21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская мова — як «лiтара закона»

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК.

Тэма новай рэдакцыi «Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi» застаецца адной з самых папулярных.

«Звязда» паведамляла ўжо, што на мiнулым тыднi ў Палаце прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi прайшло пасяджэнне Камiсii па адукацыi, культуры, навуцы i навукова-тэхнiчнаму прагрэсу, дзе абмяркоўвалася падрыхтоўка праекта Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi».




Аб тым, як iшло абмеркаванне, якiя пазiцыi новай рэдакцыi Правiлаў парламентарыi ўхвалiлi, з чым не пагадзiлiся, якiя выказалi прапановы i заўвагi, мы папрасiлi расказаць аднаго з распрацоўшчыкаў дакумента — доктара фiлалагiчных навук, прафесара, загадчыка кафедры стылiстыкi i лiтаратурнага рэдагавання БДУ, саветнiка Мiнiстра адукацыi Вiктара IЎЧАНКАВА.

— «Звязда» працягвае атрымлiваць лiсты з прапановамi аб удасканаленнi правапiсу, лiтаральна днямi атрымалi вялiкi лiст ад чытача з Iвацэвiцкага раёна...

— Не толькi ў «Звязду», але i ў Мiнiстэрства адукацыi iдуць лiсты. Старшыня Камiсii Уладзiмiр Здановiч таксама адзначаў, што ў парламент паступае шмат прапаноў. «Моўнае» пытанне прыцягвае пiльную ўвагу грамадскасцi. Найбольш актыўнае абмеркаванне новай рэдакцыi Правiлаў пачалося пасля 2000 года.

— З чым гэта звязана, на ваш погляд?

— Ужо з’явiлася пэўная стабiльнасць. Бо калi ўспомнiць 1990-я гады — як толькi нi пiсалi!.. Новая рэдакцыя правапiсу скiравана перш за ўсё на тое, каб захаваць i ўдасканалiць назапашанае папярэднiкамi.

Новая рэдакцыя Правiлаў, прапанаваная Саўмiнам Нацыянальнаму сходу, абмяркоўвалася надзвычай зацiкаўлена. На мiнулым тыднi адбылося ўжо другое пасяджэнне камiсii па гэтай тэме. Праўда, зноў ад аднаго скептыка пачуў: ну, што будзе пасля зацвярджэння новай рэдакцыi Правiлаў, хiба вы знiшчыце Купалу, Коласа?... Калi так ставiцца пытанне — ты нiбыта «пакладзены на лапаткi». А ўсё гэта — ад неразумення, што адбудзецца. Як быццам з прыняццем новай рэдакцыi правапiсу Купала i Колас застануцца за бортам... Нават калi ўзяць кнiгi класiкаў пачатку ХХ ст., калi не было у нескладовага — гэта добра прасочваецца ў факсiмiльных выданнях... Дык хiба iншымi сталi творы пiсьменнiкаў пасля 1933 i 1959 гадоў, калi адбылася моўная рэформа i ўдасканаленне правапiсу? Зусiм не!

Парламентарыi — людзi мудрыя, яны працуюць на электарат, на сваiх выбаршчыкаў. Яны, наколькi я зразумеў, аддалi для аналiзу настаўнiкам праект Правiлаў. У вынiку дэпутаты звярнулi ўвагу нават на такiя дробныя дэталi, якiя не былi прапiсаны ў праекце — iх мы, канешне, прымем з вялiкай удзячнасцю.

— Напрыклад?

— Ва ўласных iмёнах сустракаюцца толькi часткi Сен- i Сент (Сент-Экзюперы i г.д.).

Нiякiх пярэчанняў не выклiкалi прапановы пiсаць выканкАм, праф-кАм, райкАм («Звязда» даўно перайшла на гэтыя формы).

Сярод заўваг, якiя зрабiў Нацыянальны сход, некаторыя вельмi ўзрадавалi. Парламентарыi не пабаялiся вярнуць тую форму, якую нас прымусiлi зняць асобныя мiнiстэрствы i ўстановы: напiсанне вялiкай лiтары ў абазначэннях цi найменнях вышэйшай улады. Што маецца на ўвазе? Мы прапаноўвалi (зыходзячы яшчэ з савецкiх традыцый): калi гэта найвышэйшы орган улады — заканадаўчай, выканаўчай, судовай — то яго назву пiсаць з вялiкай лiтары: Нацыянальны Сход, Палата Прадстаўнiкоў i г.д. Узгадайма, як было: Вярхоўны Савет, Савет Мiнiстраў — з вялiкай лiтары. Мелася на ўвазе, што гэта найвышэйшыя ўладныя органы. Дэпутаты выказалiся менавiта за такую форму напiсання, i гэта вельмi добра.

— Нават у нашых суседзяў-расiян: Дзяржаўная Дума (Государственная Дума) — з вялiкiх лiтар.

— Хоць у Канстытуцыi РФ было: Дзяржаўная дума. Але, як i мае быць, практыка стала крытэрыем iсцiны.

— Вiктар Iванавiч, а вось цiкава: чаму некаторыя ведамствы, як вы сказалi, скептычна паставiлiся да вялiкай лiтары?

— Кожны баiцца парушыць лiтару закона. Калi стваралася Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, хтосьцi (можа, не надта абдумана) напiсаў «Нацыянальны сход» — з малой лiтары слова «сход»... А мы ж пiшам: Нацыянальны Кангрэс ЗША, Усекiтайскi Сход i г.д. — словы з вялiкай лiтары там, дзе iдзе назва парламента. Дык чаму ў Беларусi павiнна быць iншая практыка? Нелагiчна.

...Але дэпутаты пайшлi значна далей. Яны ўвогуле не хочуць рабiць выключэнняў у напiсаннi вялiкай лiтары, калi гэта абазначэнне кiруючай пасады, назва канкрэтнай установы... Напрыклад: Старшыня Пастаяннай Камiсii Палаты Прадстаўнiкоў Па Адукацыi, Культуры, Навуцы I Навукова-Тэхнiчнаму Прагрэсу. Альбо: Беларускi Дзяржаўны Педагагiчны Унiверсiтэт Iмя Максiма Танка... Усе словы — з вялiкай лiтары. Калi пойдзем па гэтым шляху, дык яшчэ больш наблытаем. Увогуле, што лiчыць «кiруючай пасадай»? А калi размова пра невялiчкую фiрму: дырэктар i бухгалтар?... Трэба iсцi ў Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, браць наменклатуру кiруючых пасад?.. Такiм чынам, мы рызыкуем завесцi сябе ў такую багну, з якой не зможам выйсцi.

У нас дзве дзяржаўныя мовы, у школе вывучаецца i беларуская, i руская. I што тады будзе? Па-руску будзем пiсаць: Белорусский государственный университет, а па-беларуску: Беларускi Дзяржаўны Унiверсiтэт?.. Не наламаць бы дроў!.. Зусiм неабгрунтаванае жаданне нiбыта «адвесцi ўбок» беларускую мову ад рускай. Нашы мовы — генетычна роднасныя!

— Наша газета досыць падрабязна расказвала аб магчымых моўных зменах. Тым не менш, Вiктар Iванавiч, нагадайце, калi ласка, асноўныя прапановы.

— Перш за ўсё гэта датычыцца пашырэння адлюстравання на пiсьме закона недысiмiлятыўнага акання, на якiм грунтуецца лiтаратурная беларуская мова: о застаецца толькi пад нацiскам, ва ўсiх iншых пазiцыях яно пераходзiць у а. У нас была немалая група слоў-выключэнняў: трыо, адажыо, Ватэрлоо, Токiо... Хiба мы вымаўляем: трыО, адажыО i г.д.? Не, гучыць а. I гэта павiнна адлюстравацца пры напiсаннi.

Адзначу, што некалi Iнстытут мовазнаўства НАНБ прапаноўваў зусiм iншае, з чым нiяк нельга было пагадзiцца. Прапаноўвалася пiсаць -ыё, на манер слова радыё: трыЁ, адыжыЁ, ТокiЁ... Але ж слова радыё — выключэнне, гэта ўплыў дыялектаў. Калi пачала развiвацца радыёсувязь, у розных мясцiнах называлi па-свойму, нават дзе-нiдзе i зараз можна пачуць: радыва... Хiба варта распаўсюджваць гэта выключэнне на зусiм iншую групу слоў? Тады атрымаецца, што мы не спрашчаем правапiс, а наадварот, яшчэ больш ускладняем. Вось i быў выбраны аптымальны варыянт.

— Дарэчы, а як прапануецца пiсаць слова мовазнаўства?

— Згодна з правiламi 1959 года, часткi складаных слоў мова-, слова-, сто-, што-, некаторыя iншыя з’яўляюцца выключэннямi i не падлягаюць заканамернасцi беларускай мовы: калi нацiск падае на першы склад другой асновы, то ў першай частцы о пераходзiць у а. Мы прапанавалi спрасцiць гэтую групу слоў-выключэнняў, пакiнуць толькi два выключэннi: слова- (таму што iнакш атрымлiваецца слава-: словатворчасць, словалюб) i што- (каб не з’явiлася штагод).

Парламентарыi ж, наадварот, прапануюць не скарацiць колькасць выключэнняў, а яшчэ больш iх пашырыць, захаваць фота-, мота- i г.д. Але мы прамаўляем: фАтакартка, мАтаролер, а не фОтакартка, мОтаролер...

Мы, распрацоўшчыкi, будзем адстойваць свае пазiцыi ў працэсе далейшай сумеснай работы з парламентарыямi над праектам Закона.

...Яшчэ адзiн iстотны момант звязаны з напiсаннем слоў, якiя заканчваюцца на -эр i -эль: ордЭр, камп’ютЭр, лiдЭр, шнiцЭль i г.д. Мы прапануем замест э пiсаць а, што больш адпавядае беларускай гаворцы. I «Звязда» перайшла на напiсанне а, i «Настаўнiцкая газета», i «ЛiМ» пачынае пераходзiць больш-менш паслядоўна. А адзiн з нашых апанентаў, якi лiчыць сябе вялiкiм знаўцам мовы (ён адзiн з аўтараў альтэрнатыўнага «Клясiчнага правапiсу», выдадзенага ў 2005 годзе), крытыкуе: маўляў, не чапайце э!

У даўно запазычаных словах э перайшло ў а: майстар, лiтаратура. Гэта нестрымальны працэс: тэндэнцыя, якая нарастае. I калi мы дамовiлiся, што будзем графiчна адлюстроўваць аканне, дык давайце будзем паслядоўнымi i сiстэмнымi.

Прапануецца ўвесцi ўжыванне у нескладовага ў запазычаных словах: ва ўнiверсiтэце, ля ўнiвермага, на ўнiверсiядзе.

Па прапанове прафесара А. Мiхневiча ўведзены раздзел «Правапiс некаторых марфем»: не трэба будзе шукаць па часцiне мовы, якi суфiкс (прыстаўка i г.д.) пiшацца ў прыметнiку, назоўнiку. Дастаткова будзе знайсцi гэты раздзел — i адразу ёсць адказ на пытанне.

— Чытачы цiкавяцца, цi трэба прымаць правапiс законам?

— Некаторыя дэпутаты таксама задавалi такое пытанне. Яно было пастаўлена на галасаванне, прынята рашэнне: быць Закону. Уладзiмiр Здановiч падкрэслiў: мы будуем незалежную дзяржаву, i мова з’яўляецца найважнейшым складнiкам дзяржаўнасцi.

Да гэтага правiлы правапiсу прымалiся пастановамi Саўмiна, Саўнаркама. Можна ўзгадаць прыняты маладой савецкай краiнай «Декрет о русском правописании» (1917—1918), якi адмянiў цвёрды знак на канцы слоў, лiквiдаваў некаторыя лiтары... Калiсьцi яшчэ Даль гаварыў: калi ў рамане «Вайна i мiр» апусцiць цвёрды знак, то будзе скарочана каля 30 працэнтаў аб’ёму... Iснуе тэорыя эканомii маўленчых намаганняў.

— Гэтым i тлумачыцца катэгарычнае нежаданне распрацоўшчыкаў вяртаць мяккi знак?

— Безумоўна. Любая лiтара павiнна быць камунiкатыўнай. А што нясе мяккi знак, калi будзем пiсаць насенЬне, песЬня, сЬнег? Тут ён фармальны. Каму гэта патрэбна?.. Гэта ўжо не камунiкатыўная лiтара, вярнуцца да яе немагчыма. Увогуле, вярнуцца да мовы 1933 года — значыць на стагоддзе адкiнуць усё, быццам бы за гэты час у мове нiчога не змянiлася... Яшчэ ў 1994 годзе ў газеце «Чырвоная змена» я апублiкаваў артыкул «Галасаваць за мяккi знак цi адчуваць яго?». Сапраўды, трэба адчуваць правапiс.

...Некаторыя прыводзяць у якасцi прыкладу англiйскi правапiс: з ХIV ст. кардынальных змен не адбываецца. Але ж невыпадкова жартуюць: пiшам — Манчэстэр, чытаем — Лiверпуль... Англiчане — людзi кансерватыўныя ва ўсiм, гэта зразумела. Але галоўнае — у iх прынцып пiсьма марфалагiчны, а не фанетычны. А ў беларускай мове дамiнуе фанетычны прынцып.

У Беларусi, асаблiва ў 1990-х гадах, некаторыя выданнi пачалi карыстацца «сваiм» правапiсам. У 2005 г., як я гаварыў, нават выйшаў асобнай кнiжкай «Клясiчны правапiс». Атрымлiваецца нейкi «паралельны» правапiс... З другога боку, наша «трасянка», якая праяўляецца i ў маўленнi, i ў пiсьме... Гэта ўсё з’яўляецца разбуральным фактарам таго фундаменту, на якiм грунтуецца лiтаратурная беларуская мова.

Калi Правiлы беларускай арфаграфii i пунктуацыi будуць зацверджаны Законам, то i выдаўцы, i аўтары стануць больш уважлiва i паважлiва ставiцца да роднай мовы.

У многiх краiнах уведзены штрафныя санкцыi за парушэнне маўленчай культуры: у ЗША, Японii, Польшчы, Францыi...

— У Законе аб друку i iншых СМI ёсць артыкул 6 «Мова сродкаў масавай iнфармацыi», згодна з якiм «не дапускаецца скажэння агульнапрынятых нормаў мовы».

— Але кiм «агульнапрынятыя нормы» прынятыя? Калi Правiлы будуць зацверджаны Законам, здымаюцца ўсе пытаннi.

Можна ўзгадаць словы А. Рубiнштэйна: пiсанне — гэта задавальненне, а друкаванне — гэта вялiкая адказнасць. Асаблiва гэта датычыцца сродкаў масавай iнфармацыi, афiцыйнай iнфармацыi i перапiскi... Мяркуецца, што ўжо восенню будзе слухацца праект Закона аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi.

— Вiктар Iванавiч, былi спробы «абнавiць» i рускую мову, але большасць расiйскiх фiлолагаў выказалася супраць.

— Сапраўды, у Расii таксама працавалi арфаграфiчная камiсiя, савет рускай мовы пры Прэзiдэнце РФ. У 2000 годзе быў вылучаны на разгляд Дзярждумы праект новай рэдакцыi правапiсу, падрыхтаваны рабочай групай пад старшынствам прафесара Лапацiна. Але пераважылi больш суб’ектыўныя прычыны... Дазвольце выказаць прагноз: праз гады два ў Расii абавязкова будзе прыняты новы звод правiлаў рускай арфаграфii.

— 2007 год тым не менш абвешчаны Годам рускай мовы. Цi будзе абвешчаны Год беларускай мовы? Калi iшло абмеркаванне новай рэдакцыi правапiсу, дэпутаты не выказвалi такую прапанову?

— Такая думка выношвалася. Было б цудоўна i лагiчна, калi б пасля прыняцця Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi» быў абвешчаны Год беларускай мов

Прыняцце Закона «Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi» дасць стымул павышэнню культуры маўлення.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэма новай рэдакцыi «Правiлаў беларускай арфаграфii i пунктуацыi» застаецца адной з самых папулярных.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика