21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НЕБА ЗАКРЫТА НАДЗЕЙНА

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне (ЗАТК) ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны было створана ў красавiку 2002 года. Сёння злучэннi i вайсковыя часцi ЗАТК размешчаны ў пяцi абласцях Беларусi i зона адказнасцi войскаў ЗАТК — гэта больш за 1700 км паветранай дзяржаўнай гранiцы нашай краiны. А ахоўваць неба Беларусi ёсць каму. Толькi ў склад Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзiць 61-я знiшчальная авiяцыйная база, 6 зенiтна-ракетных брыгад, 2 асобныя батальёны i 4 пункты навядзення авiяцыi.

Штаб камандавання знаходзiцца ў Баранавiчах, дзе мы i сустрэлiся з палкоўнiкам Дзмiтрыем ПАХМЕЛКIНЫМ, якi ўзначальвае войскi ЗАТК.

— Дзмiтрый Пятровiч, можна сказаць, што наша неба закрытае надзейна i нейкiх непрыемных сюрпрызаў чакаць не даводзiцца?

— Можна не сумнявацца. Штодня на баявое дзяжурства ў нас заступае прыкладна 250 чалавек i даводзiцца суправаджаць да 260 паветраных суднаў. Большасць з iх — транзiтныя i прадстаўляюць дзяржаўныя i прыватныя авiякампанii розных краiн свету. Кожны самалёт, якi знаходзiцца ў небе Беларусi, ляцiць па адведзеным яму калiдоры i ва ўстаноўлены час. Адным словам, большая палова паветранай прасторы Беларусi кантралюецца войскамi Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання.

— Усё гэта так, але тэхнiка развiваецца iмклiва i многае, што ўчора лiчылася перадавым, сёння губляе свае пазiцыi. Як тут складваецца сiтуацыя ў падначаленых вам войсках?

— Мы прытрымлiваемся распрацаванай праграмай пераўзбраення i праводзiм мадэрнiзацыю на сваiх заводах. Возьмем, напрыклад, знiшчальнiк МIГ-29БМ, якi пасля мадэрнiзацыi ўстанавiў 17 сусветных рэкордаў. Такой тэндэнцыi прытрымлiваюцца i ў iншых краiнах. На тым жа бамбардзiроўшчыку Б-52 амерыканцы ўжо лятаюць не адно дзесяцiгоддзе. Так што ў тэхнiчным плане мы не адстаём.

— Помнiцца, як у савецкiя часы дзень i ноч над Баранавiчамi раўлi самалёты. Ад iх гулу шыбы ў вокнах дрыжалi. А цяпер вельмi цiха. Што, ёсць праблемы з палiвам для вучэбных палётаў?

— Вось сёння ў паветры было 14 самалётаў. А тое, што iх не чуваць, то гэта таму, што палёты праводзяцца ў спецыяльна адведзеных зонах — далей ад горада. I не будзем забываць, што некалi тут базiравалiся бамбардзiроўшчыкi i калi ўзляталi, то шум стаяў... Падкрэслю, што з матэрыяльна-тэхнiчным забеспячэннем праблем няма. Самалёты на баявым дзяжурстве i ў любы момант могуць узляцець.

— А што, iснуе рэальная пагроза?

— Ёсць ваенная небяспека, а яна можа перарасцi ў ваенную пагрозу. I мы не павiнны дапусцiць такога перарастання. Нясенне баявога дзяжурства — наша галоўная задача, якая выконваецца штодзённа. Дарэчы, у 2004—2006 гадах Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне прызнана лепшым у ВПС i войсках ППА краiны.

— Дзе рыхтуюцца для вашых войскаў спецыялiсты, напрыклад, лётчыкi?

— Пiлотаў мы ўжо рыхтуем самi. Вучацца ў Ваеннай акадэмii. Да нас прыйдзе сёлета 63 лейтэнанты i з iх — 11 лётчыкаў. Так што з кадрамi праблемы няма. А ў нашай структуры ў асноўным высакакласныя спецыялiсты i касцяк iх — афiцэры.

— Як выглядаюць вашы падначаленыя ў параўнаннi з калегамi з краiн СНД? I ў чымсьцi ўступаюць iм цi наадварот?

— Ваеннаслужачыя ЗАКТ прымаюць актыўны ўдзел у ваенных вучэннях Аб’яднанай сiстэмы процiпаветранай абароны дзяржаў — удзельнiкаў СНД i там мы знаходзiмся, як правiла, у лiдарах. Цяпер рыхтуемся да аператыўна-тактычных вучэнняў з баявой стральбой на палiгоне Ашулук. Пад Астрахань, у Расiю мы адпраўляем дзве эскадрыллi...

— Дарэчы, адносiны з расiянамi як складваюцца?

— Нармальныя партнёрскiя адносiны. Праводзяцца сумесныя вучэннi — яны прылятаюць сюды, а мы — туды, i расiяне нам зайздросцяць. У нас лепшае забеспячэнне i зарплата вышэйшая...

— Якiя iснуюць праблемы? Напрыклад, з жыллём для вашых афiцэраў, як складваецца сiтуацыя?

— Паступова яны вырашаюцца. Вось у Баранавiчах пачалi ўзводзiць для афiцэраў кааператыўны дом. А там запланаваны другi...

— Дзмiтрый Пятровiч, вы рускi чалавек, былы савецкi афiцэр, то скажыце, а што для вас беларускае войска?

— Настальгii па мiнулым у мяне няма. Неабходна жыць i глядзець наперад. З беларускiм войскам я ад пачатку яго станаўлення — з першых дзён стварэння, i гэта маё жыццё. I скажу, што беларускае войска ў параўнаннi з савецкiм больш мабiльнае i якасна падрыхтаванае. I што яно такое ёсць — крыху i маёй заслугi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заходняе аператыўна-тактычнае камандаванне (ЗАТК) ваенна-паветраных сiл i войскаў процiпаветранай абароны было створана ў красавiку 2002 года. Сёння з
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика