21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi ў душы дабро

26.08.2009 09:41 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Героi  i  прататыпы твораў  Аркадзя Жураўлёва  жывуць сярод  нас 

Шчыра прызнаюся, калi даведаўся, што ў майго даўняга знаёмага i  калегi Аркадзя Жураўлёва амаль адразу адна за другою выйшлi дзве кнiжкi “Апалонiк для дырэктара” i “Я жадаю вам дабра…”, быў прыемна здзiўлены i ўзрадаваны адначасова. 

У 80-я гады мiнулага стагоддзя давялося працаваць у Маладзечне. Тады Жураўлёў быў карэспандэнтам шматтыражнай газеты “Электрамодуль”. Не раз з iм абмяркоўвалi нашы журналiсцкiя справы,  вялi гутаркi i аб лiтаратуры. Нарадзiўся ж Аркадзь у вёсцы Гаранi, што на  Смаргоншчыне.  Пасля Вiшнёўскай школы лёс яго звязаў з Маладзечнам. Тут ён атрымаў спецыяльнасць токара ў тэхнiчным  вучылiшчы № 87. Пасля службы ў армii i вучобы на факультэце журналiстыкi Белдзяржунiверсiтэта зноў вярнуўся ў горад. Займаў розныя пасады. Шмат гадоў аддаў заводу “Электрамодуль”, якi, можна сказаць, даў яму пуцёўку ў дарослае жыццё. Прычым працаваў не толькi журналiстам, але i рабочым, iнжынерам.  

— Так, не цураўся тэхнiчнай працы, — расказаў Аркадзь. — I цяпер я дзяржслужачы. Але без творчасцi не магу.  Яшчэ ў 1967 годзе, калi мне было 12 гадоў, пачаў пiсаць вершы, апавяданнi, эсэ, замалёўкi...Так i пайшло.  

Чытачам творчасць маладзечанскага аўтара вядома галоўным чынам па публiкацыях у лiтаратурна-мастацкiх выданнях. Пасля прачытвання яго апавяданняў, гумарэсак застаецца ўражанне, што героi i прататыпы твораў па сённяшнi дзень жывуць сярод нас. Дарэчы, такой жа думкi прытрымлiваецца i галоўны рэдактар часопiса “Вожык”, лаўрэат   Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр Саламаха, якога Жураўлёў лiчыць лiтаратурным хросным сваёй кнiгi.  У ёй аўтар высмейвае кар’ерыстаў, прыстасаванцаў, торбахватаў – усiх тых, хто не хоча жыць сумленна, парушае нашы маральныя прынцыпы, дрыжыць за сваё крэсла. Працаваць у  жанры сатыры i гумару нялёгка, але аўтар умее вокамгненна заўважыць i высвецiць негатыўныя з’явы ў жыццi, трапным словам перадаць характар чалавека, паказаць яго ў камiчнай, дабрадушна-смешнай форме. I стараецца рабiць гэта сатырык  не абразлiва, а далiкатна i дасцiпна. 

“Я жадаю вам дабра…” — так назваў Аркадзь Жураўлёў сваю другую кнiжку. У ёй амаль у кожным апавяданнi ёсць тое добрае, чаго ён жадае сваiм героям. Цеплыня, з якой аўтар апiсвае сваiх землякоў, стасуецца з вострымi, балючымi тэмамi мiнулага (“Салдацкая зорачка”) i надзённымi сацыяльнымi тэмамi (“Дзiвак”, “Белы вэлюм”, “Здрадлiвы лёс”, “Я жадаю вам дабра…”). Не мiнуў празаiк i тэму кахання, кахання чыстага, шчырага, а таксама праблемы духоўнасцi. Запамiнаюцца яго творы ”Тэлефонны званок”, “Выпрабаванае каханне”, якiя падкупаюць праўдзiвасцю i цеплынёй. 

Другi раздзел кнiгi — публiцыстычны. У яго  ўключаны выбраныя эсэ пра добра вядомых людзей Бацькаўшчыны: Максiма Танка, Мiколу Ермаловiча, Алеся Пiсьмянкова, настаўнiка з Мядзельшчыны Мiкалая Пашкевiча, якому Васiль Быкаў прысвяцiў сваю аповесць “Абелiск”. Тут можна прачытаць  цiкавыя абразкi, мiнiяцюры, эцюды... Шмат пiша Жураўлёў пра ахову прыроды, маючы на ўвазе перш за ўсё сувязь экалогii навакольнага асяроддзя з экалогiяй чалавечай душы. Прачытаць яго пейзажныя замалёўкi – усё роўна што зрабiць цiкавае падарожжа на родную аўтару Смаргоншчыну, азёрную Мядзельшчыну i Маладзечаншчыну. 

Рэдагаваў абедзве кнiгi лаўрэат лiтаратурнай прэмii iмя Iвана Мележа Вiктар Гардзей. 

var begunhyper_auto_colors = new Array(); begunhyper_auto_pad = 83546951; // идентификатор площадки (Эту цифру вы получаете от Бегуна) begunhyper_auto_colors[0]='#000000'; // цвет ссылки объявлений begunhyper_auto_colors[1]='#000000'; // цвет текста объявления begunhyper_auto_colors[2]='#FFFFFF'; // цвет домена объявления begunhyper_auto_colors[3]='#FFFFFF'; // цвет фона блока объявлений begun_hyper_limit=1;

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шчыра прызнаюся, калi даведаўся, што ў майго даўняга знаёмага i калегi Аркадзя Жураўлёва амаль адразу адна за другою выйшлi дзве кнiжкi “Апалон
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика