21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не нам судзіць...

26.08.2009 08:49 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА.

У нумары газеты за 26 чэрвеня пад рубрыкай «Гарачы» тэлефон «Звязды» была змешчана публiкацыя «Чаму знiзiлiся заробкi работнiкаў фермы?». Днямi яна мела нечаканы працяг. Але напачатку коратка нагадаем сутнасць той скаргi i адказу на яе.

У работнiкаў цэнтральнай фермы Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Доктаравiчы» Капыльскага раёна за апошнi месяц, у параўнаннi з папярэднiмi, знiзiлiся заробкi. Зразумела, у вяскоўцаў узнiклi пытаннi: што ды як.

Каб разабрацца ў сiтуацыi, рэдакцыя мусiла прасiць дапамогi ў начальнiка ўпраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання райвыканкама Iрыны Кiсляк. Вынiкi праведзенай па сутнасцi скаргi праверкi праз некалькi дзён нам давёў начальнiк аддзела эканомiкi ўпраўлення Генадзь Мiсевiч. Калi зноў жа коратка, знiжэнне заробкаў у работнiкаў фермы тлумачылася шэрагам аб’ектыўных прычын. Гэта i пераход на расцэнкi летня-пашавага перыяду, i знiжэнне надояў малака ў параўнаннi з леташнiм перыядам, i знiжэнне тлустасцi малака, i ўвогуле невялiкая колькасць статку на ферме. Паўторымся, гэта былi вынiкi праверкi, праведзенай па просьбе рэдакцыi i агучаныя Генадзем Мiсевiчам.

Праблема ўзнiкла там, дзе, як кажуць, не чакалi. Жанчына, якая тэлефанавала ў рэдакцыю, прадставiлася (хоць i не адразу) Аксанай Аляксандраўнай Паранчук, чый муж у лiку iншых сямi работнiкаў працуе на ферме. Так, я звяртаюся ад iмя iх усiх, яны ведаюць пра скаргу ў газету, тройчы адказала жанчына на пытанне журналiста. Навучаны шматгадовым вопытам зносiнаў з заяўнiкамi, я менавiта тройчы задаў яго жанчыне. Запiсаў нумар хатняга тэлефона. Гэта таксама абавязковая ўмова, iнакш зварот можна лiчыць ананiмным i, згодна з заканадаўствам, не рэагаваць на яго (выключэнне складаюць толькi выпадкi, калi гаворка iдзе пра ўчыненне злачынства). Далей, як правiла, па абставiнах: адрас жыхарства, прозвiшча заяўнiка або згадваецца на старонках газеты, або не (у апошнiм выпадку або па просьбе самога заяўнiка, або па iншых прычынах, напрыклад, этычнага характару). Але ў рэдакцыi каардынаты чалавека, што звярнуўся, ёсць. Дзеля чаго ўсё так падрабязна тлумачу?

Днямi рэдакцыя атрымала лiст з вёскi Новыя Доктаравiчы Капыльскага раёна ад... Паранчук Аксаны Бранiславаўны. Яна пiша, што нiкуды не звярталася, але, паколькi ў вёсцы больш няма людзей з такiм прозвiшчам (муж працуе на ферме, але таксама тут нi пры чым), аўтарства скаргi прыпiсваюць ёй. Хоць ужо з першага погляду бачна — не супадае iмя па бацьку. Я патэлефанаваў Аксане Бранiславаўне, пагутарыў. Сведчу — нiякiх адносiнаў да скаргi, што прагучала па рэдакцыйным «гарачым» тэлефоне ў канцы чэрвеня, яна не мае. Тым не менш мы прыносiм прабачэннi i жанчыне, i яе мужу (зрэшты, як i iншым работнiкам фермы, калi яны не ведалi пра скаргу).

Аксана Бранiславаўна — хатняя гаспадыня, як мне падалося, вельмi памяркоўны, разважлiвы чалавек. Да сiтуацыi, трэба аддаць ёй належнае, аднеслася з разуменнем. Сышлiся на тым, што Бог суддзя таму чалавеку, якi скарыстаў чужое прозвiшча.

Цi не залiшне шмат увагi надаецца гэтаму, падавалася б, дробнаму факту? Мушу заўважыць, што выпадкi, калi заяўнiкi просяць дапамогi, але не жадаюць называць прозвiшча, адрас не такiя ўжо рэдкiя. Хоць i радзей, але таксама ёсць факты, калi чалавек свядома фактычна падстаўляе iншага — знаёмага, сябра, калегу. Па тэлефоне ж Iван Iванавiч Iваноў лёгка можа прадставiцца Пятром Пятровiчам Пятровым. Як гэта праверыш? Таму i запiсваюць журналiсты ўсе магчымыя каардынаты, звесткi пра чалавека. Каб удакладнiць нешта ў выпадку неабходнасцi, паведамiць, як разглядаецца яго пытанне, ведаць, куды адказ накiроўваць. У рэшце рэшт, каб упэўнiцца, што такi чалавек сапраўды iснуе i ты не дарэмна марнуеш свой час, час многiх людзей, да якiх ты звяртаешся па каментарыi (як у нашым выпадку — глядзi вышэй). Хто ўпершыню тэлефануе нам, бывае, часам крыўдуюць: навошта, маўляў. Адказваю — каб не было такiх вось выпадкаў. Непрыемных для ўсiх.

А што ж той тэлефон, якi абавязкова запiсваецца, калi нехта скардзiцца? Ведаеце, высветлiць, каму ён належыць — не такая ўжо вялiкая справа. Даведацца iмя, iмя па бацьку, прозвiшча, поўны адрас (я ўжо не кажу, што ў асаблiвым выпадку можа быць выкарыстана i раздрукоўка размоў — хто, калi, каму тэлефанаваў). Усё гэта я зрабiў, набраў ужо знаёмы нумар. Пазнаў i голас, i манеру размовы. Спытаў: чаму ж так?! Вы ж папрасiлi дапамагчы, па сутнасцi сваю задачу газета выканала. Навошта даваць прозвiшча iншага чалавека? А я нiчога не ведаю, нiкому не тэлефанавала, пачуў у адказ. Хоць майму званку суразмоўца не здзiвiлася. А прозвiшча таго чалавека... Аксане Бранiславаўне Паранчук яго ведаць было не цiкава, ды i не назваў бы яго журналiст усё роўна — нi ў размове з ёй, нi на старонках газеты. Якраз па тых самых прычынах, пра якiя згадваў напачатку — па этычных меркаваннях у тым лiку. Не нам судзiць таго чалавека...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары газеты за 26 чэрвеня пад рубрыкай «Гарачы» тэлефон «Звязды» была змешчана публiкацыя «Чаму знiзiлiся заробкi работнiкаў фермы?». Днямi яна ме
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика