Намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Анатоль ГЛАЗ:
«Звязда» — аснова беларускiх друкаваных СМI»
— Маё знаёмства са «Звяздой» адбылося ў юнацтве, калi я быў студэнтам эканамiчнага факультэта Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэмii. У газеце напiсалi пра мяне як пра грамадскага актывiста i ленiнскага стыпендыята. Цяпер я чытаю «Звязду», але з прычыны вялiкага iнфармацыйнага аб’ёму гэта часцей за ўсё выбраныя артыкулы, якiя ў асноўным асвятляюць жыццё Магiлёўскай вобласцi. Я адношу «Звязду» да аднаго з самых паважаных выданняў у рэспублiцы. Газета прайшла вельмi нялёгкi, гераiчны шлях. Былi ўзлёты, былi i падзеннi, аднак менавiта гэта выданне мае, вобразна кажучы, шкiлетны характар. «Звязда» захоўвае асноватворную ролю для публiцыстыкi i беларускiх СМI, асаблiва ў крытычныя моманты жыцця нашай дзяржавы. «Звязда» была для беларусаў галоўнай газетай у Вялiкую Айчынную вайну. Так што гэта выданне — з моцным падмуркам. I перспектывы ў «Звязды» добрыя: яна цяпер разам з iншымi беларускiмi друкаванымi выданнямi мяняе падыходы i iмiдж у сучасных умовах, калi трэба суседнiчаць з электроннымi СМI. I яшчэ адна адметнасць: журналiсты «Звязды» аднолькава адказна падыходзяць да ўсiх рубрык — ад спорту да палiтычнага жыцця краiны. Я вiншую газету з надыходзячым 90-гадовым юбiлеем. Жадаю «Звяздзе» працвiтання, вялiкiх накладаў, удзячных падпiсчыкаў i творчага росту на радасць усiм чытачам. А супрацоўнiкам газеты — здароўя!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Звязда» — аснова беларускiх друкаваных СМI»
|
|