ЧАМУ МУЖЧЫНЫ БАЯЦЦА ЖАНЧЫН
Ірына ПЯТРОВІЧ.
У iх для гэтага ёсць шмат прычын
Мужчыны баялiся жанчын з самага зараджэння чалавецтва. Усё пачалося рана ў нядзелю — тыдзень першы, дзень сёмы. Адам толькi сабраўся ступiць пад струменi вадаспаду, каб хуценька апаласнуцца, як раптам зразумеў, што ў яго не хапае рабра. Яму стала прыкра — iснуе толькi тыдзень i ўжо нешта згубiў. Ён агледзеўся, каб убачыць, цi не выкiнуў выпадкова злашчаснае рабро дзе-небудзь паблiзу. I раптам выявiў, што ў раi ён ужо не адзiн. 1. Жанчыны ўсёедныя i ненасытныя У мужчын жываты, можа быць, i большыя, але ў жанчын апетыт больш ненаежны. I гэты неаспрэчны факт усяляе ў нас страх. Напрыклад, мужчыны могуць задаволiцца кароткiм iнтэнсiўным сэксам, але затым iх тут жа схiляе на сон. Жаночая ж сэксуальнасць — вулканiчная лава, якая ўсё спапяляе i нiколi не застывае. Такая ж i жаночая няўтольная прага дзейнасцi. Жанчыны могуць, адпрацаваўшы дзень i наспех перакусiўшы, да вечара займацца дзецьмi і марыць пра танцы. 2. Жанчыны водзяць машыну як вар’яткi Страшна становiцца ад таго, як многiя асобы водзяць машыну. Мала таго, што яны едуць у небяспечнай блiзкасцi ад задняга бампера, дык жа пры гэтым трымаюць у адной руцэ мабiльнiк, у другой — бутэлечку са спрайтам, а кiруюць каленямi! I, як правiла, усё гэта iм сыходзiць з рук — вось што страшней за ўсё. 3. Жанчыны нiколi нiчога не забываюць Жаночая памяць, якая нагадвае бязлiтасны стальны капкан, наводзiць на мужчыну жах — проста таму, што яго ўласная памяць устроена iнакш. Жанчына можа з лёгкасцю прыгадаць драбнейшыя падрабязнасцi (якiя, на яе думку, можна паставiць нам у папрок) любой сваркi ў гiсторыi яе адносiнаў з мужчынам. 4. Часам жанчыны ператвараюцца ў магазiнных зомбi Жанчына, якая працуе, можа лёгка патрацiць суму эквiвалентную гадавому бюджэту Люксембурга, на пару ботаў, сумачку i топ. У наступным сезоне яна здасць усё гэта ў камiсiёнку i выручыць пяцёрку (па iдэi, усё гэта на самай справе менавiта столькi i каштавала). Жанчыны, падобна, атрымлiваюць вялiкае задавальненне ад бясконцых паходаў па магазiнах. Гэты занятак нагадвае альпiнiзм: ён настолькi ж непрактычны i захапляльны. I вельмi небяспечны — для яе спадарожнiка. 5. Мужчынам нiколi не зразумець жаночай эзопавай мовы Для жанчыны проста сказаць тое, што яна думае, было б усё роўна, што пайсцi ў магазiн, купiць без прымеркi першую сукенку, якая папалася на вочы, i каб пасля, дома, яна ёй спадабалася. Напрыклад, «Ты нiчога не чуў?» азначае зусiм не гэта. Гэтыя словы трэба разумець так: «Уставай, выйдзi ў трусах на лесвiцу i паглядзi, хто гэта толькi што шкрабаўся ў нашы дзверы. Можа, гэта маньяк з сякерай?» 6. Жаночая душа для мужчыны — цёмны лес Для мужчын зневажальна, што жанчыны разумеюць iх намнога лепш, чым яны разумеюць жанчын. Жанчыны ведаюць, што мужчыны — грубыя, фрывольныя, падобныя да дзяцей i да таго ж бязвольныя рабы сваiх нiзкiх страсцей. Ад гэтага мужчынам становiцца не па сабе. Але ад чаго ў iх рэальна бягуць па спiне мурашкi, дык гэта ад таго, што мужчыны не ведаюць, як дагадзiць жанчынам. Што падарыць у дзень нараджэння? Якiя словы сказаць у патрэбны момант, каб яны рассмяялiся i адарылi ўдзячным позiркам? 7. I што страшней за ўсё — жанчыны патрэбныя мужчынам не менш, чым мужчыны жанчынам Важнейшы жыццёвы ўрок хлопчыкi атрымлiваюць у школе: у дзяўчынак ёсць тое, што патрэбна нам. Мужчыну патрэбныя ад жанчыны сэкс, адчуванне ўласнай значнасцi, мацярынскi клопат, сяброўскiя адносiны, спакойная ўпэўненасць у тым, што ў яго ёсць каму даць ЦУ, i, можа быць, каб калi-небудзь яна схадзiла з iм у кiно. Але! Узамен жанчынам патрэбна нешта больш важнае: садзейнiчанне ў выхаваннi наступнага пакалення роду чалавечага. А мужчыны баяцца падобных пытанняў як чорт ладану, бо ад адной толькi думкi аб тым, што давядзецца ўпрагацца ўсур’ёз i надоўга (на ўсё жыццё!), яны могуць па начах прачынацца ў халодным поце, з жахам гаворачы нешта накшталт «Божа, уратуй i памiлуй!».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У iх для гэтага ёсць шмат прычын
|
|