Алкаголiкi ў кароткiх штонiках
Мiкола ДЗЯБЁЛА.
«Спiртавая багна» паглынае не толькi дарослых, але i дзяцей
Адбылася калегiя МУС, падчас якой сярод iншага былi абмеркаваны i вынiкi працы па выкананню прэзiдэнцкага Дэкрэта № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях» i абмяркоўвалiся праблемы барацьбы з п’янствам у грамадстве. Асаблiва непакояць мiлiцыю выпадкi, калi да спiртнога прызвычайваюцца дзецi. За ўжыванне спiртных напояў пастаўлены на ўлiк 4,5 тысячы падлеткаў, 83 дзiцяцi ўжо маюць медыцынскi дыягназ «алкагалiзм». Як падкрэслiў мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, мiлiцыя будзе засяроджваць сваю ўвагу на ранняй прафiлактыцы п’янства i бытавой злачыннасцi, каб не дапусцiць уцягвання дзяцей у гэтую «багну». Увогуле, праблема крымiналiзацыi новага пакалення непарыўна звязана з крызiсам сямейных адносiнаў. Зараз на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх знаходзяцца больш за 17 290 дзяцей. Дык вось, амаль палова гэтых цяжкiх падлеткаў — з няпоўных сем’яў, каля тысячы — сiроты. Агульнавядома, што менавiта цяжкiя падлеткi схiльныя да парушэння закона. Сёлета, праўда, дзякуючы супрацоўнiкам мiлiцыi i работнiкам iншых зацiкаўленых ведамстваў, удалося адвесцi дзяцей ад крымiнальнай сцежкi. Паводле звестках Мiнiстэрства ўнутраных спраў, за першую палову гэтага года непаўналетнiмi здзейснена 3275 злачынстваў, што на 20,6 працэнта менш, чым за аналагiчны леташнi перыяд. Натуральна, што i ў «турэмныя клеткi» дзеткi сталi трапляць не так часта. Зараз у выхаваўчых калонiях знаходзяцца 445 непаўналетнiх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Спiртавая багна» паглынае не толькi дарослых, але i дзяцей
|
|