21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

НАРАЧАНСКI КУРОРТ

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК.

Рэкрэацыйнаму вiду турызму беларусы аддаюць перавагу з задавальненнем, асаблiва тыя, хто хоча адпачыць i адначасова аздаравiцца. Самы буйны курорт Беларусi размясцiўся ў Нарачанскiм краi на Мядзельшчыне. Ён даўно зарэкамендаваў сябе сваiмi санаторыямi, пансiянатамi, дзiцячымi лагерамi i турбазамi. Летась у iх пабывала звыш 120 тысяч турыстаў. Я прыехала на Нарач у рамках прэс-тура, арганiзатарамi якога выступiлi Мiнiстэрства спорту i турызму i Нацыянальнае агенцтва па турызму. Праўда, не для адпачынку, а каб пазнаёмiцца з развiццём курортнай iнфраструктуры Нарачы.

Сёлета старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць заявiў журналiстам аб неналежным узроўнi iнфраструктуры на Нарачы. У час наведвання Нарачанскага краю я папрасiла пракаментаваць гэту заяву прадстаўнiкоў мясцовай улады.

— Галоўны курорт краiны сапраўды павiнен пастаянна развiвацца i падтрымлiваць высокi ўзровень, — згадзiўся старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Данiленка. — Хоць вы ведаеце, што наш раён мае статус не курортнага, а сельскагаспадарчага, таму акрамя добраўпарадкавання тэрыторыi курортнай зоны, паляпшэння яе iнфраструктуры нас хвалюе i тое, як спалучаць прыродаахоўныя задачы з вядзеннем сельскай гаспадаркi. Ураджаi ў нас невялiкiя, — распавядае Аляксандр Iванавiч, — бо нельга выкарыстоўваць сродкi абароны раслiн (8 з 19 сельскагаспадарчых арганiзацый знаходзяцца ў водаахоўнай зоне Нацыянальнага парку «Нарачанскi»). Больш за 3 тысячы га пасеваў знiшчылi дзiкiя кабаны, папуляцыя якiх значна павялiчылася. Таксама вырасла колькасць баброў. Аднак мы не прад’яўляем прэтэнзiй Нацыянальнаму парку i спрабуем працаваць зладжана.

Наогул курортная зона вакол Нарачы склалася ў 20—30-я гады мiнулага стагоддзя, калi польскiя прадпрымальнiкi пабудавалi на беразе некалькi вiл, рэстаран, прыстань для лодак. Аднак у час вайны яны былi знiшчаны. У 1964 годзе ў Мядзельскiм раёне ўзнiк цэнтр самага вялiкага на сёння курорта — пасёлак Нарач. Курортная зона Нарачы зараз ахоплiвае амаль трэць раёна. Жадаючым паправiць сваё здароўе прапаноўваецца 13 лячэбных i аздараўленчых устаноў. У кожнага з iх свой профiль: напрыклад, санаторый «Сосны» спецыялiзуецца на лячэннi неўралагiчных i сардэчна-сасудзiстых захворванняў, «Нарач» — на лячэннi страўнiкава-кiшачных i сардэчна-сасудзiстых захворванняў, пансiянат «Нарачанскi бераг» мае агульна-тэрапеўтычны профiль.

Курортная iнфраструктура неўзабаве пачне развiвацца дынамiчна. Напрыклад, сёлета ў курортным пасёлку Нарач пачнецца будаўнiцтва сучаснага цэнтра водных захапленняў, у санаторыi «Прыазёрны» — новы лячэбны корпус.

«Жамчужына Беларусi», «блакiтнае сэрца» нашай краiны, «беларускае мора», — менавiта так называюць возера Нарач за маляўнiчасць i бяскрайнасць яе прастораў, форму, якая нагадвае сэрца. Самае вялiкае возера Беларусi вабiць турыстаў сваёй непаўторнай аўрай, шэптам хваляў, таямнiцамi i паданнямi. Аднак аб усёй гэтай рамантыцы забываеш, калi даведваешся аб праблемах, якiя перашкаджаюць адпачываць спакойна.

Не перастае быць актуальнай праблема цэркарыёзу, якая псуе рэпутацыю курорта i дыскрэдытуе экалагiчную бяспеку людзей, якiя адпачываюць на Нарачанскiм курорце. З пачатку рэалiзацыi дзяржпраграмы экалагiчнага аздараўлення возера Нарач беларускiя вучоныя спрабавалi абагульнiць сусветны вопыт па вырашэнню гэтай праблемы, бо дэрматыты ў людзей назiраюцца ў 90 краiнах свету. Знiзiць рызыку цэркарыёзу ў еўрапейскiх вадаёмах спрабавалi пры дапамозе бетанiравання берагоў, выкарыстання малюскацыдаў, але гэта дало кароткачасовы эфект.

— Праблема цэркарыёзу iснуе i ў азёрах Канады, Венгрыi i г. д. У Нарачы яна ўзнiкла ў сувязi з вялiкай папуляцыяй птушак, — тлумачыць старшыня Мядзельскага райвыканкама Аляксандр Данiленка. — Спецыялiсты робяць усё магчымае, каб абаранiць людзей ад цэркарыёзу. Аднак прымяненне эфектыўных метадаў барацьбы абцяжарвае рэалiзацыя прыродаахоўных мерапрыемстваў на Нарачы.

Нягледзячы на праблему цэркарыёзу, пуцёўкi ў мясцовыя санаторыi набытыя ўжо на некалькi месяцаў наперад. Дырэктар «Прыазёрнага» Леанiд Александровiч паведамiў, што ў яго санаторый месцы занятыя ўжо да верасня, i запэўнiў: «Усiх, хто ў нас адпачывае, мы папярэджваем аб цэркарыёзе. Тлумачым, што лепей не лезцi ў ваду праз чарот, а пасля купання абавязкова трэба адразу прыняць душ (пляжы абсталяваны душавымi ўстаноўкамi)».

Шчыра кажучы, лезцi ў ваду я не рашылася, а вось некаторыя мае калегi купалiся ў Нарачы. Нiякiх праблем пасля гэтага ў iх не ўзнiкла. Медыкi сцвярджаюць, што трэба проста правiльна выбiраць месца купання, ды i ад iмунiтэту чалавека залежыць шмат.

У кiраўнiцтва раёна ёсць i свае маленькiя перамогi: празрыстасць вады ў Нарачы павялiчылася на два метры i дасягнула 9 метраў, адбылося зарыбленне. Якiя б пакуты не перажывала «блакiтнае сэрца» Беларусi, Нарач не перастае быць галоўным курортам краiны. Людзi, якiя адпачываюць у санаторыях i пансiянатах, могуць не толькi наведваць розныя працэдуры, але i аздараўляцца на лекавым паветры. Напрыклад, у час прагулкi па экасцежцы «Блакiтныя азёры», дзе пагоркi вышынёй 30—50 метраў чаргуюцца з глыбокiмi азёрнымi катлавiнамi. Папярэджваю толькi, што гэты прыродны комплекс уваходзiць у склад Нацыянальнага парку «Нарачанскi», таму да прыроды на тэрыторыi «Блакiтных азёр» трэба быць асаблiва беражлiвымi. I тады яна аддзячыць i падзелiцца сваiмi дарамi — спевам птушак, пахам раслiн. Магчыма, вам, як i мне, удасца сустрэць на лясной сцежцы ляснiчага Канстанцiнаўскага ляснiцтва Аляксандра Каваленю i тады ён раскажа вам аб пасадцы маладых дрэўцаў, сваiм любiмым мясцовым возеры Глубля, расянцы i меч-траве, якiя растуць у гэтай мясцовасцi. Можа i пажартаваць, быццам браканьераў i парушальнiкаў топiць у возеры, таму яно i называецца Мёртвым. У дачыненнi да гэтых ворагаў лесу ён сапраўды вельмi строгi, але калi вы не з iх, а такiя ж аматары прыроды, як i Сан Саныч, вы хутка знойдзеце з ляснiчым агульную мову. Праўда, часу на гутарку з турыстамi ў яго не так шмат: трэба аглядаць сваю лясную гаспадарку i сачыць за парадкам.

Мядзельскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкрэацыйнаму вiду турызму беларусы аддаюць перавагу з задавальненнем, асаблiва тыя, хто хоча адпачыць i адначасова аздаравiцца. Самы буйны курорт Бел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика