21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Указ даў старшынi рэальны рычаг уздзеяння, але прымяняць яго трэба з розумам

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АСАБIСТЫ ПОГЛЯД

Старшынёй Мiнскага раённага Савета дэпутатаў Алена Меляшкевiч працуе менш чым паўгода, аднак дэпутацкi стаж мае значна большы. Да свайго абрання на азначаную пасаду яна была дэпутатам Навадворскага сельскага Савета, таму праблемы раёна ведае, як кажуць, не па чутках. Нам было цiкава асабiста пазнаёмiцца з Аленай Аляксандраўнай, каб абмеркаваць з новаспечаным старшынёй палажэннi Указа № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва» i распытаць пра асаблiвасцi iх рэалiзацыi ў прысталiчным рэгiёне.

— Алена Аляксандраўна, наколькi, на ваш погляд, Указ адпавядае чаканням Саветаў пярвiчнага ўзроўню?

— Чаканнi ў кожнага старшынi Савета былi свае: нехта хацеў атрымаць цалкам гатовыя рэцэпты на любы выпадак, нехта — такi аб’ём фiнансавання, якi дапамог бы адразу вырашыць усе праблемы. Тым не менш, ва Указе прапiсана шмат момантаў, якiя ў пэўнай ступенi задаволiлi ўсiх старшынь, незалежна ад узроўню iх спадзяванняў. Самае галоўнае — гэта тое, што ў нас з’явiлася нарматыўна-прававая база дзейнасцi пярвiчнага звяна ўлады, а Палажэнне аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта, я лiчу, увогуле мае эпахальнае значэнне. Здзiўляюся, як раней можна было арганiзоўваць сваю работу, не маючы такога дакумента. Пералiчу некаторыя пункты Палажэння, якiя арганiчна ўкаранiлiся ў дзейнасць старшынь i ўжо сёння садзейнiчаюць iх працы.

Напрыклад, пункт 10.2: «прыцягваць ва ўстаноўленым парадку грамадзян i арганiзацыi да ажыццяўлення работ па добраўпарадкаванню падведамнай тэрыторыi». Для любога старшынi добраўпарадкаванне — гэта «пытанне нумар адзiн». Я ўжо не кажу пра спецыфiку Мiнскага раёна, чыя тэрыторыя заўсёды навiдавоку. Механiзм замацавання пэўных плошчаў сельсавета за суб’ектамi гаспадарання незалежна ад формы ўласнасцi ў нашым рэгiёне распрацаваны даўно, аднак важна, што зараз ён асобным пунктам прапiсаны ў Палажэннi. Падкрэслю: у Палажэннi абазначаны не толькi паўнамоцтвы старшынi, але i механiзм iх рэалiзацыi. Вось пункт 10.5: «уносiць у адпаведны раённы выканаўчы камiтэт прапановы аб прыцягненнi да адказнасцi арганiзацый, размешчаных на падведамнай тэрыторыi, службовых асобаў i iншых грамадзян, аб кампенсацыi шкоды, прычыненай iх рашэннямi, дзеяннямi або бяздзейнасцю iнтарэсам насельнiцтва, мясцовай гаспадарцы, навакольнаму асяроддзю ў вынiку невыканання рашэнняў Савета, выканаўчага камiтэта, прынятых у межах iх кампетэнцыi».

Указ даў старшынi рэальны рычаг уздзеяння. Мы сёння працуем у межах прававой прасторы, кiруемся лiтарай закона. Iншая справа, што прымяняць гэты рычаг трэба з розумам.

— Што вы маеце на ўвазе?

— Павiнны адбыцца змяненнi ў свядомасцi i кiраўнiкоў суб’ектаў гаспадарання, i самiх старшынь. На першым этапе рэалiзацыi Указа неабходна ўсё разумна дазiраваць. Станоўчы вынiк могуць забяспечыць толькi эвалюцыйныя, а не рэвалюцыйныя змены. Нельга не ўлiчваць чалавечы фактар. Адназначна станоўчым я лiчу пункт 10.3 Палажэння: «заахвочваць аднаасобныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання (старастаў, старэйшын i iншых) за актыўны ўдзел у вырашэннi мясцовых пытанняў». У Мiнскiм раёне органы грамадскага самакiравання ўжо маюць значны (i вынiковы) вопыт дзейнасцi. Мы рэгулярна праводзiм злёты старэйшын, матэрыяльна iх заахвочваем.

Яшчэ адзiн важны аспект дзейнасцi старшынi, прапiсаны ў пункце 10.6: «назначаць на пасады, вызваляць з пасад кiраўнiкоў арганiзацый, маёмасць якiх знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельсавета, пасёлка, горада раённага падпарадкавання, накладаць на такiх кiраўнiкоў дысцыплiнарныя спагнаннi». Тут трэба быць абачлiвымi. У камунальнай уласнасцi сельсавета знаходзяцца дашкольныя ўстановы, установы культуры. I старшыня сельвыканкама, не маючы адпаведнай прафесiйнай квалiфiкацыi ў галiне адукацыi i культуры, павiнен самастойна назначыць загадчыка ДК цi дзiцячага садка. Безумоўна, быць у баку ад выбару кандыдатуры ён не можа, аднак на практыцы падобнае кадравае рашэнне лагiчна было б узгадняць з адпаведнымi аддзеламi райвыканкама.

— Гаворачы аб Указе, мы пакуль пералiчылi адназначна станоўчыя моманты, аднак не ўсе старшынi пярвiчнага звяна знайшлi там адказы на свае пытаннi. На ваш погляд, цi ёсць ва Указе пункты, прапiсаныя не да канца?

— Пытанне штатнай колькасцi сельскiх, пасялковых выканаўчых камiтэтаў, а дакладней той момант, дзе гаворыцца, што яна ўстанаўлiваецца ў межах колькасцi работнiкаў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Магчыма, для iншых раёнаў гэта не такое вострае пытанне, як для нас. Кожны другi наш сельсавет мае звыш 10 тысяч жыхароў. У Бараўлянскiм наогул — амаль 23 тысячы, а штат — 9,5 стаўкi. Акрамя таго, спектр пытанняў, якiя даводзiцца вырашаць нашым старшыням, больш шырокi, чым у глыбiнцы. Часта патрабуецца прафесiйная юрыдычная кансультацыя, а свайго юрыста ў штаце няма. Знайсцi дадатковую стаўку для пэўнага сельвыканкама за кошт пераразмеркавання таксама не атрымлiваецца, у нас рэальны недахоп штатнай колькасцi. Ва Указе агаворваецца, што яна вызначаецца зыходзячы з узроўню развiцця вытворчай базы, транспартнай i сацыяльнай iнфраструктуры, колькасцi насельнiцтва, арганiзацый, падпарадкаваных адпаведнаму выканаўчаму камiтэту, аднак сама разлiковая база не зусiм аптымальная.

— Шмат спрэчак выклiкаў першы пункт Указа, якi датычыцца фармiравання даходнай часткi бюджэту пярвiчнага ўзроўню...

— Напачатку i ў нас гэты пункт быў прадметам гарачых абмеркаванняў, аднак чым больш часу праходзiць, тым лепей старшынi ўсведамляюць яго важнасць i дакладнасць, знаходзяць больш пазiтыву. У iх свядомасцi адбыўся пералом. Старшынi зразумелi, што датацыйная частка бюджэту будзе мець тэндэнцыю да змяншэння, а значыць, даходная частка павiнна павялiчвацца. На 2007 год бюджэт усiх выканкамаў пярвiчнага ўзроўню Мiнскага раёна склаў каля 16 млрд рублёў. З iх уласныя даходы — 4 млрд, падаходны падатак — 4,8 млрд. Аб’ём датацый — 8 млрд, гэта вялiкая лiчба. Мы будзем iмкнуцца паменшыць яе, павялiчыўшы пры гэтым аб’ём уласных даходаў. Указ № 21 даў стымул старшыням — прадаставiў iм шырокую прастору для дзейнасцi. Яны самi пачынаюць шукаць новыя сродкi, крынiцы папаўнення бюджэту. Сёння па кожнаму сельсавету ўжо ёсць прыблiзны разлiк мяркуемых даходаў на наступны год.

— У параўнаннi з гэтым годам даходная частка iх бюджэтаў плануецца большай?

— Па асобных крынiцах. Мы не прымушаем старшынь адразу кiдацца на пошукi глабальных крынiц папаўнення бюджэту, але раiм не засяроджвацца толькi на продажы i прыватызацыi зямельных участкаў (хоць сёння гэта рэальны артыкул даходаў) — колькасць участкаў не бязмежная. Сёння рэальнымi крынiцамi даходу для нашых сельсаветаў з’яўляецца зямельны падатак, падатак на нерухомасць, продаж i прыватызацыя зямельных участкаў.

— А наколькi прыбытковым для Мiнскага раёна можа стаць аграэкатурызм?

— Пра прыбыткi пакуль гаварыць рана. Для таго каб развiваць гэты накiрунак турызму, дзяржава вызначыла сур’ёзныя льготы для жадаючых распачаць сваю справу. Сельвыканкамам пакуль што няма асобага грашовага прыбытку ад адкрыцця на iх тэрыторыi сядзiб i сельскiх хатак для турыстаў. Аднак так будзе не заўсёды. У перспектыве, калi аграэкатурызм у Беларусi стане на ногi, думаю, гэта будзе сур’ёзным даходным артыкулам.

— Да 1 чэрвеня трэба было ўнесцi ўдакладненнi ў бюджэт. Цi зрабiлi гэта вашы старшынi сельскiх, пасялковых выканкамаў i на што ў першую чаргу яны прасiлi грошы?

— Удакладненнi былi ўнесены. У асноўным яны датычылiся добраўпарадкавання. Там сапраўды не хапае сродкаў, тым больш калi ўлiчыць, што ў гэты расходны артыкул уваходзiць i вулiчнае асвятленне, i абслугоўванне дарог. Сёлета на добраўпарадкаванне раёна выдаткавана 952 млн рублёў, з якiх 600 млн прадугледжана на вулiчнае асвятленне i 266 млн — на ўтрыманне дарожнай сеткi. Як бачыце, непасрэдна на добраўпарадкаванне населеных пунктаў застаецца няшмат.

— Наколькi для сельвыканкамаў выгадна стварэнне КУПаў?

— Разглядаць гэтае пытанне можна з дзвюх пазiцый: з пазiцыi неабходнасцi — тут мы адназначна сцвярджаем, што КУПы патрэбныя, i з пазiцыi выгады — вось тут ёсць нюансы. Справа ў тым, што вываз смецця не з’яўляецца прыбытковым, а займацца гэтым неабходна. У Мiнскiм раёне толькi афiцыйна прапiсана 152 тысячы жыхароў, рэальная iх колькасць удвая большая. Акрамя таго, у летнi перыяд у раёне з’яўляюцца дачнiкi i спадчыннiкi вясковых дамоў. Першапачаткова КУПы стваралiся для аказання сельгаспаслуг насельнiцтву, гэты накiрунак iх дзейнасцi захоўваецца i сёння, аднак падтрыманнем санiтарнага стану яны таксама павiнны займацца. Сёння ў раёне 11 КУПаў i 8 камунальных звенняў пры сельвыканкамах. Мы арыентуем iх выходзiць на рэнтабельнасць. Атрымлiваецца гэта ў тых сельсаветах, дзе штат КУПа складаецца з 8—12 чалавек, а колькасць насельнiцтва не перавышае 10 тысяч (як у Мiханавiцкiм, Гаранскiм, Крупiцкiм сельсаветах). Ждановiцкi, Бараўлянскi, Каладзiшчанскi сельсаветы маюць вялiзную тэрыторыю i колькасць жыхароў, з-за чаго 70—80 працэнтаў аб’ёму iх работ займае вываз смецця i падтрымка санiтарнага стану.

— У некаторых раёнах КУПы з-за нерэнтабельнасцi ўвогуле лiквiдавалi...

— У нас такога не адбудзецца. Нягледзячы на ўсе цяжкасцi, КУПы развiваюцца. I ў многiм — дзякуючы падтрымцы раённага i абласнога выканаўчых камiтэтаў, якiя забяспечылi нас усёй неабходнай тэхнiкай. З улiкам запатрабаванняў насельнiцтва спектр паслуг КУПаў пашыраецца — яны карыстаюцца стабiльным попытам. Думаю, з цягам часу гэты попыт будзе расцi...

— Ва Указе № 21 для КУПаў прапiсаны шэраг прэферэнцый i льгот...

— На жаль, мы iх не можам выкарыстаць. Яны датычацца КУПаў, у якiх 70 працэнтаў аб’ёму работ прыпадае на сельскагаспадарчыя вiды паслуг. А мы на такi паказчык не выйдзем.

— Як у Мiнскiм раёне праходзiць iнвентарызацыя i перадача дарог, сiстэм водазабеспячэння, каналiзацыi на баланс спецыялiзаваных арганiзацый?

— Iнвентарызацыя праведзена. Толькi па сiстэме водаканалiзацыйнай гаспадаркi 20 аб’ектаў сёння знаходзяцца ў стане перадачы. Нягледзячы на значную ступень зносу i няпростае фiнансавае становiшча ЖКГ, працэс iдзе. Што датычыцца дарог, то сёння на балансе спецыялiзаваных дарожных прадпрыемстваў знаходзiцца 1157 км дарог. Унутрывясковыя дарогi i вулiцы, нягледзячы на Указ, «дарожнiкi» прымаць адмаўляюцца. Тут неабходна прымаць рашэнне на самым высокiм дзяржаўным узроўнi.

— Дзякуй за размову.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшынёй Мiнскага раённага Савета дэпутатаў Алена Меляшкевiч працуе менш чым паўгода, аднак дэпутацкi стаж мае значна большы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика