У РАСII МУЖЧЫНЫ Ў СЯРЭДНIМ ЖЫВУЦЬ НА 16 ГАДОЎ МЕНШ, ЧЫМ У ЗША
ПРЫМА-Nеws.
Сярэдняя працягласць жыцця чалавека за апошнiя пяць дзесяцiгоддзяў павялiчылася на 15 гадоў i дасягнула 64 гадоў для мужчын i 68 — для жанчын, але гэта сярэднестатыстычныя сусветныя паказчыкi. У краiнах Заходняй Еўропы i Паўночнай Амерыкi людзi жывуць значна даўжэй, а ў некаторых дзяржавах, якiя развiваюцца, працягласць жыцця не перавышае 40 гадоў.
Прычым жанчыны ў многiх афрыканскiх краiнах жывуць значна менш, чым мужчыны. Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе па народанасельнiцтву 2007 года, прадстаўленым у Нью-Йорку. У ЗША мужчыны ў сярэднiм жывуць 75 гадоў, а жанчыны — 80. У такiх краiнах, як Швецыя, Швейцарыя, Нарвегiя i Данiя гэтыя паказчыкi роўныя адпаведна 77—78 i 82—84 гадам. У той жа час у Зiмбабве жанчыны ў сярэднiм жывуць 36 гадоў, а ў Свазiлендзе — 29. У многiх краiнах з пераходнай эканомiкай, якiя ўваходзiлi ў склад былога СССР, сярэдняя працягласць жыцця нiжэй сусветных паказчыкаў. У Расii сярэдняя працягласць жыцця мужчын роўная 58,7 года. Яны жывуць на 16 гадоў менш, чым мужчыны ў ЗША. Расiйскiя жанчыны жывуць амаль на дзевяць гадоў менш, чым амерыканкi. Ва Украiне жанчыны ў сярэднiм жывуць 72,5 года, а мужчыны — 60,5. У Беларусi гэтыя паказчыкi роўныя адпаведна 74 i 63 гадам. У Грузii мужчыны ў сярэднiм жывуць да 67 гадоў. Лепш за ўсё з працягласцю жыцця iдуць справы ў Арменii, дзе мужчыны жывуць больш за 68 гадоў, а жанчыны — 75.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя працягласць жыцця чалавека за апошнiя пяць дзесяцiгоддзяў павялiчылася на 15 гадоў i дасягнула 64 гадоў для мужчын i 68 — для жанчын, але гэт
|
|