Адна з творчых дамiнантаў «Славянскага базару» — святкаванне юбiлеяў Я. Коласа i Я. Купалы
Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Дух «Славянскага базару» вельмi добра ўвасабляе гiстарычнае прызначэнне Беларусi быць не толькi геаграфiчным, але i культурным цэнтрам Еўропы, служыць мостам памiж заходняй i ўсходняй цывiлiзацыямi. Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка 6 лiпеня на цырымонii ўрачыстага адкрыцця ХVI Мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску».
Кiраўнiк дзяржавы адзначыў, што «з сапраўды славянскiм размахам i шырынёй фестываль сцiрае межы памiж краiнамi i кантынентамi, нацыямi i культурамi». Яго высакародны дэвiз «Праз мастацтва — да мiру i ўзаемаразумення» аб’ядноўвае тысячы артыстаў i мiльёны гледачоў у адну вялiкую сям’ю, у якой усе адчуваюць сябе роднымi людзьмi. Як падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка, асаблiвасць гэтага фестывалю — мноства новых удзельнiкаў i творчых калектываў. Паводле слоў беларускага лiдара, адной з творчых дамiнантаў фестывалю сёлета стане святкаванне юбiлеяў Якуба Коласа i Янкi Купалы. Iх творы — гэта духоўнае пасланне Беларусi ўсiм народам планеты. Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб дзякуючы «Славянскаму базару» стала шырэйшым кола сяброў нашай краiны. Нямногiя фестывалi ў свеце могуць пахвалiцца такiм шчаслiвым лёсам, як «Славянскi базар». На думку Прэзiдэнта, сакрэт поспеху гэтага культурнага форуму — атмасфера шчырай весялосцi, свабоды, гасцiннасцi, сардэчнай цеплынi, якая пануе ў Вiцебску ў гэтыя незабыўныя днi. Аляксандр Лукашэнка высока ацанiў работу будаўнiкоў i архiтэктараў па рэканструкцыi Летняга амфiтэатра i выказаў словы вялiкай удзячнасцi ў адрас усiх, хто меў дачыненне да стварэння гэтага архiтэктурна-тэхнiчнага комплексу. Прэзiдэнт выказаў надзею на тое, што ў абноўленых сценах фестываль атрымае новае дыханне i сапраўды грандыёзны размах. Прэзiдэнт Беларусi ўручыў спецыяльную ўзнагароду кiраўнiка дзяржавы «Праз мастацтва — да мiру i ўзаемаразумення» Сафii Ратару. «Мы ўзнагароджваем выдатную спявачку, цудоўную жанчыну i добрага сябра Беларусi», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Свае прывiтаннi ў адрас удзельнiкаў i гасцей фестывалю прыслалi прэзiдэнт Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiр Пуцiн i прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дух «Славянскага базару» вельмi добра ўвасабляе гiстарычнае прызначэнне Беларусi быць не толькi геаграфiчным, але i культурным цэнтрам Еўропы, служыць
|
|