21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I НIЗКI ПАКЛОН...

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр АТРУШКЕВIЧ. г. Гомель.

Непадробная пiльнасць слыху, вострыня дабрынi, абвостранасць пачуццяў — вось i ўсё, што можна сказаць пра апавяданне гамяльчанiна Аляксандра Атрушкевiча. Усё, што стварае атмасферу творчасцi i даверу да яе. Вiктар КАЗЬКО.

Я памятаю, як аднастайна наганяючы ў сэрца лёгкi сум, пастуквалi на стыках рэек вагонныя колы. За акном мiльгалi пералескi, нейкiя хаткi, палi з лугавiнамi, што налiвалiся веснiм зяленiвам. А то раптам, няйнакш спахапiўшыся ад дрымоты, загрукоча цягнiк па мосце, i ты, зiрнуўшы ў акно, паспееш заўважыць набрынялую рачулку з зiхоткiм сонцам, якое адбiваецца ў ёй, краем вока прыкмецiш i вудара, што застыў на крутым беразе са сваёй няхiтрай снасцю. Ды прапаў з вачэй малюнак, ляцiць наперад нястомны цягнiк, а дзесьцi, далёка ўжо ззаду, вывiваецца насустрач слаўнаму Дняпру цiхая рэчка.

Памалу цягнуцца дарожныя часiны. Але, гледзячы ў акно, ты паступова забываешся, думка то ўцякае ў былое, то рвецца ў будучыню, iмкнучыся апярэдзiць само жыццё. Але ж куды iмкнуцца нашым думкам, як не ў будучыню, у якую верыш i якую так чакаеш. Яна ўсё зменiць, усё ў ёй павiнна быць i будзе лепшым. Ды ўжо ж так атрымлiваецца, што прыходзiць чаканае заўтра, i мы ў сумятнi дзён сваiх не паспяваем яго як след зразумець i ацанiць, адмахваемся рукой: маўляў, абыдзёншчына. А пройдзе, здараецца, дзень, два, месяц цi год — i мы з тугой успамiнаем: было. Ды што ўжо казаць, так створаны чалавек...

На невялiчкай станцыi падсеў да нас у купэ дзядуля — выцвiлая кепка на галаве ды тупаносыя боты на нагах. Звычайны вясковец, што вырваўся з дому па сваiх неадкладных справах. Прайшло ўсяго цi не з паўгадзiны, а ён паспеў ужо распытаць кожнага, хто куды i чаго едзе, паспеў пахвалiцца i сам, што страчаць яго ў Мiнску будзе старэйшы сын. Гамонка Мiкiтавiча — так ён адрэкамендаваўся прысутным — не стамляла, нават цiкава было паслухаць былi з чужога, табе незнаёмага жыцця.

Мiкiтавiч расказваў пра свае хатнiя справы, пра дзяцей, якiя раз’ехалiся па ўсiм свеце, пра тое, як марнуецца са сваёй старою. Казаў пра многае, усяго, вядома, i не запомнiш. То браўся сцвярджаць, што ўлетку абавязкова памрэ, маўляў, i без таго зажыўся, то, забыўшыся пра сказанае, выстаўляў свае планы: як бы гэта яму ў блiжэйшы час зляпiць прыбудову да хлява. Мiльгалi незнаёмыя прозвiшчы, называлiся нейкiя даты, а найбольш было розных выпадкаў, у якiх неадступна прысутнiчаў нехта Журын.

— Я ў Мiнск ужо трэцi раз выбiраюся, — прызнаваўся Мiкiтавiч. — Добры горад. Во дзе людзi жывуць дык жывуць. А я, лiчы, акрамя нашых Навiнак, нiдзе i не бываў.

— Дык што, бацька, i на моры пабываць не давялося? — падсеў да размовы маладжавы мацак з наколатым якарам на запясцi.

— Эх, — толькi i ўздыхнуў Мiкiтавiч ды яшчэ махнуў рукой на адчэпнае. — Адкуль мне тое мора? Жыццё, лiчы, пражыў, а далей свайго калгаса, поля, зямелькi сваёй нiчога не бачыў. Журын Ваня, хата яго якраз насупраць маёй стаiць, з войскам да Варшавы дайшоў, во хто свету пабачыў. А мне дык нават тут не пашэнцiла. Ну што я ў партызанах пабачыць мог? Бядноту ды кроў людскую.

