ВЕЛЬМI ЗАМУЖ ХОЧАЦЦА...
Што нас прымушае iмкнуцца да сямейнага жыцця
Самыя розныя прычыны. Некаторыя з iх з’яўляюцца важкай падставай для пошуку мужа i надзейным залогам шчаслiвага сямейнага жыцця. Некаторыя — зусiм наадварот. Як не пераблытаць першыя з другiмi? ПЯЦЬ ВАРТЫХ УВАГI ПРЫЧЫН ВЫЙСЦI ЗАМУЖ 1. Хочацца для каго-небудзь гатаваць... А потым сядзець насупраць, глядзець, як ён есць i яшчэ падкладваць яму на талерку салаты мясной, бульбачкi смажанай, адбiўных з цыбулькай i грыбочкамi. Жаданне кармiць з’яўляецца базавай патрэбнасцю жанчыны, i калi яна ўсведамляе, што ёй хочацца гатаваць для гэтага мужчыны — ёй самы час за яго замуж. Але падумай, цi прыемна табе частаваць снеданнем кандыдата ў мужы. Снеданне — самая будзённая трапеза. Да таго ж за яго не дзякуюць — яго хутка з’ядаюць i адразу iмчацца на работу. I калi ты задаволеная тым, што твой партнёр паляцеў з дома сыты — значыць, кахаеш, клапоцiшся i хочаш з iм жыць. 2. Хочацца, каб ноччу побач хтосьцi спаў... I быў бы «хтосьцi» размерам большы, чым кот, але таксама цёплы i абавязкова гаваркi. Яго можна сярод ночы разбудзiць i запытаць: «Цi не ходзiць злодзей у гасцёўні?». А ён устане, уключыць усюды святло, выгляне ў калiдор, на лесвiчную пляцоўку, паведамiць: «Сусед у дзверы ключом трапiць не можа». I табе адразу так спакойна стане, так хораша... Але падумай, як ты паставішся да таго, што твой дарагi храпе. Пiхнеш яго i прымусiш павярнуцца на бок? Выходзь за яго — ён цябе не раздражняе. Адселiш у суседнi пакой? Не выходзь — ён дужа дзейнiчае табе на нервы якiмiсьцi рысамi свайго характару. 3. Хочацца, каб будучыя дзецi раслi пры бацьку... А таксама бачылi ў доме мужчыну i кантактавалi з iм. Ты сталая i разумная жанчына, якая раджае дзяцей не ў прыпадку сумоты i адзiноты, а ад шчырасцi душэўнай, каб было каго любiць, i муж з’яўляецца абавязковай умовай сапраўднага сямейнага шчасця i стабiльнасцi хатняга ачагу. А твой выбраннiк дзяцей заводзiць мае намер? 4. Хочацца, каб хтосьцi гаварыў табе спагадлiва, ласкава, з любоўю: «Знайшла з-за чаго перажываць...» I ў дадатак адкрываў кансервавыя бляшанкi i бутэлькi з вiном, паказваў, якую кафлю для ваннай выбраць, якiя туфлi ў тэатр надзяваць. I яшчэ выклiкаў сантэхнiка i таксi. I каб быў побач той, у чыё плячо можна ўткнуцца носам i прашаптаць: «Я такая дурная...». А ў адказ пачуць: «Няпраўда, ты вельмi разумная!». Ты марыш камусьцi безагаворачна давяраць, пазбавiцца ад неабходнасцi ўсё вырашаць i за ўсё адказваць. I табе пляваць на тое, што ты не сама сабе гаспадыня. Табе падабаецца быць «мужавай жонкай», а не «вольнай птушкай». 5. Хочацца кожны дзень з кiм-небудзь дзялiцца думкамi i пачуццямi I каб гэта была не жанчына, якая несупынна дае парады, перапыняе цябе словамi «Вось бы я на тваiм месцы...», зайздросцiць твайму добраму настрою. Псiхолагi лiчаць прагу псiхаэмацыянальнай блiзкасцi асновай удалага шлюбу. Муж i жонка, у якiх шмат агульных тэм для гутаркi, разводзяцца ў тры разы радзей за ўсе астатнiя пары. З мужчынам нам кантактаваць цiкавей, чым з сяброўкай, паколькi ён па-iншаму думае, яго цiкавяць iншыя рэчы, i размова з iм падобная да падарожжа ў экзатычную краiну. Калi вы маўчыце, цi адчуваеш ты ў яго асяроддзi пачуццё спакою i камфорту? Калi так — вы эмацыянальна настроеныя на адну хвалю i вашы адносiны могуць развiвацца. Калi ж ты адчуваеш напружанне, баiшся, што яму сумна або сумуеш сама — вы не разумееце адно аднаго з-за несупадзення характараў, невялiкага тэрмiну знаёмства або фармальных i павярхоўных адносiнаў. ПЯЦЬ ДУРНЫХ ПРЫЧЫН ДЛЯ ЗАМУЖЖА 1. Дзеля рэгулярнага сэксу А навошта дзеля сэксу замуж выходзiць? Займайся з партнёрам каханнем то ў цябе, то ў яго або жывiце разам у адной кватэры. Але замуж iмкнуцца за яго не варта, бо на адной фiзiчнай страсцi трывалы шлюб не пабудаваць. 2. Ад адзiноты Ад адзiноты нас пачынае цягнуць да каго папала, толькi б ён выглядаў добрым i ўважлiвым. Таму знайдзi сабе верную сяброўку i забаўных прыяцелек, разумных калег i сяброў. А калi сум па тым, з кiм можна пагаварыць, схлыне — будзеш удумлiва шукаць сабе мужа. 3. Каб было каму лямпачкi ўкручваць, палiчкi вешаць, кран замянiць, рамонт зрабiць Дарагая, ты заблыталася: табе патрэбныя электрык, сталяр, сантэхнiк i будаўнiчая брыгада. А не муж. 4. Каб усiм забяспечваў Ты трапляеш у поўную залежнасць ад мужчыны, якi цябе ўтрымлiвае, i жывеш пад пастаяннай пагрозай, а раптам з iм што-небудзь здарыцца. 5. Каб было з кiм у тэатр i ў рэстаран схадзiць, i наогул — усе сяброўкi ўжо замужам Да шлюбу ты яўна не дарасла i ў душы — сапраўднае дзiця. Чаму ты вырашыла, што муж будзе цябе ўсюды вадзiць? Дый кiдацца ў вiр замужжа толькi таму, што ўсе прыяцелькi ўжо там, неразумна. Замужжа — гэта не спартыўны забег, а шахматная партыя, i выйграе тут не самая хуткая, але самая разумная i дальнабачная.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што нас прымушае iмкнуцца да сямейнага жыцця
|
|