21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ТРЭЦЯЯ ЭКАЛАГIЧНАЯ

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ.

Сёння амаль кожная сярэдняя школа цi гiмназiя мае нейкi ўхiл: матэматычны, мастацкi, фiзкультурны... цi, як гiмназiя №3 у Баранавiчах — экалагiчны.

Апошняя i прыцягнула ўвагу сваiм невялiкiм музеем, якi знаходзiцца пад адкрытым небам у двары гiмназii. Здавалася б, нiчога надзвычайнага ў iм няма, а ўсё ж цiкава ўбачыць рэчы, якiя ў свой час былi ў кожнай школе цi сумцы вучня.

Вось на невялiкiм пастаменце стаiць кiнапраектар «Украiна». Сапраўдны апарат, на якiм некалi круцiлi фiльмы, ды i цяпер дзецi могуць пакруцiць на iм ручку. Побач узвышаюцца лiчыльнiкi, якiя некалi пад рукой мела кожная прадаўшчыца. Мы ўжо прывыклi да калькулятараў i на такiх лiчыльнiках далёка не кожны сёння здолее нешта скласцi цi адняць.

Але найбольш кранула пяро «Зорачка», якое больш арыгiнала ў дзесяткi разоў — гэта своеасаблiвы помнiк пяру, якiм старэйшае пакаленне спiсала не адзiн сшытак.

Толькi назва — музей школьных прадметаў — на маю думку, тут не зусiм падыходзiць. Бачачы гэтыя рэчы, становiцца крыху сумна, бо ўсе яны ў мiнулым. I прысутнiчае яшчэ пачуццё настальгii.

Дырэктар Уладзiмiр Разумовiч думае «ўвекавечыць» табурэт, на якiм вiсiць папружка. О-о, добра знаёмы з дзяцiнства атрыбут выхавання i навучання...

Безумоўна, у дырэктара ёсць творчыя задаткi, але калi я прапанаваў яму сфатаграфавацца каля бетоннага чаравiка з адарванай падэшвай, якi стаiць перад школай, то Разумовiч адмовiўся. Маўляў, не ўсе правiльна зразумеюць. I я не зразумеў, што сiмвалiзуе гэты чаравiк памерам у некалькi метраў. Тым не менш, вось такiя рэчы ўносяць у жыццё элемент нечаканасцi i здзiўлення.

А што сабой уяўляе экалагiчная гiмназiя, расказала намеснiк дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Святлана Жмайлiк:

— У нас увесь навуковы працэс звязаны з экалогiяй. Хоць дзецi i атрымлiваюць такую ж адукацыю, як i ў iншых гiмназiях, але, напрыклад, тыя ж дыктоўкi пiшуць на тэму экалогii цi прыроды i задачы маюць такi ж накiрунак.

Безумоўна, экалагiчнае выхаванне мае вялiкае значэнне. Менавiта ў дзiцячым узросце закладваюцца асновы адносiнаў да прыроды. I калi вучнi нясуць у школу кiнутых жывёлiн, то ўжо гэта сведчыць, што яны ступiлi на правiльны шлях. Бяда толькi ў тым, што ў школе не ведаюць, што рабiць з тымi сабакамi i кошкамi. Ёсць задума арганiзаваць для бяздомнай жывёлы прыёмнiк, але ўсё застаецца ў вiртуальнай стадыi — няма грошай.

За гiмназiяй замацавана сто гектараў лесу, i навучэнцы прыглядаюць за iм. Мы ведаем у якiм стане знаходзяцца нашы лясы, асаблiва калi яны прымыкаюць да гарадоў. Вось гiмназiсты i вычышчаюць лес ад смецця.

Гiмназiя падтрымлiвае цесную сувязь з мясцовымi лясгасам i «Водаканалам».

Вядома, што ў любым тэатры моды ёсць элемент гульнi i забавы. А калi вучнi з мяхоў, упаковак, пластмасы... нешта на сябе апранаюць i паказваюць на сцэне, то гэта i ёсць Экалагiчны тэатр моды гiмназii. Ва ўсiм гэтым праглядаецца пратэст супраць засмечвання навакольнага асяроддзя.

Безумоўна, такi напрамак у выхаваннi дзяцей неабходна падтрымлiваць i вiтаць. Калi ў малодшых класах вучнi гiмназii ў асноўным назiраюць за навакольным, то ў старэйшых ужо выбiраюць для сябе спецыяльны курс. Гэта могуць быць экалагiчныя праблемы Беларусi, асновы экалогii цi нейкая iншая тэма.

Пасля заканчэння гiмназii далёка не ўсе звяжуць сваё жыццё з прыродай, але калi былы гiмназiст не кiне смецце сабе пад ногi, то гэта ўжо добра.

Думаю, што ва ўсiх нас не хапае экалагiчнага выхавання, а ад гэтага i жыццё наша не зусiм утульнае.

* * *

I ўсё ж вернемся да прадметаў, выстаўленых перад гiмназiяй. Трэба прызнаць, што хоць на першы погляд яны да экалогii не маюць адносiнаў, але на самай справе кожная старая рэч можа стаць смеццем цi яшчэ паслужыць. Каму сёння патрэбен стары кiнапраектар цi лiчыльнiкi? Карысцi ад iх нiякай, толькi захламляюць памяшканне, але такiя рэчы нясуць у сабе не толькi псiхалагiчную нагрузку, але i ўяўляюць пэўную каштоўнасць. Напрыклад, на Захадзе да тых жа драўляных лiчыльнiкаў праяўляюць цiкавасць, бо такiя экспанаты там рэдкасць.

Калi б нехта сёння меў абутак з далёкiх стагоддзяў, то яго можна было б прадаць на аўкцыёне цi нейкаму музею.

Вось чаму да старых рэчаў неабходна ставiцца ўважлiва: можна пачакаць, калi яны набудуць цану цi паставiць на пастамент i надаць рэчы новае жыццё.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння амаль кожная сярэдняя школа цi гiмназiя мае нейкi ўхiл: матэматычны, мастацкi, фiзкультурны... цi, як гiмназiя №3 у Баранавiчах — экалагiчны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика