ДАЎГI НАШЫ — БЕСПРЫТУЛЬНЫЯ ЖЫВЁЛЫ
      
					Марына ВАРСЛАВАН,  Алена ГОЛУБ, студэнткi факультэта журналiстыкi Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
У пункт прыёму i часовага ўтрымання жывёл на вулiцы Гурскага мы дабiралiся доўга. Халодны вецер праймаў да касцей, iмжэў дробны дождж. Амаль нiхто з сустрэтых людзей не ведаў, дзе гэта знаходзiцца. Таму нам давялося добра паблукаць... 
				
				
				Нарэшце падыходзiм да акуратнага двухпавярховага будынка. Унутры — светлыя сцены, людзi ў белых халатах — усё гэта нагадвае звычайную бальнiцу. Але пах, якi нi з чым не пераблытаеш, адразу пераконвае, што тут утрымлiваюцца жывёлы. Кагосьцi, напэўна, гэта прымусiць павярнуць назад, але той, хто аднойчы зайшоў у гэтыя дзверы, выйдзе адтуль iншым чалавекам. У прыёмным пакоi нас сустрэлi ветлiвыя жанчыны. — Цi можна паглядзець жывёл? — Хочаце каго-небудзь узяць? — Не ведаем... Многа людзей сюды прыходзiць? — Так. Адны забiраюць жывёл, iншыя прыносяць знойдзеных на вулiцы, збiтых машынай, хворых... — I сваiх? — А вы што думаеце, бываюць i такiя... Возьмуць сабаку, пародзiстага, разумнага, прыгожага. Але не ў стане яго даглядаць: алергiя на поўсць, а часцей за ўсё, канешне, проста безадказнасць... Стала сорамна i няёмка за ўсiх, хто не хоча быць у адказе за тых, каго прыручылi. I прыводзiць сюды свайго гадаванца, i, не гледзячы ў вочы супрацоўнiкам пункта, аддае. Можа, знойдзецца добры чалавек, якi пагодзiцца ўзяць сабе дарослага сабаку цi ката. А можа, i не... Выходзiм на калiдор: абабiтыя жалезам дзверы з грозным надпiсам «Без сопровождения не входить!». Мы ўсё ж адчыняем дзверы, выцiраем ногi аб прамочаны хлоркай кiлiмок — чысцiня перш за ўсё. На кухнi: на плiтах стаялi агромнiстыя каструлi. У адной з iх булькала нейкая шэра-карычневая масса (сабак кормяць камбiкормам). У другую былi наваленыя неверагодных памераў косцi... У пункт прыёму i часовага ўтрымання жывёл прывозяць кожны дзень з розных раёнаў Мiнска. Больш за ўсё заявак паступае ад камунальных службаў прыватнага сектара. Па правiлах прытулку, бяздомных або згубленых небаракаў трымаюць толькi на працягу пяцi сутак. Усiх, каго не знайшлi гаспадары або не забралi наведвальнiкi, усыпляюць... ...Пах проста збiвае з ног, i мы разумеем, што наблiзiлiся да вальераў з сабакамi. У кожнага ёсць свая клетка i будка. Як толькi мы заходзiм, пачынаецца жудасная какафонiя: сабакi гаўкаюць, выюць, скавычуць, кiдаюцца на пруты клетак. На кожнай клетцы — шыльдачка. «Рычы, 3 месяцы, добры»; «Тыгровы тэр’ер, паўгода, назвалi Дана». Калi заходзiш у чыйсьцi вальер, суседзi разводзяць гармiдар — раўнуюць. Сабакi разумныя, ведаюць, што хтосьцi сёння можа знайсцi новага гаспадара, а значыць, атрымаць шанц на жыццё. Таму кожны стараецца звярнуць на сябе ўвагу. Хтосьцi падае лапу для прывiтання, хтосьцi адразу лезе «цалавацца». I ва ўсiх сабак адзiн выраз у вачах — невыразная туга, мальба i надзея. Такi позiрк пранiкае прама ў душу, на вачах з’яўляюцца слёзы, i разумееш: не, ты не можаш застацца абыякавым. Як не абыякавыя тыя, хто тут працуе. Пакiдаем гарэзлiвых сабак i накiроўваемся да больш спакойных жыхароў гэтага прытулку, коткам. Жывуць яны па двое ў двухпавярховых клетках. Адны сядзяць, забiўшыся ў кут, спужана зiркаючы вочкамi з паўцемры. Iншыя з дапытлiвасцю глядзяць, хто да iх прыйшоў. Калi вочы чалавека i жывёлiны сустракаюцца, галоўнае — зразумець, падабаецца вам яна або не, цi гатовы вы прыняць у свой дом i даглядаць яе. Калi вам яе проста шкада, адкладзiце гэта важнае рашэнне на iншы час. У прытулак кожны дзень прыходзяць сотнi людзей, шкадуюць гэтых жывёл, i толькi нямногiя забiраюць да сябе. Iм не патрэбна шкадаванне, яны патрабуюць дапамогi. Працяг гэтай гiсторыi быў нечаканым... Неяк вярталiся дадому пасля вучобы, i ў тралейбусе адчуваем знаёмы пах. Ззаду сядзела дзяўчынка з каробкай на каленях, адкуль раз-пораз даносiлася капрызнае бурчанне i скулёж. Дзяўчынка нахiлялася i шэптам супакойвала «непаслухмянага» пасажыра, казала, што яны ўжо амаль прыехалi, што хутка яна яго пакормiць i памые. Некаторыя з цiкавасцю назiралi за гэтай гiсторыяй, усмiхалiся, пазiраючы на дзiця, чые вочы зiхацелi ад радасцi. А iншыя выказвалi незадаволенасць наконт непрыемнага паху i таго, што ў грамадскiм транспарце нельга перавозiць жывёл. Але дзяўчынка не звяртала ўвагi, яна знайшла сябра. Людзi знаходзяць шлях на вулiцу Гурскага не толькi для таго, каб збыць з рук надакучыўшага гадаванца... 
 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							У пункт прыёму i часовага ўтрымання жывёл на вулiцы Гурскага мы дабiралiся доўга. Халодны вецер праймаў да касцей, iмжэў дробны дождж. Амаль нiхто з с 
  | 
 
		
		
		 
     |