21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

I аператыўна, i цiкава

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсаў Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.

Намеснiк старшынi Чачэрскага раённага выканаўчага камiтэта Пётр НЕСЦЯРОВIЧ:

— Можна сказаць, што я — даўнi сябра газеты, бо чытаю яе з 12 гадоў. I лiчу, што яна адносiцца па праву да самых лепшых перыядычных выданняў не толькi Рэспублiкi Беларусь, але i краiн СНД. Аб гэтым сведчыць многае, напрыклад, тое, што кожны чытач можа знайсцi ўсё, што яго цiкавiць: i палiтычныя падзеi, i ўнутранае жыццё краiны, i расказы аб працоўных дасягненнях i праблемах розных калектываў, i абагульненнi перадавога вопыту i г.д. Адным словам, правiльна кажуць: чалавеку ўсё вядома, калi «Звязда» ў вашым доме.

Цудоўна, што «Звязда» натхнёна прапагандуе родную мову, не забывае асвятляць багатую гiсторыю краiны, яе культурную спадчыну, надае вялiкую ўвагу малым рэгiёнам, даходзiць да маленькiх вёсак, апiсання абрадаў, звычаяў народа. Напэўна, яна першая газета, якая паслядоўна вядзе тэму развiцця турызму.

Супрацоўнiкi рэдакцыi — дасведчаныя ва ўсiх пытаннях людзi, i з гонарам яны працягваюць справу сваiх папярэднiкаў-журналiстаў, якiя зрабiлi ўсё, каб газета карысталася вялiкiм аўтарытэтам, вялiкай павагай. Нездарма ж яна, адзiная ў рэспублiцы, узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны І ступені i ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Нездарма i праспект у сталiцы рэспублiкi названы яе iмем.

Я жадаю сваёй любiмай газеце з нагоды 90-гадовага юбiлею, яе творчаму мабiльнаму калектыву далейшых поспехаў у аператыўным асвятленнi жыцця, больш чытачоў i падпiсчыкаў, уздыму. I хачу сказаць вось што. Газеце «Звязда» — 90 гадоў, а ў нашым раёне ёсць гаспадарка з такой жа назвай, якой 70 гадоў. Дык давайце на агульную карысць цiкава i весела правядзём сумеснае мерапрыемства: газета «Звязда» на свяце ў гаспадаркi «Звязда».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснiк старшынi Чачэрскага раённага выканаўчага камiтэта Пётр НЕСЦЯРОВIЧ:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика