КАМЕНЕМ БУХНУЎСЯ З МОСТА...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Прычына гэтага неабдуманага скачка гамяльчанiна 1978 года нараджэння невядомая, але iсцiна ў тым, што перад гэтым ён ужываў алкаголь, i мала хто бачыў яго «палёт» у Сож. З пятнаццацiметровай вышынi. Познiм часам, калi на зямлю ўжо ўпалi прыцемкi.
Тым не менш на месца здарэння прыбылi вадалазы з пажарна-выратавальнага атрада МНС i некалькi гадзiн абследавалi дно ракi. Беспаспяхова. Труп быў знойдзены ранiцай работнiкамi гарадской выратавальнай службы на водах. Прадстаўнiкi яе расказалi карэспандэнту, што сёлета гэта ўжо другi выпадак скачкоў маладых хлопцаў з пешаходнага моста. Першы быў зафiксаваны 9 мая. Тады семнаццацiгадовага юнака выратавалi супрацоўнiкi вышэйпамянёнай станцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычына гэтага неабдуманага скачка гамяльчанiна 1978 года нараджэння невядомая, але iсцiна ў тым, што перад гэтым ён ужываў алкаголь, i мала хто бачыў
|
|