21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ЧАС ПАКАЖА, якое слова канчаткова пераможа

26.08.2009 08:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Анатоль КЛЫШКА.

Дзякуем за лiст, паважаны Аркадзь Iосiфавiч!

Сапраўды, няма патрэбы, як кажуць, упадабняцца той цнатлiўцы з анекдота, якая саромелася нават гурок узяць у руку, бо ён ёй нагадваў тое, пра што нармальнаму здароваму чалавеку i ў галаву не прыйшло б...

Але ж сапраўды, цi не зачаста, без асаблiвай канцылярскай патрэбы, мы ўжывалi i ўжываем: член сям’i, член партыi, член таварыства, член прафсаюза, член прафкама, член гуртка i г.д.

Цi не забываемся мы дзе-нiдзе ўжыць i такiя словы, як сямейнiк, а гэта ж, як падае той самы Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы, на якi Вы спасылаецеся, — «член якой-н. сям’i» (т. 5. стар. 448), гуртковец — «член гуртка» (т. 2, стар. 98) або тыя ж, хоць i з выразным размоўным значэннем, камiтэтчык — «член камiтэта» (т. 2, стар. 604), партыец — тут Слоўнiк, як на той час, калi ў нас была адзiная партыя, тлумачыў: «член камунiстычнай партыi Савецкага Саюза».

I цi трэба было спасылацца на артыкул чатырохгадовай даўнасцi нашага вядомага празаiка Генрыка Далiдовiча, як бы гэта ўсё ж вельмi адзiнкавыя ўжываннi слова сябар у значэннi такога пашыранага член аб’яднання.

Сёння, напрыклад, такая газета, як «Лiтаратура i Мастацтва», дзе нядаўна Вы выступiлi з новымi вершамi, шырока нароўнi з членам Саюза пiсьменнiкаў ужывае сябар Саюза. Ды i iншыя выданнi.

Вось у газеце «Наша слова» (за 13 чэрвеня г.г.) змешчаны Статут перарэгiстраванага Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны». Там можна прачытаць: «Сябрам ТБМ можа быць кожны грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь...» i г.д. Раздзел 4 так i называецца: «Сябры ТБМ, iх правы i абавязкi». Як бачым, цэлая арганiзацыя ўжывае слова сябар якраз у значэннi «член таварыства».

Вы спасылаецеся на Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы i прыводзiце з яго азначэнне слова член. Аднак для слова сябар чамусьцi даяце сваё азначэнне: «Сябар — чалавек, якi стаiць збоку...».

А калi б Вы разгарнулi 5-ы том таго самага слоўнiка, то замест Вашага «збоку» прачыталi б там зусiм iншае. Прывядзём хоць бы першыя два значэннi:

«1. Той, хто звязаны з кiм-н. сяброўствам. 2. Прыхiльнiк, абаронца».

А крыху далей маглi б убачыць слова сябрына з яго азначэннем: «Кола, асяроддзе сяброў».

Вось усё гэта i дае падставу многiм для пашырэння значэння слова сябар аж да значэння член аб’яднання.

Таксама не выпадае параўноўваць сям’ю з партыяй.

Член сям’i i сябар сям’i — гэта розныя людзi, а член якога-небудзь аб’яднання, цi iнакш сябар яго, — гэта адзiн i той самы чалавек, толькi пэўныя людзi да яго ўжываюць розныя словы-назвы. Бо няма нейкай асобы, якая не належала б да пэўнага таварыства, а была б толькi яго сябрам. Падзяляючы мэты гэтай арганiзацыi, яна можа ўвайсцi ў яе, як таксама пасля i выйсцi з яе. Тут у слоў член i сябар значэннi супадаюць.

А член сям’i, да прыкладу, бацька дзiцяцi, застаецца бацькам, нават калi сям’я распалася.

I, дарэчы, у сваю чаргу ў члена партыi, члена таварыства, члена гуртка — таксама розныя ступенi повязяў са сваiмi калегамi розная дысцыплiна. Хоць слова адно, ды ў розным дастасаваннi ў iм выступаюць зусiм розныя значэннi.

Звернемся да вопыту iншых моваў. (У студэнтаў — чытачоў «Звязды» будзе яшчэ i нагода абнавiць свае веды).

У нямецкай мове найчасцей тут выступаюць тры адпаведнiкi. У адносiнах да частак цела ўжываюць Glied, да арганiзацый Mitglied. А ў адносiнах да гуртка кажуць Teilnehmer (удзельнiк). Дарэчы, i ў нас да гурткоўцаў таксама добра кладзецца i шырока ўжываецца слова ўдзельнiк.

У англiйскай мове — да часткi цела limb, да членаў — сяброў партыi — member, а ўжо да членаў навуковага таварыства — fellow (таварыш, сабрат).

А ўвогуле слова член часта ў тэксце зусiм апускаецца. He belongs to the Green Party. Лiтаральна: ён належыць да партыi зялёных. Пра члена камiтэта: ён у камiтэце.

У слове сябар для многiх беларусаў жыве гiстарычная памяць. Са школьнай парты ўспамiнаецца палымяная паэтка Цётка (Алаiза Пашкевiч), якая ўваходзiла ў Беларускую сацыялiстычную грамаду. Мой знаёмы цёзка нават падказаў: у Беларускiм дзяржаўным архiве лiтаратуры i мастацтва захоўваецца пратакол III з’езда БСГ, якi за некалькi дзён да кастрычнiцкiх падзей 1917 года выключыў Шантыра «з сяброў БСГ», як там запiсана.

А ў Антона Луцкевiча ў артыкуле ў «Маладой Беларусi» за 1912 год можна ўбачыць: «Сябры аднэй сацыяльнай групы...»

А згадайма Беларускую сялянска-работнiцкую Грамаду, якая iснавала ў Заходняй Беларусi ў 1925—27 гадах. Гэтая масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная партыя за паўтара года аб’яднала амаль 150 тысяч сяброў. I польскiя ўлады, спалохаўшыся яе дзейнасцi i адначасова шпаркага росту, 21 сакавiка 1927 года афiцыйна забаранiлi яе, а больш за 400 кiраўнiкоў i актывiстаў аддалi пад суд...

...Я не згадваю тут чальцоў — таксама нiбыта членаў, якiя раптам сёння апынулiся ў сяго-таго на языку з «падручнага расiйска-крыўскага (беларускага) слоўнiка» Вацлава Ластоўскага. Бо адно — казаць пра прыдумку, штучнае слова, якое не бытуе ў нас, а зусiм iншае — разважаць, абмяркоўваць народнае слова, якое за сваё доўгае жыццё ў мове можа пашыраць свае значэннi цi звужаць. (Напэўна, не ўсiм вядома, што гадоў 150 таму тое самае слова сябар значыла сваяк i нават брат (Гл. Насовiчаў «Слоўнiк беларускай гаворкi»).

А са слоўнiкам В. Ластоўскага ў мяне яшчэ з савецкiх часоў зусiм iншая згадка. Раздабыўшы ў Вiльнi, я прынёс яго ў рэдакцыю «Полымя», дзе тады працаваў. У Яна Скрыгана, нашага знакамiтага славалюба, аж загарэлiся вочы. I ён папрасiў узяць дадому кнiгу нашага сапраўды вялiкага адраджэнца. Але назаўтра тут жа вярнуў, махнуўшы рукою: гэткай моўнай штучнасцi не сустракаў нiколi...

Дзеля цiкавасцi я абзванiў сваiх сяброў — пiсьменнiкаў-мовалюбаў. Сярод старэйшых нямала прыхiльнiкаў члена Саюза, сярод маладзейшых амаль усе за сябар Саюза.

Не лiшне заўважыць: для беларускага вуха ўсё ж нават палавы орган гучыць далiкатней, чым палавы член. А пры перакладзе, скажам, такога банальнага сказа: «Болят все члены тела» лепш падыдзе: «Балiць усё цела».

Час пакажа, якое слова канчаткова пераможа. Але, як бачым, i слова сябар у значэннi член арганiзацыi мае ў нас немалую, амаль стогадовую гiсторыю.

Такiм чынам, нiчога страшнага няма ў тым, што знаны празаiк Генрых Далiдовiч падпiшацца «сябар Саюза», а Вы з гонарам паставiце «член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi». Як казалi старажытныя, вольнаму — воля.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуем за лiст, паважаны Аркадзь Iосiфавiч!
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика