21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэйд на «дарозе смерцi»

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Марына БЕГУНКОВА.

Карэспандэнт «Звязды» прыняла ўдзел у лоўлi «лiхачоў»

Супрацоўнiкi Дзяржаўнай аўтаiнспекцыi Мiнскай вобласцi правялi чарговы рэйд па хуткаснаму кантролю на адной з найбольш аварыйна-небяспечных дарог «Мiнск—Мiкашэвiчы». Дарога, на якой у гэты дзень працаваў нарад ДАI, выбрана невыпадкова. На ёй прыкладна адзiн раз у два днi адбываецца дарожна-транспартнае здарэнне. Таму ў трасы «Мiнск—Мiкашэвiчы» з’явiлася другая назва — «дарога смерцi». У апошнi час на кавалках трасы праводзяцца рамонтныя работы, дзе абгон забаронены, шмат на ёй звужэнняў. Вадзiцелi не заўсёды цвяроза ацэньваюць становiшча, таму i выбiраюць «не тую» хуткасць руху. Сiтуацыя ўскладняецца i неспрыяльным надвор’ем. Менавiта гэтыя фактары выклiкалi жудасную аварыю на 99-м кiламетры дарогi «Мiнск—Мiкашэвiчы», у якой сутыкнулiся легкавы аўтамабiль i машына хуткай дапамогi. У вынiку тры чалавекi загiнулi, пяць былi дастаўлены ў бальнiцу з пашкоджаннямi розных ступеняў цяжкасцi. Зрэшты кiраўнiцтва Дзяржаўтаiнспекцыi наўпрост не звязвае правядзенне рэйду з апошняй аварыяй.

— Такiя рэйды для нас — справа звычайная, — расказвае начальнiк упраўлення ДАI Мiнскай вобласцi Сяргей Маслоўскi. — Зараз мы адпрацоўваем навейшую форму выяўлення парушальнiкаў, па варыянту змешанага кантролю: адзiн аўтамабiль з цывiльнымi нумарамi рухаецца з прыборам вiдэафiксацыi хуткасцi, а другi, патрульны, едзе за iм на невялiкай адлегласцi. Толькi сёння за пяць гадзiн мы затрымалi каля дваццацi парушальнiкаў, якiя перавысiлi хуткасць больш чым на 20 кiламетраў.

— Затрыманыя вадзiцелi свае парушэннi тлумачаць тым, што вельмi спяшаюцца, — каментуе рэйд iнспектар спецыяльнага падраздзялення ДАI Мiнскай вобласцi Iлья Кутановiч. — Мы спрабуем растлумачыць, што не заўсёды бывае так: чым хутчэй паедзеш, тым хутчэй прыедзеш.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карэспандэнт «Звязды» прыняла ўдзел у лоўлi «лiхачоў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика