«ЗЛАВIЎ» АРТЫКУЛ
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
Жыхар пасёлка Мiханавiчы Мiнскага раёна налавiў рыбы на цэлую крымiнальную справу.
Паводле iнфармацыi УУС Мiнаблвыканкама, у возеры Сяргеевiцкае, што ў Пухавiцкiм раёне, браканьер з дапамогай сеткi незаконна здабыў рыбы агульнай вагой 16,9 кiлаграма. Паколькi ўрон склаў 2 мiльёны 480 тысяч рублёў, супраць гора-рыбалова ўзбуджана крымiнальная справа. Ён абвiнавачваецца ў парушэннi часткi другой артыкула 281 Крымiнальнага кодэкса — незаконная здабыча рыбы. Браканьеру пагражае буйны штраф альбо арышт да 6 месяцаў, цi абмежаванне альбо нават пазбаўленне волi на 2 гады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар пасёлка Мiханавiчы Мiнскага раёна налавiў рыбы на цэлую крымiнальную справу.
|
|