Пяць гадоў пазбаўлення волi атрымаў былы дырэктар Светлагорскага завода жалезабетонных вырабаў i канструкцый
Восем гадоў Светлагорскi завод жалезабетонных вырабаў i канструкцый узначальваў Аляксандр Субоцiн, якi лiчыўся ў горадзе нядрэнным дырэктарам. Да таго часу, пакуль яго асоба не трапiла ў поле зроку Упраўлення КДБ Беларусi па Гомельскай вобласцi. А фiнал такi: пяць гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму i забарона на такi ж тэрмiн пасля выхаду з турмы займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганiзацыйна-распарадчых функцый.
Дырэктар iншым разам дзейнiчаў у iнтарэсах расiйскiх фiрмаў, свайго кашалька i ва ўрон роднаму прадпрыемству. Так, яшчэ ў 2000 годзе ён заключыў з адной маскоўскай фiрмай-пасрэднiкам тавараабменны дагавор, якi, на першы погляд, быў узаемавыгадным. На справе ж аказалася iншае. Калi фiрма атрымала на 3,8 мiльёна расiйскiх рублёў дэфiцытных жалезабетонных апор, якiя былi запатрабаваны i на айчынным рынку, дык завод — устарэлае абсталяванне па завышанай цане. Так, разукамплектаваная зварачная машына была на 40 працэнтаў даражэй за аналагiчную новую. Субоцiн разам з жонкай з 2001 па 2003 гады рэгулярна аздараўляўся ў адным з санаторыяў Кiславодска за кошт сваiх расiйскiх партнёраў выключна ў сувязi з займаемай пасадай, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якiя ўваходзiлi ў яго кампетэнцыю. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Восем гадоў Светлагорскi завод жалезабетонных вырабаў i канструкцый узначальваў Аляксандр Субоцiн, якi лiчыўся ў горадзе нядрэнным дырэктарам.
|
|