Малы бiзнэс — пасёлкам
Пяць цэнтраў падтрымкi прадпрымальнiцтва, якiя дзейнiчаюць у Гомельскай вобласцi, замацаваны за малымi населенымi пунктамi, якiя ўвайшлi ў пералiк iльготнага падаткаабкладання арганiзацый i прадпрымальнiкаў. Аб гэтым паведамiла намеснiк старшынi Камiтэта эканомiкi Гомельскага аблвыканкама Марына Крывунь.
Цэнтры будуць аказваць кансультацыйную дапамогу ўладам па прыцягненню прыватнага капiталу ў раёны, садзейнiчаць распаўсюджванню iнфармацыi аб малых рэгiёнах i станаўленню бiзнэсу ў гэтых гарадах i пасёлках. Як расказала Марына Крывунь, умовы льготнага падаткаабкладання распаўсюджваюцца на 31 горад i пасёлак рэгiёна з насельнiцтвам да 50 тыс. жыхароў, дзе адзначаны высокi ўзровень беспрацоўя i залежнасць ад градаўтваральнага прадпрыемства. У спiсе таксама населеныя пункты, размешчаныя на тэрыторыях радыяцыйнага забруджвання. Цяпер актыўна прапрацоўваецца рэгiянальная праграма па адраджэнню названых пасёлкаў i гарадоў з удзелам прадпрымальнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць цэнтраў падтрымкi прадпрымальнiцтва, якiя дзейнiчаюць у Гомельскай вобласцi, замацаваны за малымi населенымi пунктамi, якiя ўвайшлi ў пералiк iль |
|