— А я ўсё аб’ездзiў, усё бачыў — i моры, i горы. У Сiбiры лес валiў. З геолагамi ў Казахстане працаваў. Нават яблыкi ў Чыце на рынку даводзiлася прадаваць, — хiхiкнуў чалавек з якарам. — Справа была.

— Такая часiна нам выпала, — прыняўся апраўдвацца дзядуля. — Хiба ж я супраць? Усё ж працавалi ды працавалi — то калгас падымалi, то самi будавалiся. Пасля вайны, лiчы, з пустога месца жыццё пачыналася. Азiрнуцца навокал — i то часу не хапала. А сёння, здаецца, толькi б i жыць — i хата яшчэ неблагая, i пенсiю дзяржава прызначыла, а сiлы ўжо няма.

Ноччу ў вагоне было духотна, спаць зусiм не хацелася, нiбыта сон мой незнарок адстаў ад цягнiка. Варочаўся я з боку на бок, абмазгоўваў справу, якая клiкнула мяне ў дарогу, пасля неяк непрыкметна пачаў думаць пра Мiкiтавiча.

Жыў сабе на свеце чалавек. Працаваў чэсна, як дазваляла сумленне, выхоўваў дзяцей — не песцiў i не крыўдзiў. Слаiлiся адзiн на другога, бытта бярвенне ў зрубе, пражытыя гады. Але праб’е час — i гэтак жа цiха, як жыў, закончыць чалавек свой шлях. Але ж павiнен быць сэнс у гэтым простым жыццi? Галоўнае не тое, каб след твой быў вялiкi, не, трэба, каб ён быў добры. Дык цi варта перажываць, што ты не аб’ехаў паўсвету, не бачыў таго цi другога? Свет вялiзны i людзей у iм так многа!.. Трэба проста быць удзячным зямлi, сонцу, усяму iснаму за тое, што менавiта табе выпала шчасце прайсцiся па прыцярушаным рамонкамi лузе, пастаяць ранняй вясной ускрай поля, гледзячы, як паруе, i адчуваючы, як дыхае свежаўзараная ралля, гатовая д аць жыццё коласу, пачатку, любому насенню, што дбайная рука чалавецкая ўкiне ў яе. А хiба не шчасце сядзець на крутым беразе лясной рэчкi, глядзець на вiрлiвую ваду i думаць пра вечнасць, пра тое, хто ты ёсць i што чакае цябе наперадзе? Колькi вакол нас добрага, цiкавага, i толькi ад самога чалавека залежыць, цi зможа ён гэта разгледзець i зразумець...

Прамiнулi гады з той даўняй, здавалася б, зусiм звычайнай сустрэчы. А я не-не ды i вяртаюся да яе ў сваёй памяцi. Чамусьцi здаецца, што менавiта ў тую бяссонную ноч зразумеў я нешта такое, што па сёння поўнiць душу жыватворнаю сiлай, не дазваляе адхiляцца табе з той дарогi, якую выбраў. Розныя людзi страчалiся мне на дарозе жыцця, ды, як бы там нi было, добрых на свеце больш. Няхай часам не вельмi прыкметныя яны з твару, цiхiя i сарамяжныя, а менавiта на такiх свет наш трымаецца. Бо яны i ёсць праўда.

Дык дзякуй табе, Мiкiтавiч, i ўсiм такiм жа, як ты, за ваша жыццё, простае i такое надзейнае, за вашу працу, вялiкую ў сваёй бескарыслiвасцi, за любоў да зямлi, што ўскармiла i ўзлюляла кожнага з нас. Нiзкi паклон вам за тое, што вы былi i ёсць.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я памятаю, як аднастайна наганяючы ў сэрца лёгкi сум, пастуквалi на стыках рэек вагонныя колы. За акном мiльгалi пералескi, нейкiя хаткi, палi з лугав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика