КАЛI ДОМ ВЕДАМАСНЫ...
Вiктар САВIЦКI.
Мой сын жыве ў горадзе ў ведамаснай кватэры. Згодна з указам Прэзiдэнта, кватэру зараз можна прыватызаваць. А цi можна для гэтай прыватызацыi выкарыстаць мае чэкi «Жыллё», калi я iх падару?
М. ВАЙЦЯХОВIЧ, Смаргонскi р-н. Калi ў пiсьме размова iдзе сапраўды аб прыватызацыi так званага «ведамаснага» жылля (г.зн. якое знаходзiцца ў гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi дзяржаўнай арганiзацыi i займаецца работнiкам арганiзацыi па дагавору найму жылога памяшкання), то ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам пры яго прыватызацыi жыллёвая квота (чэкi «Жыллё»), якая налiчана наймальнiку жылога памяшкання (i членам яго сям’i), а таксама падорана яму, у прыватнасцi, бацькамi, залiчваюцца ў кошт пагашэння кошту жылога памяшкання, якi вызначаецца ў цэнах на 31 снежня 1991 года. Частка жылога памяшкання, якая не будзе аплачана за кошт жыллёвых квот (чэкаў «Жыллё»», падлягае выкупу ў цэнах, якiя дзейнiчаюць на дзень падачы заявы аб прыватызацыi жылля. Пры гэтым неабходна мець на ўвазе, што Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 студзеня 2006 г. № 1 «Аб унясеннi змянення i дапаўнення ў Дэкрэт Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 г. № 6» устаноўлена (падпункт 1.2), што пасля 1 студзеня 2006 г. знаходзяцца ў абарачэннi i выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам толькi перарэгiстраваныя чэкi «Жыллё». Калi ж размова iдзе аб прыватызацыi службовага жылога памяшкання, якая сапраўды дазволена ў асобных выпадках Указам кiраўнiка дзяржавы ад 19 сакавiка 2007 г. № 128, то неабходна ўлiчваць шэраг асаблiвасцяў, якiя ўстаноўлены дадзеным указам. Па-першае, службовыя жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду, якiя прадастаўлены ва ўстаноўленым парадку да ўступлення ў сiлу Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 лiстапада 2005 г. № 565 «Аб некаторых мерах па рэгуляванню жыллёвых адносiнаў», да 1 студзеня 2008 г. перадаюцца па пiсьмовых заявах ва ўласнасць не ўсiм, а толькi асобным катэгорыям грамадзян (у прыватнасцi, грамадзянам, якiя не падлягаюць высяленню са службовых жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду без прадастаўлення iм iншых жылых памяшканняў у выпадках, што прадугледжаны заканадаўчымi актамi) на платнай аснове ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 16 красавiка 1992 года «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь». Па-другое, указам не прадугледжана бязвыплатная прыватызацыя службовых жылых памяшканняў, г.зн. з выкарыстаннем жыллёвай квоты (чэкаў «Жыллё» таму iх перадача ва ўласнасць можа быць ажыццёўлена толькi на платнай аснове з поўнай аплатай ацэначнага кошту жылога памяшкання. Неабходна таксама адзначыць, што аплата кошту жылых памяшканняў, якiя прыватызуюцца, можа ажыццяўляцца ў растэрмiноўку на 40 гадоў пры ўмове ўнясення першапачатковага ўзносу ў памеры не менш чым 10 працэнтаў гэтага кошту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой сын жыве ў горадзе ў ведамаснай кватэры. Згодна з указам Прэзiдэнта, кватэру зараз можна прыватызаваць. А цi можна для гэтай прыватызацыi выкарыст
|
|