (Петрыкаўскi раён — 10,5 тысячы рублёў, Добрушскi — 17,4, Жлобiнскi — 26,7 тысячы). Адлiчэннi ад пенсii кампенсуюць пры гэтым усяго каля сарака працэнтаў указаных расходаў. Трэба заўважыць таксама, што кошт знаходжання пацыента ў бальнiцы сястрынскага догляду вызначаюць мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы. Памер аплаты ў iх у рэспублiцы вагаецца ад 70 да 90 працэнтаў. Дык вось на аснове рашэння Жлобiнскага райвыканкама ад 17 сакавiка 2007 года з пацыентамi Кiраўскай бальнiцы сястрынскага догляду былi перазаключаны дагаворы за iх знаходжанне там у памеры 90 працэнтаў пенсii, а для ўдзельнiкаў i iнвалiдаў Вялiкай Айчыннай вайны — 70 працэнтаў. Што датычыцца харчавання пацыентаў бальнiцы, дык упраўленне аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама паведамiла, што яго кошт пасля выступлення газеты павялiчаны з 3200 да 4000 рублёў за суткi знаходжання там чалавека. Прымаюцца ўсе неабходныя меры па выкананню натуральных нормаў у памеры ста працэнтаў. Дадаткова пацыентам выдаюцца фрукты (яблыкi, апельсiны, мандарыны), з 20 да 30 грамаў павялiчана сярэднясутачная норма па кандытарскiх вырабах (пячэнне, зефiр, пернiкi, вафлi), пададзена заяўка ў гандлёвую сетку на закуп ёгурту, глазураваных сыркоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У газеце за 21 красавiка быў надрукаваны артыкул «Крыўдзiцца цi не?», напiсаны па скарзе групы пацыентаў Кiраўскай бальнiцы сястрынскага догляду, што
|
|