ЗБIТЫ ПАРУШАЛЬНIК
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
У Столiнскiм раёне беларускiя памежнiкi затрымалi непадалёк ад мяжы з Украiнай парушальнiка са зламанай рукой i слядамi пабояў.
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-цэнтры Дзяржкамiтэта пагранiчных войскаў, затрыманы мужчына не меў пры сабе нiякiх дакументаў. Ён патлумачыў вартавым мяжы, што пэўны час знаходзiўся на заробках у Расii. Там яго моцна збiлi i абрабавалi невядомыя злачынцы, якiя забралi разам з грашыма i дакументы. На спадарожных машынах «гастарбайтэр» даехаў да Беларусi i спрабаваў нелегальна прабрацца ва Украiну. Яшчэ адну спробу незаконнага перасячэння беларуска-ўкраiнскй мяжы спынiлi пiнскiя пагранiчнiкi. Яны затрымалi пастуха, якi спрабаваў нелегальна перагнаць у суседнюю дзяржаву 10 галоў буйной рагатай жывёлы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Столiнскiм раёне беларускiя памежнiкi затрымалi непадалёк ад мяжы з Украiнай парушальнiка са зламанай рукой i слядамi пабояў. |
|