Навум ГАЛЬПЯРОВІЧ
Гэтай восені зноў за акном пакланюся,
І хай сонца мой прыме нясмелы паклон. Толькі з гэтай зямлёю, з маёй Беларуссю, Падзялю і каханне, і апошні мой скон. Гэтай сінню нябёсаў і жоўтай лістотай Я напоўню ўсе думкі і словы свае, Каб паверыць у шчасце сярод адзіноты І цяпло, што мне вельмі цяпер не стае. Сэрца сцішыцца зноў у чаканні марозаў, Сівізны і маркоты, халодных завей. Толькі выблісне неба і высахнуць слёзы, І праменьчык успыхне святла і надзей. *** Калі спаткаецца душа З жаданай блізкаю душою, Нібы маланкаю стрыжа Сусвет узмые над зямлёю. Тады суладдзе блізкіх душ І сэрцаў зладжаных біенне Адводзяць гора і бяду І ладзяць радасць і натхненне. І ціснецца ў пакой святло Высока, сонечна, прыгожа. І шчасця цёплае крыло Адчуць вышыні дапаможа. І ціха з вуснаў прагучыць Амаль нячутнае прызнанне. І так захочацца пажыць З пяшчотай, радасцю, каханнем. *** Што хацець ад лёсу? — разумення, Ціхіх слоў, спагады і цяпла. І кахання светлага імгненняў. І Радзімы. Каб яна была! Бо нішто, напэўна, не заменіць Тога, што спасланае з нябёс, Што жадаў заўсёды у маленнях За людзей усіх Ісус Хрыстос. Як нам гэта ў нашай веры трэба! І чарговы раз я лёс малю, Каб з надзеяю глядзець на неба, Бачачы спрадвечную зямлю. *** Я чарговую веху асілю, І з надзеяй пагляд наталю Неба чыстага светлаю сінню, Што праменіцца зноў на зямлю. І адчую ў душы адмыслова Праз маўклівай самоты пячаць Запаветную стоенасць слова, Што так хочацца свету сказаць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтай восені зноў за акном пакланюся, І хай сонца мой прыме нясмелы паклон. Толькі з гэтай зямлёю, з маёй Беларуссю, Падзялю і каханне, і апошні мо
|
|