У ВIДЗАЎСКIМ ПТВ З ЗАПЧАСТАК ДЖЫПА, ГРУЗАВIКА I ЛЕГКАВУШКI САБРАЛI ДЗЕЮЧЫ АЎТАМАБIЛЬ-АМФIБIЮ
Дзiяна КУРЫЛА, БЕЛТА.
У Вiдзаўскiм прафтэхвучылiшчы (Браслаўскi раён Вiцебскай вобласцi) навучэнцы i майстры вытворчага навучання з запчастак грузавiка, джыпа i легкавушкi сабралi ўнiверсальны транспартны сродак павышанай праходнасцi — пазадарожнiк-амфiбiю. Аб гэтым паведамiў намеснiк дырэктара Вiдзаўскага ГПТВ-169 Франц Дуброўскi.
Аўтамабiль назвалi «Эксплорэр-Алiгатар» — у гонар джыпа «Форд-эксплорэр», кузаў якога яны выкарысталi. Акрамя запчастак амерыканскага аўтамабiля, у ход пайшлi шасi грузавiка ГАЗ-66 i запчасткi ад «Масквiча» i «Волгi». Другое iмя — «Алiгатар» — машына атрымала за магчымасць пераадольваць водныя перашкоды дзякуючы надзiмальнай падушцы, якая працуе ад аўтаномнай пнеўмасiстэмы. Над зборкай i цюнiнгам пазадарожнiка будучыя слесары-рамонтнiкi i вадзiцелi чаравалi на працягу ўсяго трэцяга семестра, а ў канцы навучальнага года адправiлiся на машыне ў Мiнск на рэспублiканскую выстаўку тэхнiчнай творчасцi. Паводле слоў Франца Дуброўскага, аўтамабiль без перашкод атрымаў дазвол ДАI на рух па сталiцы, а на самой выстаўцы — высокую ацэнку журы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Вiдзаўскiм прафтэхвучылiшчы (Браслаўскi раён Вiцебскай вобласцi) навучэнцы i майстры вытворчага навучання з запчастак грузавiка, джыпа i легкавушкi
|
|