«Вучыце дабрынi i роднай мове!»
Таццяна ПАДАЛЯК.
Галiна Мiкалаеўна Каржанеўская — дачка аднаго з кiраўнiкоў Мiнскага патрыятычнага падполля Мiкалая Канстанцiнавiча Каржанеўскага.
З першых дзён нямецка-фашысцкай акупацыi гэты мужны чалавек уключыўся ў падпольную барацьбу. У жнiўнi 1941 года стварыў падпольныя групы на плодаагароднiнных базах № 1 i № 2. Актыўна ўдзельнiчаў у арганiзацыi выпуску i распаўсюджваннi падпольнай газеты «Звязда»... 2 кастрычнiка 1942 года быў схоплены гiтлераўцамi. Пасля страшных катаванняў спалены ў Трасцянецкiм лагеры смерцi. — Калi забралi тату, я была зусiм маленькай, — расказвае Галiна Мiкалаеўна. — Пазней даведалася, што ён удзельнiчаў у выданнi i распаўсюджваннi падпольнай «Звязды». Калi слухаю людзей, якiя ўспамiнаюць, як усё адбывалася, пачынаю ўнутры ажываць сваёй памяццю... Калi даведалася, што на вулiцы, якая носiць iмя майго бацькi, пачала будавацца царква праведнай Сафii Слуцкай (на скрыжаваннi вулiцы Каржанеўскага i плошчы Казiнца), адразу прыйшла i я сама, i мой сын — каб усяляк дапамагаць... У гэтым мне бачыцца вельмi добры знак, сiмвал: царква — побач з мiнскiмi падпольшчыкамi, патрыётамi, сапраўднымi абаронцамi Айчыны, якiя аддалi свае жыццi за святую Перамогу. Напярэдаднi юбiлею хацелася б звярнуцца да сённяшнiх звяздоўцаў — журналiстаў i чытачоў. Усiмi сiламi — як вы можаце i ўмееце, дарагiя мае, — вучыце дабрынi i роднай мове!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галiна Мiкалаеўна Каржанеўская — дачка аднаго з кiраўнiкоў Мiнскага патрыятычнага падполля Мiкалая Канстанцiнавiча Каржанеўскага.
|
|