21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ТАК СТВАРАЕЦЦА ІМІДЖ

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай ЛІТВІНАЎ.

Навядзенне парадку на зямлі — сапраўдная адметнасць дня сённяшняга. Беларускія гарады і вёскі набываюць сучасны выгляд, не губляючы свайго набытага на працягу стагоддзяў каларыту. Калі пабывалі нядаўна ў Чэрвені, то яшчэ раз пераканаліся ў гэтым. У райцэнтры зараз ва ўсю кіпіць работа: на вачах ператвараецца цэнтр горада. У маштабным добраўпарадкаванні ўдзельнічаюць як арганізацыі, так і многія жыхары. У райвыканкаме пастаянна працуе спецыяльная “гарачая лінія” — кожны жадаючы можа ўнесці ацпрапанову наконт распрацоўкі “іміджу” Чэрвеня. Людзі вельмі актыўна бяруць удзел у абмеркаванні, дапамагаюць будаўнікам пры правядзенні работ.

Старыя пліты заменены на стыльную плітку, у парадак прывялі цэнтральны скверык. Хутка тут пачне працаваць фантан, які на працягу апошніх дваццаці гадоў не радаваў гараджан і гасцей старажытнага горада.

— Добраўпарадкаванне нездарма вырашылі пачаць менавіта з цэнтра Чэрвеня, — заўважае начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Чэрвеньскага райвыканкама Іван Іванцоў. — Пасля таго, як тут будуць выкананы ўсе неабходныя работы, перамесцімся ў іншыя мікрараёны. У лесапарку “Загор’е” (любімым месцы адпачынку мясцовых жыхароў) плануецца пабудаваць сучасны амфітэатр. Зараз тут манціруецца сцэна, для даху мяркуецца закупіць металаканструкцыі. Будуць устаноўлены прыгожыя альтанкі, а таксама спартыўныя і гульнявыя атракцыёны для дзяцей. “Глядзельная зала” пад адкрытым небам павялічыцца са 150 да больш чым 400 месцаў.

Добраўпарадкаванне поў-ным ходам ідзе па ўсім раёне. У навядзенні парадку на зямлі актыўны ўдзел бяруць сельскія Саветы, старэйшыны вёсак. Асноўны клопат у глыбінцы — міні-палігоны. Паводле слоў Івана Іванцова, зараз яны ёсць каля ўсіх вялікіх вёсак, праўда, узнікаюць праблемы з набыццём неабходнай тэхнікі (тых жа бульдозераў). Зараз вырашаецца пытанне аб іх закупцы. На Чэрвеньшчыне арганізаваны цэнтралізаваны вываз смецця — у гэтай рабоце бяруць удзел як сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, так і прыватнікі.

Чэрвеньскі раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навядзенне парадку на зямлі — сапраўдная адметнасць дня сённяшняга. Беларускія гарады і вёскі набываюць сучасны выгляд, не губляючы свайго набытага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика