У Беларусi мытныя плацяжы ў бюджэт выраслi ўдвая ў параўнаннi з 2006 годам i дасягнулi Br4,380 трл
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Аб гэтым сёння Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi.
На сустрэчы абмяркоўваўся шырокi спектр пытанняў работы мытных органаў, у прыватнасцi выкананне бюджэту, аказанне мытных паслуг, праваахоўная дзейнасць. 1 лiпеня 2007 года ўступiў у дзеянне новы Мытны кодэкс Беларусi. Як адзначыў кiраўнiк ДМК, мытныя органы прыклалi ўсе намаганнi для таго, каб пераход да работы па новаму кодэксу не стварыў цяжкасцяў для грамадзян i ўдзельнiкаў знешнеэканамiчнай дзейнасцi. У час даклада закраналiся пытаннi, што датычацца РУП «Белмытнясэрвiс». Кiраўнiк дзяржавы даручыў палепшыць якасць работы гэтага прадпрыемства. Паводле даных Аляксандра Шпiлеўскага, абарот «Белмытнясэрвiс» складае каля Br60 млрд у год. Прэзiдэнт быў таксама праiнфармаваны аб рэарганiзацыi мытных органаў. Кiраўнiк дзяржавы адобрыў перадачу мытным органам поўных правоў на вядзенне аператыўна-вышуковай дзейнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым сёння Прэзiдэнту Беларусi Аляксандру Лукашэнку далажыў старшыня Дзяржаўнага мытнага камiтэта Аляксандр Шпiлеўскi.
|
|