21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Памiдорная «хiрургiя»:што пакiдаем, а што выразаем

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянціна ШПІЛЕЎСКАЯ.

Каб атрымаць добры ўраджай памiдораў, не абысцiся без такой «аперацыi». У кожнай лiставой пазусе ёсць пупышка, з якой вырастае пасынак (бакавы парастак). Пасынкi актыўна расходуюць пажыўныя рэчывы, таму iх пажадана выдаляць адразу, як толькi можна ўхапiцца пальцамi.




Калi даць магчымасць пасынкам адрасцi да 10—15 см, ураджайнасць значна знiжаецца. Чым меншыя пасынкi, тым меншая рана застаецца на сцябле. Не пакiдайце ў лiставой пазусе пянькi! Пасынкi, як раяць бывалыя агароднiкi, абрываць трэба ранiцай, каб ранка за дзень магла зажыць. Тым больш, калi пасадкi памiдораў загушчаныя, асаблiва важна своечасова пасынкаваць, iнакш сцёблы выцягваюцца, плады драбнеюць. Адсюль i расчараванне.

Не пазней чым у сярэдзiне лiпеня прышчыкваюць кропку росту (не пазней чым за 45—50 дзён да ўборкi культуры). Пасля таго як будзе закладзена тры кiсцi, пакiнуць два пасынкi ў рэзерве. Праз 10—12 дзён больш моцны пакiнуць — ён будзе працягам галоўнага сцябла, а больш слабы выламаць. На парастку, якi, такiм чынам, з’яўляецца працягам сцябла, таксама пакiнуць пасынак пасля трэцяй кiсцi. Так фармiруецца раслiна, пакуль яна не дасягне верху шпалеры. Да гэтага часу бывае не менш за дзесяць кiсцяў. Вось цяпер кропку росту трэба прышчыкнуць. Звярнiце ўвагу, што ў пазухах лiсцяў пасля пятага суквецця пасынкi зусiм не растуць цi растуць вельмi слаба, менавiта таму лепш пакiдаць рэзервовы пасынак пасля трэцяга суквецця.

Лiчыцца важным яшчэ адзiн прыём. Калi на першых суквеццях пачынаюць завязвацца плады, са сцябла трэба выдалiць нiжняе лiсце. Прычым, каб раслiна не зведала стрэсу, за адзiн раз выдаляць па аднаму—два лiсты. Да моманту выспявання пладоў на першым суквеццi нiжэй яго не павiнна быць лiсцяў. Выдаляць лiсце, як i пасынкаваць, трэба кожны тыдзень.

Большасць гiбрыдаў таматаў маюць даволi разгалiнаваныя суквеццi з 12—17 i больш кветкамi. Рэкамендуецца 2—5 самых слабых бутонаў абарваць. Плады, якiя засталiся ў кiсцi, дадуць не меншы ўраджай, але лепшай якасцi, з аднолькавымi па памеру пладамi, якiя дружна выспяваюць.

Многiя агароднiкi аддаюць перавагу буйнаплодным гатункам памiдораў. У iх першую буйную кветку ў суквеццi лепш абарваць, таму што з яго вырастае плод няправiльнай формы.

У адкрытым грунце без пасынкавання можна вырошчваць толькi супердэтэрмiнантныя гатункi. Але нават у iх утвараецца многа зялёных i дробных пладоў. Не варта пакiдаць пасынкi, якiя растуць з зямлi. Раслiна вырастае разгалiнаванай, моцнай, але паяўленне першых пладоў аддаляецца, асаблiва з няўстойлiвым, кароткiм летам. Звычайна раслiны ў адкрытым грунце фармiруюцца ў два цi тры сцяблы. Другое i трэцяе сцябло атрымлiваецца з пасынкаў, што растуць у пазухах лiсцяў, размешчаных пад першым суквеццем. На кожным такiм сцябле звычайна ўтвараецца тры суквеццi, пасля чаго рост спыняецца. Усе пасынкi вышэй першага суквецця выдаляюцца.

Варта нагадаць, што лiсце i парасткi, якiя растуць з суквецця, таксама неабходна выдаляць, бо яны толькi забiраюць сiлы ў раслiны, гэтым самым знiжаючы ўраджай.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб атрымаць добры ўраджай памiдораў, не абысцiся без такой «аперацыi». У кожнай лiставой пазусе ёсць пупышка, з якой вырастае пасынак (бакавы параста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика